Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Шерстин

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
HK-47
Форумчанин


Зарегистрирован: 23.03.2008
Сообщения: 235
Откуда: Homel
Группы: 
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Сен 01, 2008 01:24    Заголовок сообщения: Шерстин Ответить с цитатой

Вёска Шарсцін- цэнтр Шарсцінскага сельсавета. Упершыню узгадваецца ў 1560 годзе.
З 1855 года ўзгадваецца як мястэчка з насельніцтвам 800 чалавек.
У 1941 годзе- 1061 жыхар.
У 1997 годзе ў Шарсціне жыло 530 жыхароў.
З архітэктурных помнікау захаваўся адзін:
-панскі фальварак пачатку 20 стагоддзя купца А.В.Пенкіна(на фотаздымку).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
HK-47
Форумчанин


Зарегистрирован: 23.03.2008
Сообщения: 235
Откуда: Homel
Группы: 
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Сен 01, 2008 01:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Да, забыл добавить что это Ветковский район
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Апр 27, 2020 17:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лепш прыехаць у Шарсцін вясною. Убачыце дзіва. Абапал галоўнай вуліцы цвітуць не ліпы з клёнамі, а грушы! Грушы - да гарызонту. Пад грушамі спяць авечкі. Таксама непрывычна.
Высока над Сажом - агароды, унізе - шырачэнны луг, коні, быдла. На другім беразе - толькі чаплі. Людзі не жывуць з таго боку Сажа ўжо трыццаць чатыры гады. Ні аднаго дома там ужо не разгледзець. Да гарызонту - лес.
Шмат дзяцей. Шарсцін зусім не тая вёска, дзе апошнія бабулі чакаюць аўталаўку.
Ад панскай сядзібы, што на ўскрайку вёскі, засталіся хіба што белыя акацыі. У Шарсціне яны цвітуць позна, аж у чэрвені. Сцежка паўз акацыі вядзе да крыніцы. Без гумовых ботаў туды бывае нялёгка дабрацца. Над крыніцай - ікона. Людзі з пустымі бутэлькамі едуць нават з Гомеля.
Папраўлю аўтара тэмы. Шарсцін упамінаўся яшчэ ў 1471 годзе як вёска, якой валодаў Ю. Дранішча. Тады вёска знаходзілася ў геаграфічным цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Шарсцін перадае прывітанне некаторым еўрапейскім сталіцам - сваім равеснікам.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Апр 29, 2020 12:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дык раскажу і пра суседнія з ім Юркавічы.
На ўездзе - буслянка, насупраць - могілкі. Страшна ўявіць: першых жыхароў Юркавіч хавалі на гэтых могілках аж паўтысячы гадоў назад. Паміж могілкамі і лесам агароджаны лакальны ўчастак. На ўчастку - знак "радыяцыя".
Вуліца людная, але жыхары звяртаюць увагу на незнаёмага чалавека. Бо далей дарогі няма: Сож, а за Сажом - зарослыя лесам пакінутыя вёскі.
Лясная сцежка вядзе да Сажа, і тут - дзіва. Здавалася б, ці мала якую экзотыку паны завезлі ў вёскі. Але цяпер ўздоўж берага ля Юркавіч буяе непраходны зараснік здзічэлага снежнаягадніку.
У посце пра суседні з Юркавічамі Шарсцін я ўпамінаў Юрыя Дранішчу. У 1471 годзе ён валодаў Шарсцінам. Я не Шэрляк Голмз, але Юркавічамі маглі клікаць ягоных дзяцей, унукаў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group