Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Места для фотосессий

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Фотографии и видео
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
FLYBOY
Пользователь


Зарегистрирован: 26.05.2013
Сообщения: 3

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Май 26, 2013 18:29    Заголовок сообщения: Места для фотосессий Ответить с цитатой

Добрый день! Подскажите пожалуйста красивые метса в гомельском районе для фотосессий, в долгу не останусь! Заранее очень благодарен!
P.S. можно даже координаты,есть навигатор))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Май 26, 2013 20:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я б з радасцю Вам дапамог, бо прайшоў там кожнай сцежкай - мо 500, мо 1000 кіламетраў прайшоў па раёне. Але прыгожы краявід часта выглядае на фота невыразнай масай. Калі Вы патлумачыце, якія менавіта дэталі Вам патрэбныя, пастараюся даць параду.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
FLYBOY
Пользователь


Зарегистрирован: 26.05.2013
Сообщения: 3

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Май 26, 2013 21:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо большое за ваш отклик! Хотелось бы узнать где у нас есть поля с люпином,либо же рапсом. А так же может подскажите живописное место возле реки с красивым пейзажем (большое раскидистое дерево,может качелька,мостик) желательно не глубокое место,чтобы можно было пофотографироваться и в воде!
Заранее примного благодарен!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Май 27, 2013 18:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зразумеў. Дрэвы над вадой. Масткі. Лубін. Арэлі.

Пералічу некаторыя маляўнічыя вадаёмы дзе Вы можаце пашукаць прыдатнае дрэва.


▲ Возера Глушэц на поўнач ад вёскі Старыя Дзятлавічы.


▲ Сажалка каля старасвецкае сядзібы ў вёсцы Каранёўка.


▲ Лукавіны Сажа паміж вёскамі Старыя і Новыя Дзятлавічы. Разнастайныя краявіды. Шмат дубоў. А вось маляўнічае возера, жоўтае ад кветак, там жа, на ўсход ад Старых Дзятлавіч.




▲ Возера Казара на паўднёвы захад ад вёскі Церуха. Наўзбоч возера - маляўнічыя лясныя пагоркі.




▲ Малая і вялікая сажалкі ў Весцы Чарацянка. Знаходзяцца ў памежнай зоне, таму Вам трэба мець з сабою пашпарт і квіток, што Вы заплацілі 0,2 базавай велічыні (квіток сапраўдны на працягу года). Раю выконваць гэтае патрабаванне, бо нярэдка памежнікі правяралі мае дакументы па некалькі разоў за дзень, прычым не толькі на дарогах, але і проста ў кустоўі ў лесе.

Наступныя дзве мясціны знаходзяцца зусім блізка ад мяжы.


▲ Вялізная сажалка каля вёскі Паддабранка (толькі не пераблытайце сажалку з суседнім адстойнікам, што на поўнач ад сажалкі).


▲ Вялізная сажалка на рацэ Нямыльня на поўдзень ад вёскі Дзікалаўка.


▲ А чаму менавіта Гомельскі раён? Вось вячыстыя дубы на беразе возера Крывы Гіраў у Рэчыцкім раёне на захад ад вёскі Сянная (зусім недалёка).

▲ А гэта - горад Добруш. Цэнтр горада размешчаны на выспах, злучаных шматлікімі мостамі. На адной з выспаў - парк з магутнымі дубамі.

Вы прасілі масткі.

▲ Каларытны масток цераз канал паміж вёскамі Епіфань і Каралін.


▲ Масток цераз рэчку Уза каля вёскі Уза ніжэй па цячэнні ад вялікага моста.


▲ Масток цераз рэчку Пясошанька ў вёсцы Шутаўка.

Яшчэ Вы прасілі лубін. Яго сеюць на адзін год, таму тых пасеваў, што я бачыў раней, ужо няма, але недалёка ад горада можна ўбачыць невялікія дзікія зараснікі лубіну светла-бэзавага колеру. Якраз цяпер лубін цвіце. Паміж гэтымі пунктамі:
52° 27' 57.54" Пн
31° 04' 23.04'' У
і
52° 28' 54.86'' Пн
31° 03' 44.87'' У
цягнецца высокі насып. На схілах расце нямала лубіну, але зараснік - у паўночнае частцы. Апошнія пяць год прыгожая мясціна хутка ператвараецца ў сметнік. Вось яна.




▲ А як Вам сланечнікавае поле? Летась я сфатаграфаваў яго паміж вёскамі Лагуны і Жгунь Добрушскага раёна. Сёлета, відаць, пасеялі ў іншым месцы. Арэлі на беразе я не бачыў - хіба што бачыў дзіцячую калыханку на беразе возера Сецен у Пакалюбічах.

І яшчэ.

У Лельчыцкім, Жыткавіцкім раёнах Гомельшчыны дзіка расце з даледавіковых часоў рэліктавая пантыйская азалія - не метафарычная, а самая сапраўдная батанічная азалія (рададэндран жоўты). Высокія з дурманлівым водарам кусты азаліі растуць у нашых лясах адвеку.
Падзякі за параду мне не трэба, але хачу звярнуцца да аматараў шашлыкоў на прыродзе. Зірніце на засмечанае абгарэлае наваколле Гомеля. Не чапайце хоць тое, што яшчэ засталося.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
FLYBOY
Пользователь


Зарегистрирован: 26.05.2013
Сообщения: 3

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Май 28, 2013 23:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Примного вам блашодарен за ваш труд! Обязательно что-нибудь выберем!!! Спасибо еще раз!!!!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Фотографии и видео Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group