Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Сб Сен 07, 2013 14:10 Заголовок сообщения: Абарончыя равы |
|
|
▲
Дзеля нагляднасці я апрацаваў у графічным рэдактары фрагмент плана Гомеля 1799 года, на якім яшчэ відаць абарончыя равы. Першы роў ператварыў мыс з замкам у замкавую гару, а другі абараняў увесь горад. Тут нашы продкі баранілі свабоду Гомеля і ўсяго Вялікага Княства Літоўскага, баранілі еўрапейскі лад жыцця, права жыць паводле еўрапейскіх законаў. Нездарма Гомель стаў другой радзімай для габрэяў, якія беглі пад нашу абарону з Заходняй Еўропы, і для рускіх старавераў, якія цэлымі вескамі ўцякалі пад нашу абарону з Маскоўшчыны. Рэшткі абарончых равоў - гэта не проста рэльеф. Гэта напамін пра герояў.
▲
Спуск ад палаца да Лебядзінай сажалкі - гэта рэшткі рова, што аддзяляў замак ад астатняй часткі горада.
▲
Рэчышча Гамеюка абараняла горад з захаду.
▲
Прагін на Пралетарскай вуліцы - след абарончага рова.
▲
Кагальны роў - працяг рэчышча Гамеюка за Пралетарскай вуліцай.
▲
Тут, паміж заводам СтанкаГомель і праспектам, ад рэчышча Гамеюка адгаліноўваўся роў, што ішоў у бок фабрыкі "Палесдрук". Ен абараняў горад з поўначы.
▲
Прагін на праспекце, дзе падчас моцных залеў плаваюць машыны, нагадвае, што тут праходзіў абарончы роў.
▲
Кіеўскі спуск зрабілі на месцы абарончага рова. Далей Гомель абараняла строма Сажа. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Ср Мар 05, 2014 11:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Першы малюнак у вашым посце знік.
Вы не маглі б перазаліць яго? |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Ср Мар 05, 2014 23:00 Заголовок сообщения: |
|
|
План я рысаваў у фармаце png. Можа, Ваш браўзер мае нейкую асаблівасць, бо ў мяне выяву відаць. Вось яна ў фармаце jpeg. А так равы выглядаюць больш кантрастна. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Чт Мар 06, 2014 19:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую пану! Вельмі цікава.
Я мяркую, што было б вельмі карысна, калі б на мапе былі напісаны назвы тагачасных вуліцаў.
Дарэчы, а як вы стваралі гэты план? На якіх крыніцах зроблена выснова, што равы выглядалі прыблізна так? Я не дакалупваюся, проста цікава :) |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Чт Мар 06, 2014 23:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, Вы няўважліва прачыталі мой першы пост. Я апрацаваў у графічным рэдактары фрагмент плана 1799 года. Спачатку павярнуў план , каб поўнач была ўверсе, і выразаў гэты фрагмент. Хоць фармат jpeg размывае дэталі, равы добра відаць. Участак ад драмтэатра да "Палесдрука" ў 1799 годзе ўжо засыпалі, але - зірніце на верхнюю частку выявы - яшчэ відаць пакручастыя завулкі, што паўтараюць абрысы рова на гэтым адрэзку. Вы спытаецеся: навошта патрэбная марная праца, калі задоўга да мяне рэканструкцыю старога Гомеля зрабіў прафесіянал Алег Макушнікаў? Рэч у тым, што я шаную аўтарскае права, таму працаваў з планам 1799 года, каб зрабіць для форума сваю выяву. Да таго ж, я зрабіў больш прывычную для нашага часу арыентацыю па баках свету, каб лягчэй было суаднесці тагачасны Гомель з сучасным. А вось назвы тагачасных вуліц я ведаю толькі таму, што чытаў працы Алега Макушнікава. Злева-направа: Рэчыцкая, Дэканаўская (яна ж - Карнілаўская), Спаская, Траецкая, Чачэрская. Перад пад'ёмным мостам - плошча Рынак. Мяркую, Вы гэта і так ведалі, а спыталі дзеля тых, хто "не ў курсе". |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пт Мар 07, 2014 00:35 Заголовок сообщения: |
|
|
СяБар, даруйце мне маю няўважлівасць.
Ведаў так, але хацелася, ды мяркую, што гэта было б цікава ня толькі мне, калі б з'явілася вось гэткая мапа старажытнага Гомеля.
У наш жа час у сеціве любую інфармацыю намагаюцца падаць у форме інфаграфік, а ў гэтым выпадку не зрабіць так - проста грэх. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Сб Мар 08, 2014 13:53 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, дадаў назвы галоўных вуліц.
↓ Фармат png, 11kB, лепшая якасць.
