Злева - краны порта, справа - асвятляльныя мачты стадыёна. Каб убачыць Гомель з гэтага пункту, трэба доўга прабірацца праз кустоўе пакручастай сцежкай - машынай сюды не даехаць. А некалі нашы продкі часта бачылі Гомель з гэтага пункту. 200 - 300 год назад тут таксама буяла кустоўе, але гэтая мясціна была куды больш ажыўленай, чымся цяпер. Чаму? Падказку трэба шукаць у назве адной з вуліц, што на тым беразе.
Последний раз редактировалось: СяБар (Чт Май 08, 2014 15:24), всего редактировалось 2 раз(а)
Падказка - у назве Валатаўской вуліцы. Я пазначыў яе лічбай 1 на мапе 1838 года, а на плане 1799 года будучая Валатаўская вуліца называлася дарогай на Пакалюбічы. Мясціна, што на здымку (2), была сушай. Гэта быў усходні ўваход у Гомель для жыхароў Валатавы, Пакалюбіч, Плёсаў і больш далёкіх населеных пунктаў. Дарога праходзіла на месцы цяперашняга вялікага заліва Сажа (3), праз Валатаву (4), і вяла далей. Але, як было сказана задоўга да нас, не шукайце сляды сваіх продкаў, а шукайце тое, што шукалі яны.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах