У 1950-я - 1970-я гады абапал бульвара на вул. Перамогі дрэвы раслі ў такім парадку: тры калонападобныя таполі, адна ніцая вярба, і так - праз увесь бульвар, у памяць пра кожнага чацвертага жыхара Беларусі, які загінуў у час другой сусветнай вайны.
Аллея на Победе знаменита своими плакучими ивами. Известно, что они символизируют нашу скорбь по павшим в Великой Отечественной войне. Но первоначально на аллее собирались высадить только тополя, и так бы и сделали, если бы не эксперт Батковский и кандидат сельскохозяйственных наук Кучинский. На том самом совещании они выступили с критикой "тополиного" проекта, разгромив его в прах и пух. Во-первых, тополя могли закрыть верхние этажи зданий, во-вторых, в климатических условиях Гомеля верхушки пирамидальных тополей сохнут.
Источник: https://news.tut.by/society/404393.html
dilinx, дзякуй, цікавы артыкул. Але я пісаў пра тое, што дрэвы раслі ў строгім парадку: тры таполі - адна вярба, а прачытаўшы артыкул можна падумаць, што вербы як сімвал смутку былі альтэрнатывай таполям. Сама па сабе ніцая вярба - сімвал, але парадак, у якім раслі дрэвы - напамін. Па-другое, аўтар піша, што вербы "символизируют нашу скорбь по павшим в Великой Отечественной войне", але на беларускую зямлю вайна прыйшла ў 1939 годзе, вялікую частку польскай арміі складалі жыхары Заходняй Беларусі, у польскім корпусе арміі Велікабрытаніі, які гераічна ваяваў у Італіі да перамогі, кожны трэці быў беларусам (у Беларусі яны атрымалі афіцыйны статус ветэранаў вайны толькі пасля распаду СССР). Таму я напісаў, што кожны чацверты жыхар Беларусі загінуў у час другой сусветнай вайны, на розных яе этапах, на розных франтах.
P.S. Набіраў тэкст без акуляраў, таму некалькі разоў выпраўляў памылкі друку.
Последний раз редактировалось: СяБар (Сб Дек 09, 2017 12:31), всего редактировалось 3 раз(а)
СяБар, я не спорю про количество погибших, просто решил поискать информацию про "тры калонападобныя таполі, адна ніцая вярба, і так - праз увесь бульвар", и нашёл только эту статью. На фото тех времен не разобрать деревья. Вы где-то прочитали про это, или собственные воспоминания? Может быть есть фото того времени?
dilinx,
мне 50 гадоў, таполі і вербы я памятаю добра, хаця ў 80-я гады там ужо было шмат іншых маладых дрэў. А на тое, што дрэвы раслі ў такім парадку, я звярнуў увагу пасля таго, як у нашу школу запрасілі ветэрана, ён пачаў расказваць пра вайну, заплакаў, і потым стараўся больш гаварыць пра наш час.
dilinx,
а паглядзіце яшчэ раз на першае фота ў артыкуле, які мы ўчора абмяркоўвалі (бо на другім фота - Камсамольская, на трэцім - плошча Перамогі). Я цяпер адзеў акуляры, глядзіце і Вы, толькі не на дрэвы, а на іх цені ўпоперак бульвара: тры вузкія доугія цені, потым - шырокі кароткі цень, і другі і трэці раз паўтараецца такі парадак ценяў, далей - не разабраць.
Ці памятае хто білетныя аўтаматы на гомельскіх прыпынках? Іх гісторыя была кароткай, як біяграфія Калабка, бо хутка не стала манет. Такія аўтаматы пачалі ставіць там, дзе не было білетных кіёскаў. Аўтамат быў крыху большы за гарадскую паштовую скрыню, і стаяў на адрэзку трубы ці швелера. Колькі іх паспелі паставіць, не памятаю, адзін такі стаяў на тралейбусным прыпынку "Вуліца Барыкіна" (раней гэты прыпынак называўся "Дом сувязі", не памятаю канкрэтнага часу перайменавання). Дарэчы, аўтобусных прыпынкаў паміж "Кастрычнікам" і Заводам вымяральных прыбораў тады не было, спыняліся толькі тралейбусы. Потым людзі яшчэ доўга спатыкаліся аб патырчаку, што засталася ад білетнага аўтамата.
MiStr,
дзякуй, добра было б, каб нехта прадубляваў там маё пытанне. Рэч у тым, што гэты білетны аўтамат на прыпынку "Барыкіна" (як ехаць у Цэнтр) адзіны, які я памятаю, ён амаль не паспеў папрацаваць: не стала манет. Шукаў праз Google - там пра зусім іншыя апараты; пытаўся ў старэйшых - не памятаюць.
Як будавалi ў Гомелі напрыканцы XIX стагоддзя: дэтальнае апісанне канструкцый жылога дома.
Тып дома: жыллё для небагатай сям’і. Пабудаваны ў 1898 - 1900 гадах на Нямецкай вуліцы за лініяй чыгункі.
Падмурак цагляны стужкавы. Таўшчыня - паўтары цагліны (~ 400 мм). На некаторых цаглінах стаяла кляйно "Розенбергъ". Раствор - вапна. Глыбiня - вышэй за глыбіню прамярзання грунту (грунт - супесак, да грунтовых вод >20 м). Пад домам - маленькі цагляны склеп.
Сцены. Ніжні вянок - дуб (без гідраізаляцыі). Далей - сасна ~200 мм дыяметрам. Памер ~6×12 м. Канструкцыю зруба не апісваю, бо яна агульнавядомая (пазы, шыпы, пакулле, вуглы без рэшты). Гарызантальная шалёўка звонку сцен мела профіль, які дазваляў наязджаць верхняй дошцы на ніжнюю. Унутры быў атынкаваны сумессю гліны і вапны па дранiцы. Падаконнікі і парог - дуб.
Падлога. Бэлькі - бярвёны на цагляных слупках. Дошкі (~50 мм) папрыбіваныя чатырохграннымі цвікамі. Перагародкі - дошка ~50 мм, дзверы філянговыя.
Верхняе паракрыцце. Бэлькі ~200 мм таўшчынёй. Зверху і знізу папрыбіваныя дошкі (~50 мм), паміж верхнімі дошкамі - пракладкі з лямцу, зверху перакрыцця - гліняны тынк, зверху тынку - пласт пілавіння. Перакрыцце ўсярэдзіне пустое. Столь атынкаваная аналагічна сценам.
Дах вальмавы (чатырохсхільны). Кроквы - з бярвёнаў. Першапачаткова дах быў накрыты бляхай. Паколькі ў вальмавым даху няма франтонаў, уваход на паддашак быў праз надбудову на даху. Вентыляцыя паддашку - праз дахавае акно.
В центре Гомеля заводчан приглашают на работу пароходным гудком
На гомельских предприятиях есть инженерные находки, которым больше ста лет, но отказываться от них не собираются не только из уважения к старине. Так, вагоностроительный завод до сих пор пользуется паровым гудком, извещающим о начале рабочих смен.
В прежние времена таких гудков в Гомеле было несколько. Точно известно, что по нему согласовывали свой распорядок дня рабочие стеклозавода в Костюковке и станкостроительного завода имени С. Кирова. Действующий гудок остался только на Гомельском ВСЗ. Сигналы звучат к началу и окончанию рабочих смен, обеденному перерыву.
— Устройство уникальное, нашему гудку больше ста лет, — рассказал заместитель директора ЗАО «Гомельский вагоностроительный завод» Виталий Панасюк. — С помощью специального парового устройства сигнал подаётся пять раз в сутки — в 7:00, 7:20, 11:30, 12:10 и 16:00. Установлен гудок на крыше, к нему подведён сжатый воздух из компрессорной станции. В действие его приводит современный смотритель — машинист компрессорных установок.
Старожилы помнят времена, когда заводской гудок долго молчал. В 60-е развернулась кампания по борьбе с шумом, официально «наверху» объясняли это тем, что заводские сигналы мешают гражданам отдыхать. После продолжительного перерыва гудок на вагоностроительном заводе заработал. Возобновить традицию разрешили со ссылкой на уникальность традиции.
В прошлом году эксклюзивный сигнал попал в финал городского конкурса брендов Гомеля.
Источник: http://belkagomel.by/2019/07/31/v-centre-gomelya-zavodchan-priglashayut-na-rabotu-paroxodnym-gudkom/
Добавлено: Пн Сен 09, 2019 07:12 Заголовок сообщения:
Только что (7 утра) заслушал ваш "заводской гудок" от ВРЗ аж в районе парка. А ведь кто-то вернулся в первом часу ночи после вечерней рабочей смены, врачи, например, даже в воскресенье работали. Если в эпоху китайских будильников вам припёрло блюсти "традиции", выкопайте посреди парка выгребную яму вместо современного ватерклозета, не так далеко слышно будет, по крайней мере, товарищи начальники Гомеля и дорогая редакция.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах