Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Што маглі б расказаць гомельскія валуны

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Май 01, 2020 16:18    Заголовок сообщения: Што маглі б расказаць гомельскія валуны Ответить с цитатой

Здавалася б, якая розніца: камень з Гомеля ці з суседняга Магілёва або Менска?
А каласальная!
Патухлыя вулканы спяць на глыбіні чатырыста метраў каля Брагіна. А валуны, што ляжаць каля дамоў у Сеўруках ці Хальчы? Яны ў шмат разоў старэйшыя за звычайныя беларускія камяні. А чаму?
Больш за трыста тысяч гадоў назад у Скандынавіі пачаў нарастаць лёд. Ледавік таўшчынёю пару кіламетраў папоўз на поўдзень. Рухаўся ён павольна, некалькі метраў за дзень, але крышыў горы на сваім шляху. Адшліфаваныя абломкі скандынаўскіх скал цяпер мірна ляжаць сярод кветак.
Дык а чым гомельскія валуны адрозніваюцца ад іншых беларускіх камянёў? Усе ж яны госці са Скандынавіі. Так, але два апошнія ледавікі не дапаўзлі да нашага краю.
Гомельскія валуны нашмат старэйшыя. І таму вельмі рэдкія. Бо звычайна пахаваныя на глыбіні дзясяткаў метраў. Бо да нас за апошнія 250 тысяч гадоў даходзіла ўжо толькі талая вада. Яна і накрыла гомельскія валуны пяском.
А цяпер што, яны самі выпаўзаюць з-пад зямлі? Бывае і так, калі Сож падмывае пагоркі. Але звычайна іх павыцягвалі людзі пад час грабарскіх работ. Капалі калодзеж, збіраліся талакою і выцягвалі, каб не замінаў. Шмат велізарных валуноў выцягнулі, калі капалі гомельскі порт. Там жа раней была суша, дарога з Валатаўской вуліцы ў вёску Валатава. Яшчэ ў светлыя дзевяностыя гады наўзбоч порта ляжалі велізарныя валуны. Не такія, як на Віцебшчыне (памерам з вясковы дом), але таксама шматтонныя.
Вядома, пасля будаўніцтва чыгунак, мостаў і дарог каменне ў Гомелі збольшага прывазное. Але цікава бывае ўбачыць ля ракі ці ў вёсцы тутэйшага сведку мінулых эпох.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group