↓ Фармат jpeg, 25kB, горшая якасць.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 11:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Не ўтрымаўся і запосціў вашую карту ў сваем блоге на СН - http://odsgomel.org/blogs/ognevit/44
Безумоўна спаслаўшыся і на вас і на форум :) |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 14:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит,
толькі адна найстойлівая просьба. У Вашым блогу я выглядаю прэтэнцыёзным тыпам, таму да сказу: "По словам "картографа", свою карту он прорисовывал с плана 1799 года, на котором ещё видны оборонительные рвы" прашу дадаць фразу: "... чтобы не использовать в теме чужие иллюстрации."
Бо інакш незразумелая мая мэта. Для мяне гэта прынцыпова важна. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 15:06 Заголовок сообщения: |
|
|
СяБар, ўсе выправіў. Даруйце, калі пакрыўдзіў вас тым, што няправільная пабудаваў сказ. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 15:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, дзякуй. На Вялікае Княства Літоўскае прыпадае роўна палова вядомай гісторыі Гомеля. Але калі зірнуць на пано з датамі гомельскай гісторыі, што на Савецкай вуліцы, можна падумаць, што паміж 1142 годам і эпохай Румянцавых-Паскевічаў Гомеля не існавала. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 15:53 Заголовок сообщения: |
|
|
СяБар, калі я правільна ўсё разумею, то пано на Савецкай з'явілася за савецкімі часамі, таму анічога дзіўнага ў такім поглядзе на гісторыю нашага горада няма.
Крыўдна тое, што зараз у часы хацяб адноснай незалежнасці, гэтыя старонкі нашай гісторыі цікавяць толькі краязнаўцаў.
Упэўнены, што гэты бок нашай спадчыны трэба актулізоваўць і папулярызоўваць.
Буду гэта рабіць хаця б у сваім блогу. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 16:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, за савецкім часам там, на Савецкай, была дошка гонару с фатаграфіямі. А першае постсавецкае пано 1992 года, прысвечанае гісторыі Гомеля, на доме №5а па вул.Ланге (каля медунівірсітэта) зафарбавалі. Апошні раз я яго бачыў у 2004 годзе. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 16:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Ці ёсць здымкі пано з Ланге?
Дзіўна, што калі пано на савецкай рабілі пасля развалу саўка, то навошта ляпілі туды 1917 год? |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 17:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, фатаграфіі няма - дакараю сябе. Тады, у эпоху папяровых газет і папяровых фатаграфій, я нават пісаў пра гэтае пано ў газеце, а фота для гісторыі не зрабіў - пано мела добры стан, не думаў, што твор мастацтва могуць знішчыць. Пано займала ўвесь тарцавы мур пяціпавярховага дома, мела вертыкальную кампазіцыю, знайшлося там месца і для "ожела бялого", і для "двухголового", але вянчала пано Пагоня. Што да малюнка на Савецкай, дык у нас жа з 1995 года зноў святкуюць 7-е лістапада.
Последний раз редактировалось: СяБар (Чт Янв 27, 2022 15:18), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
Огневит Форумчанин
Зарегистрирован: 11.11.2009 Сообщения: 228 Откуда: Sialmasz Группы:
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 18:09 Заголовок сообщения: |
|
|
СяБар, шкада :(
Магчыма недзе ў архивах НН захаваўся здымак? |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Мар 10, 2014 19:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Огневит, я дасылаў ім ліст без фота.
Последний раз редактировалось: СяБар (Чт Янв 27, 2022 15:15), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
JuSik Форумчанин
Зарегистрирован: 11.06.2011 Сообщения: 181
Группы:
|
Добавлено: Пт Апр 25, 2014 13:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Вот тут уже до нас историки нарисовали :)
Вот источник: http://ggcbs.gomel.by/index.php?do=static&page=l_of_history&query=3&id=16
Картинки конечно мааленькие .. но видимо в книге:
«Военные страницы гомельской истории» Выпуск 1. «Военная история Гомеля с древнейших времен до конца XVIII в.» Автор:А.С.Кузьмич
их можно рассмотреть получше .. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пт Апр 25, 2014 19:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Сябар писал(а): | Вы спытаецеся: навошта патрэбная марная праца, калі задоўга да мяне рэканструкцыю старога Гомеля зрабіў прафесіянал Алег Макушнікаў? Рэч у тым, што я шаную аўтарскае права, таму працаваў з планам 1799 года, каб зрабіць для форума сваю выяву. Да таго ж, я зрабіў больш прывычную для нашага часу арыентацыю па баках свету, каб лягчэй было суаднесці тагачасны Гомель з сучасным. А вось назвы тагачасных вуліц я ведаю толькі таму, што чытаў працы Алега Макушнікава. |
JuSik, рэч у тым, Закон РБ "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" забараняе проста так публікаваць чужы рысунак. Таму прыйшлося браць арыгінальны план 1799 года, і прарысоўваць контуры равоў і вуліц, якія там яшчэ відаць, дзеля ілюстрацыі тэмы. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|