Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Юровичи

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Jan
Админ сайта


Зарегистрирован: 07.06.2007
Сообщения: 1078
Откуда: Гомель, 17-й мкр-н
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Чт Авг 14, 2008 23:58    Заголовок сообщения: Юровичи Ответить с цитатой

Юравiчы раскрываюць сакрэты
У гэтым годзе Юравічы (Калінкавіцкі раён), як і ў папярэднія гады, выдалі цікавыя знаходкі, што праліваюць святло на малавядомыя старонкі гісторыі Гомельшчыны, а менавга на ўзнікненне і фарміраванне былога Юравіцкага касцёла і калегіўма езуітаў, цяпер - праваслаўнага манастыра у гонар Ражаства Прасвятой Багародзіцы.
Ужо трэці год у час летніх канікулаў некалькі дзесяткаў студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту - будучых архітэктараў, удзельнікаў студэнцкага навуковага таварыства па вывучэнню гісторыі архітэктуры. ездзілі ў якасці валанцёраў на аднаўленне і археалагічнае даследванне Юравічаў. Улічваючы што Юравіцкі архітэктурны комплекс - самы яркі помнік барока на тэрыторыі Гомельскай вобласці, важнасць знаёмства з ім для маладых архітэктараў цяжка пераацаніць. Традыцыйна валанцёры з Гомеля аказвалі пасільную дапамогу юравіцкім манахам у аднаўленні манастырскага будынка, а таксама археолагам з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi.
Пікантнасць сітуацыі ў тым, што, нягледзячы на старажытнасць Юравічаў, ужо другі год самыя цікавыя знаходкі летняга археалагічнага сезона трапляюць менавіта ў рукі студэнтаў-архітэктараў. У мінулым годзе гэта былі кавалкі двух слуцкіх паясоў - адзіных вядомых на сёння, знойдзеных на тэрыторыі нашай вобласці, у гэтым годзе - месца храма, папярэдніка сучаснага каменнага комплексу.
Яшчэ у 2006 годзе даследчыца юравіцкай палеалітычнай стаянкі, доктар гiстарычных навук А. Г. Калечыц сутыкнулася з пэўнай пэўнай гiстрычнай загадкай, калі выявіла над вядомай першай стаянкай старажытнага чалавека на Беларусі вялікую колькасць керамікі і пячной пліткі-кафлі больш позняга перыяду - XVII - XVIII стагоддзяў. Яе знаходжанне ў гэтым месцы заставалася незразумелым.
А археолаг Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук А. В. Іоў, які ўжо некалькі гадоў даследуе юравіцкае гарадзішча, улічваючы атрыманыя А. Г. Калечыц матэрыялы, правёў спецыяльнае даследаванне ў гістарычных крыніцах. 3 польскага Кракава ім была атрымана копія кнігі "Гісторыя абраза Божай Маці Юравіцкай, які знаходзіцца ў касцёле св. Барбары ў Кракаве", напісаная ксяндзом-езуітам Марцінам Чэрміньскім у 1910 годзе. Паводле звестак гэтай кнігі ў 1673 годзе езуіцкі манах-місіянер Марцін Тыраўскі, выбіраючы месца для пабудовы капліцы для службы ў цудатворнага абраза Божай Маці Юравіцкай, пасля доўгіх блуканняў па лясах і ярах "...забраўся на верх гары... Там застаў руіны нейкага даўняга замка, акружанага валамі; на іх вырашыў выбудаваць капліцу". У кнізе змяшчалася і гравюра пачатку XIX стагоддзяў (на здымку), паводле якой на мысе, дзе ў 2006 годзе А. Г. Калечыц знайшла кераміку і пячную кафлю XVII - XVIII стагоддзяў размяшчаўся... невялікі драўляны храм
Улічваючы. што мыс гарадзішча ўзвышаецца над усёй сучаснай вёскай і відавочна дамінуе над наваколлем (адпаведна на ім магла размяшчацца баявая вежа старажытнага замка), а таксама з мэтай праверыць версію размяшчэння ў дадзеным месцы першапачатковай юравіцкай капліцы, археолагамі быў закладзены раскоп. У яго, акрамя керамікі канца X - пачатку XI стагоддзяў, патрапілі развалы ад старажытнай печы з кавалкамі пячной кафлі другой паловы - канца XVII стагоддзяў, упрыгожаныя езуіцкімі сімваламі і манаграмамі. Такім чынам, археалагічныя знаходкі адназначна пацвердзілі агучаную даследчыкамі версію - менавіта на гэтым, самым высокім месцы Юравічаў, у 1673 годзе манах-езуіт Марцін Тыраўскі размясціў капліцу для службы ў цудатворнага абраза Божай Маці Юравіцкай, ад якой, уласна, і пачаўся сучасны Юравіцкі манастыр - яркая з'ява ў архітэктурнай спадчыне Гомельшчыны.
Там жа, на глыбіні каля 1,5 метра, былі знойдзены жалезныя цвікі. скобы і кавалкі ад некалькіх прыгожых шкляных кубкаў (магчыма рытуальных?) канца XVII - пачатку XVIII стагоддзяў, два з якіх атрымалася амаль цалкам аднавіць.
Шкло гэтага часу і такой захаванасці нават у раскопках гарадоў не часта трапляецца, таму важнасць гэтых знаходак для Юравічаў цяжка пераацаніць.
Такім чынам, на сакральнай (і трэба меркаваць - турыстычнай) карце Юравічаў з'явіўся яшчэ адзін аб'ект, варты асаблівай увагі. Улічваючы, што паводле сучаснага архітэктурнага праекта на гэтым месцы мяркуецца размясціць назіральную пляцоўку, важным яе элементам можа стаць мемарыяльны крыж, макет капліцы ці іншы варыянтпамятнага знака, які б сведчыў пра ўнікальнасць дадзенага месца. І хочацца спадзявацца, што ў будучым гістарычныя і архіўныя даследаванні змогуць расказаць нам значна больш пра асаблівасці архітэктуры малавядомага юравіцкага храма канца XVII стагоддзя.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
HK-47
Форумчанин


Зарегистрирован: 23.03.2008
Сообщения: 235
Откуда: Homel
Группы: 
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Ср Авг 20, 2008 01:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Каліб вы ведалі ўсю гісторыю знаходкі такзванага Слуцкага паяса вы разумеліб што ў Юравічах добрыя ідэі незаўсюль вырашаюцца як добрыя
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
HK-47
Форумчанин


Зарегистрирован: 23.03.2008
Сообщения: 235
Откуда: Homel
Группы: 
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Сб Янв 02, 2010 11:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



фоткі 2007 года
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group