Добавлено: Вт Ноя 14, 2017 16:08 Заголовок сообщения: 10. Чаму вёска на гары называлася Падгорная?
У тэме пра генеральны план Aljonka писал(а):
Да, я тоже за сохранение названий деревень в названиях городских кварталов. Новиковская роща была там, где возвели завод Гомсельмаш, Титенки - тоже Сельмаш, а Подгорная - не родственница ул. с одноименным названием?
Не, на месцы вёскі Падгорная цяпер знаходзіцца частка праспекта Кастрычніка, абласная бальніца, панэльныя дамы, гімназія паміж праспектам і бальніцай. У 1968 г. вёску ўключылі ў склад Гомеля.
Але ў мяне самога ёсць пытанне. Абласная бальніца стаіць на гары над балоцістай нізінай, дзе ў 1992 годзе намылі пясок пад 59-ы мікрараён (назвы Шведская Горка і Падгорная ніяк не звязаныя адна з другой). Дык чаму вёску, што стаяла на гары, назвалі Падгорнай? Я здагадаўся. А як вы мяркуеце?
Сергунок, пачуццё гумару ў Вас выдатнае! Цяпер раскажу праўдападобную версію. Вёска Падгорная стаяла на дарозе з Гомеля ў Давыдаўку, пачатак гэтай дарогі - цяперашняя Быхаўская вуліца. Памятаеце, як у раёне Іверскай царквы Быхаўская рэзка ідзе ўніз? А цяпер уявіце гэтую мясціну ў старыя часы: на месцы царквы і ўніверсама - зарослая хвойнікам "гара", а Падгорная, якая з боку балот здавалася вёскай на гары, з боку Гомеля выглядала вёскай пад гарой.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах