Падчас лiпеньскай залевы Гамяюк нагадаў пра сябе - памiж вулiцамi Катунiна i Гагарына людзей эвакуявалi з аўтобуса на надзiманым плыце. На плане 1799 года рэчышча Гамеюка можна прасачыць да тае мясцiны, дзе цяпер пачынаецца вулiца Рэчыцкая - i план абрываецца. Калi рэчышча не рабiла рэзкiх зваротаў, Гамяюк цёк з боку Мохава пераезда, але паводле версii прафесара Рогалева ён цёк з боку вулiцы Караленкi, бо старажылы прыгадваюць шырокi яр уздоўж яе. Аднак калi зiрнуць на рэльеф Рэчыцкай i Iнтэрнацыянальнай вулiц, вiдаць, што прагiн рэльефу мае арыентацыю ад вулiцы Караленкi ў кiрунку Iльiнскага спуску, а не ў бок вулiцы Гагарына.
Найменш вядома пра выток Гамеюка. Краязнаўцы пiшуць толькi пра азярышча, што на поўнач ад вулiцы Катоўскага, адкуль, як яны мяркуюць, выцякаў Гамяюк. Але якраз на Катоўскага, недалёка ад Мохава пераезда, насупраць санаторыя чыгуначнiкаў, ёсць рэзкi прагiн рэльефу. Мясцовыя жыхары кажуць, што падчас залевы гэтая мясцiна становiцца падобнай да возера. То, можа, там i знаходзiўся выток рэчкi, што дала назву гораду? Га?
Мне падаецца што ў адным з выданняў Ад Гаміюка да Гомеля Рогалеў звязваў Гаміюк з Гарэлым балотам. Ды і гэта больш лагічна, бо ручай мусіў цекчы з верху, то бок з паўночна-заходняга боку. Патэнцыйна Гаміюком можа быць сучасная Мільчанская канава. Але каб не спрачацца, дакладна можна прасачыць рэшткі рэчышча па тапаграфічнай здымке горада.
lsd,
у абаiх выданнях прафесар звязвае выток Гамеюка з заходняй часткай Гарэлага балота, што знаходзiлася ў Залiнейным раёне.
Пракладка чыгункi вельмi змянiла рэльеф мясцовасцi, таму з Гамеюком лёгка пераблытаць рэшткi iншых ручаёў.
lsd, я б не звязваў Мільчанскую канаву з Гамеюком. У першую чаргу з-за розная гідраніміі. Мільча хутчэй за ўсе балтызм, і як піша Рогалеў з дзвюмя магчымымі значэннямі ці балота, твань, ці цякучая, плывучая.
Этымалогія назвы Гамеюк, якую дае Рогалеў, мне (безумоўна дылетанту і не спецыялісту) падаецца спрэчнай, ён прыцягвае ці фіна-угорскія карані (само іх тут знаходжанне вельмі спрэчна), ці іранскія, гэта падаецца больш падобным на праўду, але я мяркую, што іранскамоўные качэўнікі не маглі аставіць тут назваў, калі тут былі свае насельнікі.
Сам думаю, што назва звязана з абаротам "змяюка-гамяюка", які ёсць на Гомельшчыне. Гэта цалкам адпавядае і балцкім і індаеўрапейскім уяленням пра рэкі у міфалагічным кантэксце.
Гэта лірычнае адступленне пра гідранімію, а што датычна канкрэтна вытокаў Гамяюка, то мяркую іх трэба шукць менавіта на Гарэлым балоце.
А ці маглі б вы зрабіць прамалёўку рэшткаў Гамяюка па такому тапаграфічнаму здымку?
Гэта аксiёма гомельскага краязнаўства. А больш дэталёва? Цi лiчыце вы пераканаўчай версiю прафесара Рогалева, што Гамяюк цёк паўз вулiцу Караленкi? Калi меркаваць па рэльефе, яр, пра якi расказалi Рогалеву старажылы, меў дачыненне да Iльiнскага спуску, а не да Гамеюка, Гамяюк жа перасякаў лiнiю чыгункi далей на поўнач.
Цi можна наогул лiчыць Гамеюком рэчышча, якiм вада цякла з Залiнейнага раёна ў Кагальны роў? Кагальны роў - гэта сутокi дзвюх рэчак. Другая цякла з боку "Камiнтэрна", яе рэчышча таксама добра вiдаць на плане 1799 года. Насупраць "Камiнтэрна" падчас
залевы таксама плавалi машыны. Цi слушна вылучаць адну рэчку як Гамяюк, а другую, што цякла з усходняй часткi Гарэлага балота, лiчыць прытокам?
Добавлено: Ср Мар 05, 2014 11:57 Заголовок сообщения:
lsd, шчэ адна думка наконт таго, чаму Мільчанская канава ня можа быць Гамяюкам.
Мільча і Гамяюк розныя гідронімы, першы балцкага паходжання (пра гэта пераканаўча пісаў даследчык В. Тапароў). Балцкая гідранімія вельмі старажытная, але і назва Гамяюк не выглядае позняй. На што адной рачулке мець адначасова дзве назвы?
Ды і ведаю факты таго, что у Мільчанскай канаве, якая зараз захавана ў калектар, пад зямлёй ловяць рыбу. І адбываецца гэта ў раёне Давыдаўкі, якая знаходзіцца на значнай адлегласці ад вусця Гамяюка.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах