Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Сб Мар 23, 2013 18:14 Заголовок сообщения: Наўзбоч прывычных маршрутаў |
|
|
Апавядайма пра каларытныя, але не вельмі вядомыя мясціны Гомеля.
Калі міма цябе пранеслася двухколая брычка, на дрэве сядзіць бусел, а да цэнтра Гомеля напрасткі - дзесяць хвілін хады лясною дарогаю, значыць ты - на Палявой вуліцы. Нярэдка адзіным транспартам тут робяцца лодкі, але гэта не рамантыка, а бяда. Адсюль у якім кірунку не пойдзеш, прыйдзеш да вады. Малюсенькі аўтобус збірае пасажыраў на цесных прыпынках, але цераз пешаходны мост да Цэнтра можна дабрацца хутчэй. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Ср Мар 27, 2013 22:58 Заголовок сообщения: |
|
|
Ад тэлевежы да порта цягнецца дагістарычны яр. Яшчэ два стагоддзі назад паміж гэтых схілаў бег ручай. Цяпер проста на дне сям-там стаяць дамкі. Гэта Падгорны завулак. Тут час вымяраецца не стагоддзямі, а метрамі, таму цёмначы можна ўбачыць цені мядзведзяў, аленяў, рысяў, што спускаюцца да вадапою з навакольных лясоў. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Ср Апр 03, 2013 20:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Абодва апошнія ледавікі, што парассыпалі па Беларусі скандынаўскае каменне, не дапаўзлі да нашага паўднёвага краю, таму стары брук даўжынёю паўкіламетра на Ляшчынскай вуліцы выглядае экзатычна. Гэты маляўнічы аскепак даўніны - напамін пра часы, калі там праходзіў гасцінец. |
|
Вернуться к началу |
|
|
lsd Форумчанин
Зарегистрирован: 29.01.2010 Сообщения: 199 Откуда: Gopselmash Группы: Нет
|
Добавлено: Чт Апр 04, 2013 21:33 Заголовок сообщения: |
|
|
А чаму вы назвалі Ляшчынскую гасцінцам? Так называлі міжгароднія шляхі? |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пт Апр 05, 2013 08:04 Заголовок сообщения: |
|
|
Так, прыгадайце, як паводле капрызу расійскага каланізатара сяло Беліца (цяпер - Старая Беліца) дзевяць год было павятовым горадам. Гучыць недарэчна, але гэтая дарога злучала Гомель з павятовым цэнтрам. Забрукавалі яе значна пазней, але яшчэ ў 1780 годзе гэтаю дарогаю чэрці цягнулі карэту Кацярыны II. Кацярына прыехала ў захоплены Гомель адведаць свайго фаварыта, і за адным захадам агледзела Беліцу. Дажджы даўно змылі з Ляшчынскай вуліцы сляды чортавых капытоў, а брук адпаліраваны ботамі нашых дзядоў. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пт Окт 04, 2013 19:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Падгорная вуліца мае пачатак, але не мае канца. Пачынаецца яна каля порта, асобныя часткі вуліцы вядуць у розныя бакі, часам вуліца вядзе сама на сябе. Шыльды з назвай гэтай вуліцы можна ўбачыць і на задворках Старога Аэрадрома, і на пясчаным беразе, і на крутым спуску, дзе цяжка размінуцца двум прахожым. Дзякуй паштальёнам за нялёгкую працу! |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Сб Окт 19, 2013 20:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Унізе блішчыць не вада, а адпаліраваны часам брук на вуліцы Л.Талстоя, што ў Манастырку. Брук тут не горшы, чым у Львове ці Таліне, але гэта Гомель, таму каменне плануюць укачаць асфальтам, і зрабіць магістраль. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|