Добавлено: Ср Авг 01, 2012 02:43 Заголовок сообщения: Беларуская Атлантыда
Шаноўныя краязнаўцы, цiкава было б скласцi з разрозненых фактаў мазаiку горада, якi быў сцерты з зямлi сям'ёй Румянцавых.
"Жители очень зажиточные",-сведчыць "Новый и полный географический Словарь Российскаго государства", якi aпiсвае iмперыю часоў Кацярыны II "с Белоруссиею и Полуостровом Крымом к России присоединены".Там жа, апроч замка i шматлiкiх культавых будынкаў, згадваецца каменны магазiн. "Хорошо укреплённый замок и довольно богатый торговый городок",-гэта ўжо першае ўражанне Румянцава-Задунайскага паводле Л.А.Вiнаградава.
Гамельчукоў з дзяцiнства прывучаюць да мiфа, што да 1772 года тут жылi бедачыны, якiя хавалiся ад дажджу пад саламянымi стрэхамi, a потым прыйшлi Румянцавы, i зрабiлi гамельчукам шчасце. Але ў тым горадзе пражыў некалькi год дзяцiнства будучы апошнi кароль Рэчы Паспалiтай Станiслаў Аўгуст. Няўжо пыхлiвая польская элiта адправiла будучага манарха жыць абы-куды?
Хто можа дадаць якi-небудзь штрых да сярэдневечнай выявы Гомеля, змешчанай на маёй аватары?
Вельмі правільная і патрэбная тэма. Дзякуй, Homel, за яе стварэнне.
Мяркую, што ў першую чаргу варта перачытаць "Гомель с древнейших времен до конца XVIII века" Алега Анатольевіча Макушнікава.
Огневит, шкада, што iх такiм малым накладам выпусцiлi. Чытаў яшчэ Рогалева, але ён пiша занадта тэндэнцыйна. Чаго вартыя яго пошукi "смысла" ў пажары 1800 года! Няўжо праз 200 год аўтары ўбачаць "определенный символический смысл" у аварыi на Чарнобыльскай АЭС. А вось iснаванне суполкi ў ВК, чыiм выпадковым госцем я стаў па Вашай спасылцы, насцярожыла. Так, хваля беларускага адраджэння, што прывяла да незалежнасцi, пачыналася з моладзевых культурнiцкiх суполак. З Купалля i "Гукання вясны", разагнаных камунiстычнымi ўладамi пры дапамозе сабакаў. Але тое, што я бачыў па спасылцы, падача этнакультуры ў форме "прыхiльнiкаў паганства",-глупства. Беларуская культура-хрысцiянская культура. Дэзарыентаваць i без таго слабую нацыянальную свядомасць беларусаў падобным чынам-неразумная гульня.
Homel, наконт хрысціанства, як прыхільнік традыцыйнага беларускага паганства - з вамі не пагаджуся. Беларуская культура паганская, з невялічкім напыленнем хрысціанства. Але гэта ўжо афтопік.
Огневит, дык я Вам скажу, адкуль растуць ногi ў суполкi "прыхiльнiкаў паганства" i падобных да яе. Iснаванне беларусаў як нацыi не ўваходзiць у Расiйска-Германскiя планы падзелу Еўропы на сферы ўплыву. Нам у гэтых планах адведзеная роля "товарного населения"-Германiя забiрае iнтэлектуальныя рэсурсы, а Расiя-працоўную сiлу. Расiйска-германскiм планам замiнае нацыянальна свядомая моладзь. Такiя, як Вы. Для вас яны i стварылi мноства фальшывых арганiзацый i суполак дзеля прафанацыi беларушчыны. "Прыхiльнiкi паганства"-тупiк, у якi Вас завялi прагматычныя расiйска-германскiя палiтыкi.
Беларусаў трымаюць паганскія карані.
Як балтаў, як скандынаваў.
...Без паганскіх каранёў нацыя – перакаці-поле,
народы так званыя інтэрнацыяналісты
ці нават праваслаўныя атэісты.
Дык трымаюцца за ўласны тын Беларусы –
кшчоныя паганцы, самаісныя, як пан бурштын.
Рыгор Барадулін.
Homel, іншым разам лепш маўчаць, чым казаць. Гэта як раз той выпадак. Radzimas створаны мной і маім сябрам, ні расейшчыны, ні германскага ўплывуняма аніякага.
Наадварот у сучасным грамадстве - тутэйшасць, адчуванне свайго краю святым, паганства гэта тое, што супраціўляецца глабалізацыі. Звярніце ўвагу, што ў сучаснай Еўропе( ды нават і ў РФ) паганства знаходзіцца ў маргінэсе. Паганства ня зручна для левай мульцікульці думкі, якакя сваімі каранямі, як раз і расце з хр-ва.
Сучаснае паганства ў Беларусі, апірышчам для якога з'яўляецца балцкая архаіка - вельмі добра паказвае адрозненні і ад захадняга суседу, і ад усходняга.
Але тэма пра Гомель, а не пра традыцыйную беларускую рэлігію.
Огневит, тэма сапраўды пра Гомель, дый лямант у пустэльнi-марная рэч.
____________
Рафiнаваныя факты, выкладзеныя ў кнiгах пра Гомель, цiкавыя, але банальныя. Сухi кнiжны факт: у 1804 годзе Н.П.Румянцаў загадаў разбурыць унiяiцкi Базыльянскi манастыр на тэрыторыi сучаснага парка. Але як гэты факт адбiўся на гiсторыi горада? Базыльянскiя манастыры былi цэнтрамi беларускага школьнiцтва, а ўнiяцкае духавенства, у адрозненне ад спольшчанага беларускага касцёлу, карысталася толькi беларускай мовай, было апорай беларускамоўнай адукацыi. У 1804 не проста быў разбураны манастыр, а быў зроблены смяротны ўдар па беларускамоўнай адукацыi гамельчукоў.
Тэма сапраўды вельмі цікавая. Самаго вельмі цікавіць гэта тэма, асабліва Гомель 1640-х - 1660-х гг (стараства Аляксандра і Зыгмунта Служак).
Дадам адну звестку пра Гомель:
Хто абараняў замак ад войск Залатарэнкі (1654):
Казацкая харугва Станіслава Казіміра Бабраўніцкага і паручніка Андрэя Гурскага (69 коней);
Рота нямецкай пяхоты Мікалая Гедройця (113 порцыяў);
Рота польскай пяхоты Вацлава Шалеўскага (100 порцыяў) і рота Войцеха Слаўкоўскага (100 порцыяў)
+
гарнізон замка (Макушников, с.118)
Калi пазбіраць кавалкі рознай інфы па Гомелю, то атрымаецца досыць цікавы агляд.
Jama,
пра падзеi таго часу ёсць незвычайная кнiга:
Тарас А.Е. Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV-XVII вв./ Москва: АСТ; Минск: Харвест, 2008. - 800 с. ("Неизвестные войны").
Кнiга незвычайная тым, што апавядае расiйцам пра
нашу гiсторыю. Уражвае бiблiяграфiчны спiс кнiгi, якi займае 9 старонак.
Мне цяжка сумясцiць у свядомасцi гераiчную барацьбу нашых братоў укранiцаў супраць дурной польскай палiтыкi, i лютасць, з якой казакi павыразалi жыхароў Гомеля. Але лепш чагосьцi не разумець да канца, чым карыстацца, як некаторыя, гатовымi маскоўскiмi шаблонамi, дзе ўсё проста, як у галiвудскiм баевiку.
Цiкава, ў якiм месцы быў пракапаны той патайны лёх, цераз якi гамельчукi прабiралiся па ваду? Чаму казакi, якiя цiкавалi за горадам з левага берага, не заўважылi адразу рух каля вады? На старых планах Гомеля (нават яшчэ ў 1783, 1799 i 1839 гг.) вiдаць, што ўздоўж цяперашняга парку пасярод Сажа цягнулася доўгая выспа. На ёй, мабыць, рос хмызняк, якi засланяў агляд ворагам.
Jama,
бiблiяграфiчны спiс, што ўтрымлiвае каля 130 крынiц, аснова якога-працы дарэвалюцыйных гiсторыкаў,-вельмi шмат для навукова-папулярнага выдання. Калi ж Вы напiшаце нешта больш грунтоўнае, прытрымайце адзiн экзэмпляр для мяне.
Jama,
Калi ж Вы напiшаце нешта больш грунтоўнае, прытрымайце адзiн экзэмпляр для мяне.
Дзякуй за падтрымку, абавязкова. :) Патрэбна яшчэ напісаць, але бібліяграфічны матэрыял ўжо большы, чым 130 :)
І яшчэ, працы дарэвалюцыйных гісторыкаў - гэта не крыніца, а гістарыяграфія.
А калі шукаць матэрыялы па Гомелю гэтых часоў, то лепей глядзець навуковыя артыкулы розных канферэнцый (есць такі зборнік навуковых прац, выдаддзены ў Гомелі, пад назвай Беларусь і суседзі, тамака абавязкова ёсць шмат цікавага).
Jama,
але ж бiблiяiграфiчны спiс са 130 пазiцый-гэта толькi тое, што спатрэбiлася аўтару, каб расказаць расiйцам пра нашу гiсторыю. Кругагляд аўтара значна шырэйшы за гэты спiс. Мне падабаюцца яго кнiгi. I ўлiчыце, што я не навуковец, а жыхар, якому мясцовыя СМI падносяць iнфармацыю накшталт загалоўка, якi з'явiўся ў "Вечернем Гомеле" 11 лiпеня 2002 года: "МЕСТЕЧКО В НОВОБЕЛИЦКОМ УЕЗДЕ Гомель получил статус города лишь полтора века назад". Сам артыкул цiкавы, аўтар апавядае пра Гомель другой паловы XIX-пачатку XX ст., але якi загаловак прыляпiлi да яго газетчыкi! Па-за ўвагай засталося, што перад гэтым каланiзатары адабралi ў нашага горада, старэйшага за Маскву, статус горада, каб чыноўнiкi не замiналi Румянцавым "развлекаться".Вядома ж, пра тое, як старажытны горад стаў мястэчкам, нам апавядаюць у iншых артыкулах, але падаюць iнфармацыю пад такiм соўсам, каб чытач адчуў, што гiсторыя Гомеля да 1772 года-"прозябание".
Добавлено: Ср Сен 04, 2013 10:55 Заголовок сообщения:
Першая гомельская плошча называлася традыцыйна для еўрапейскага горада - Рынак. Цяпер тут частка парку паміж палацам і саборам. Рынак у сярэдневечным горадзе - больш, чым пляц для гандлю. Гэта цэнтр грамадскага і рэігійнага жыцця для мяшчан. Праз гомельскі Рынак праходзіў адзіны шлях у замак - з поўдня да Рынка прымыкаў пад'ёмны мост. Тут праносіліся карэты, тут можна было папрасіць у гандляркі разынкі, і табе насыпалі разынкі, а не сыкалі ў адказ: "Мущина не дурите мне галавУ". Калі прыйсці сюды ўранку, раней за ўсіх, і прыслухацца, можна пачуць галасы гамельчукоў з іншай эпохі.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах