Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Тэст. Гісторыя Гомеля

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Май 16, 2020 19:02    Заголовок сообщения: Тэст. Гісторыя Гомеля Ответить с цитатой

Які прыпынак раней называўся «Дом сувязі»?
1 «Аўтавакзал»
2 «Вуліца Барыкіна»
3 «Завод СтанкаГомель»
Адказ

На тэрыторыі якога раёна ў 1944 годзе размяшчалася кіраўніцтва БССР?
1 Навабеліцкага
2 Цэнтральнага
3 Чыгуначнага
Адказ

Які трунак вырабляў завод на месцы якога за саветамі пабудавалі фабрыку «Спартак»?
1 Віно
2 Гарэлку
3 Піва
Адказ

У XIX стагоддзі архітэктар Ідзкоўскі ўсталяваў на франтоне палаца 6 статуй: пяцярых антычных божышчаў і адной гістарычнай асобы - хто гэта?
1 Атлет
2 Драматург
3 Палкаводзец
Адказ

Куды ў 1841 годзе з Гомельскага маёнтка паўцякалі 700 сялян?
1 На Браншчыну
2 На Берасцейшчыну
3 На Ўкраіну
Адказ

У 1561 годзе ў гарадской фартыфікацыі было чатыры ўязныя брамы: Чачэрская, Магілёўская, Рэчыцкая і ?..
1 Водная
2 Галоўная
3 Кіеўская
Адказ

У гонар каго называлі галоўную царкву Гомельскага замка ва ўсе часы?
1 Святога Архангела Міхаіла
2 Святога Мікалая
3 Святых Пятра і Паўла
Адказ

З якім старабалгарскім дзеясловам горад упершыню ўпамінаецца ў летапісу?
1 «Възя»
2 «Наступи»
3 «Повоева»
Адказ

82 манеты X стагоддзя з якіх краёў адкапалі ў Гомелі ў 1822 годзе?
1 Арабскія
2 Грэцкія
3 Скандынаўскія
Адказ

Апрацаваную чалавекам костку якой жывёлы знайшлі нядаўна перад Гомельскім палацам археолагі з электрыкамі?
1 Льва
2 Насарога
3 Тыгра
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Май 18, 2020 16:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Што здабывалі ў кар’ерах на Сельмашы, дзе цяпер - азёры?
1 Вапняк
2 Гліну
3 Пясок і жвір
Адказ

Які паэт кватараваў у 1927 годзе ў адным з Рэвалюцыйных завулкаў, што за кандытарскім камбінатам «Спартак»? - а праз 60 гадоў «Песняры» праспявалі яго «Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы».
1 Міхась Чарот
2 Паўлюк Трус
3 Язэп Пушча
Адказ

Як у пачатку XX стагоддзя жыхары Гомеля называлі гарадскія конныя экіпажы (зафіксавана не толькі ў гаворцы старажылаў, але і ў матэрыялах суду)
1 Брычка
2 Пралётка
3 Фаэтон
Адказ

Што з гэтай тэхнікі з’явілася ў Гомелі першым?
1 Кінапраектар
2 Тэлефон
3 Электрычны ліхтар
Адказ

Гэтае прыгожае амерыканскае дрэва ў XIX стагоддзі выпісаў з Парыжу архітэктар Адам Ідзкоўскі для гомельскага парку; цяперашнія беларускія леснікі вядуць з гэтым дрэвам вайну, а яно асвойвае луг за Сажом - якое дрэва?
Вольха чырвоная
Дуб чырвоны
Бяроза чырвоная
Адказ

Якой была планіроўка вуліц Гомеля ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага?
1 Вольная
2 Радыяльная
3 Шахматная
Адказ

На рынкавай плошчы (цяпер - участак парку паміж саборам і палацам) у 1681 годзе ўпамінаецца спецыяльнае сховішча - што ў ім захоўвалі?
1 Гросбух (бухгалтарскую кнігу)
2 Запас лёду
3 Эталонныя гіры
Адказ

Як жыхары Гомеля засцерагалі дубовыя сцены замка ад агню?
1 Бялілі вапнай
2 Тынкавалі глінай
3 Фарбавалі свінцовымі бяліламі
Адказ

Пасля захопу кіеўлянамі грэцкага горада Херсанес у Гомель з хрысціянствам трапілі крымскія нацельныя крыжыкі - з якога матэрыялу?
1 Волава
2 Кіпарыс
3 Мармур
Адказ

Як клікалі кіеўскага ваяводу, які ў 984 годзе разбіў радзімічаў, прашчураў беларусаў Пасожжа?
1 Бычыны Рог
2 Воўчы Хвост
3 Мядзвежы Ікол
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Май 20, 2020 18:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калі ў Гомелі паадкрываліся відэасалоны?
1 У 1987 годзе
2 У 1991 годзе
3 У 1995 годзе
Адказ

Які з гэтых будынкаў 1970-ых гадоў пабудаваны паводле індывідуальнага праекта?
1 Гатэль «Гомель»
2 «Дзіпражывмаш»
3 Цырк
Адказ

Які спектакль паказалі гомельскай публіцы ўвясну 1929 года?
1 «Кастусь Каліноўскі»
2 «Смерць палкоўніка» (пра беларускую Жану д’Арк - Эмілію Плятэр, якая ваявала супраць Паскевіча)
3 «Уладзімір Ільіч Ленін»
Адказ

У 1923 годзе ў 3-ю пажарную частку Гомеля быў прыняты на службу нейкі Каўзар, з вопытам службы ў пажарнай справе, - кім ён служыў?
1 Агітатарам
2 Дырыжорам
3 Канём
Адказ

Які грамадскі будынак, акрамя карчмы, гамельчукі пабудавалі на Чачэрскай вуліцы (цяпер - участак парку перад Саборам) пасля атрымання ў 1670 годзе магдэбурскага права?
1 Аптэку
2 Бальніцу
3 Пошту
Адказ

Як у 1651 годзе казакі хацелі абдурыць капітана Мантгомеры (ён камандаваў абаронай Гомеля), каб выбавіць шатландскіх наёмнікаў за гарадскую браму?
1 Абяцанкамі, быццам казацкі палкоўнік Нябаба адмяніў свой загад «у пень» пасячы мяшчан і спаліць Гомель
2 Блефам, быццам на дапамогу Гомелю набліжаецца літоўска-рускае войска
3 Сімуляцыяй, быццам казакі панапіваліся гарэлкі
Адказ

З чаго жыхары сярэдневяковага Гомеля рабілі печы?
1 Гліна, гліна з кафляй
2 Каменне з глінай
3 Цэгла, цэгла з кафляй
Адказ

Якой агародніны 500 гадоў назад не было ў баршчы гомельскіх гаспадынь?
1 Морквы
2 Фасолі
3 Цыбулі
Адказ

Наколькі даўно (паводле археалагічных знаходак) племя Радзімічаў пакінула прарадзіму славян, пайшло на усход, і асела уздоўж Сажа?
1 Каля 1200 гадоў назад
2 Як і іншыя: каля 1500 гадоў назад
3 Да Нараджэння Хрыстовага
Адказ

Хто (паводле акадэмічнай навукі) былі нашы прашчуры, якія жылі ў лясах над Сажом да прыходу славянаў, а потым былі асіміляваныя радзімічамі?
1 Заходнія угра-фіны
2 Усходнія балты
3 Паўночныя скіфы
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Май 22, 2020 18:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як называлася светлавая газета на фасадзе гатэля «Гомель»?
1 «Вячэрні Гомель»
2 «Вячэрняя праўда»
3 «Маяк»
Адказ

У якім годзе зафіксаваны рэкордны для Гомеля мароз -35,1°C?
1 1927
2 1942
3 1970
Адказ

Хто сто гадоў назад «сидел в старинном атласном кресле, с короткой винтовкой» на ўваходзе ў Гомельскі палац - і прапусціў туды пісьменніка Івана Буніна?
1 «...одноглазый еврей»
2 «...одноногий латыш»
3 «...однорукий китаец»
Адказ

Дзе ў Гомелі ў 1909 годзе паказалі першае кіно?
У гатэлі «Савой»
У кінематографе «Тѣатръ художѣствъ»
У чыгуначнай школе
Адказ

Чым адрозніваецца омнібус (гомельская шматмесная конная павозка, што хадзіла ў Новую Беліцу) ад конкі (менская, магілёўская павозкі)?
1 Конку цягнула 4 кані, омнібус - 2
2 Омнібус - бязрэйкавы транспарт, конка - рэйкавы
3 Омнібус - рэйкавы транспарт, конка - бязрэйкавы
Адказ

Што цяпер знаходзіцца на тым месцы, дзе 250 гадоў назад стаяла брама з перакідным мостам адкуль пачынаўся шлях з Гомеля ў Рэчыцу?
1 Аблвыканам
2 Вежа Гомельскага палаца
3 Галоўны ўваход у парк
Адказ

Які аргумент вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары напісаў у лісце гомельскім феадалам, каб тыя абыходзіліся з жыхарамі Гомеля «ласка́ве»?
1 «...иж не повинни врядники простым людям кривды чинити»
2 «...иж тое то годные цнотливые обыватели Гомя»
3 «...иж тот замок на укра́ине есть а людям укра́инным не годиться обтяженья чинити»
Адказ

Што 16 ліпеня 1535 года зрабілі жыхары Гомеля (які 35 гадоў быў пад уладай Маскоўскага княства)?
1 Адчынілі браму літоўска-рускаму войску
2 Перабілі маскоўскі гарнізон
3 Схаваліся і чакалі, хто пераможа
Адказ

З якога мінералу гомельскія майстры выраблялі ў XII стагоддзі пацеркі і пярсцёнкі?
1 Бурштын
2 Кварц
3 Шкло
Адказ

Якой прылады не ведалі жыхары горада, што стаяў на Шведскай Гары 2600 - 2300 гадоў назад?
1 Ганчарны круг
2 Горан
3 Ткацкі станок
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Май 24, 2020 10:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як называўся наймаладзейшы кінатэатр горада (1983 год), будынак якога з 1999 года належыць Рускай праваслаўнай царкве?
1 «Космос»
2 «Орбита»
3 «Спутник»
Адказ

Калі ў Гомелі з’явіўся першы планетарый?
1 Тры гады назад
2 За савецкім часам
3 За царскім часам
Адказ

У які прадукт перапрацоўвалі большую частку ўраджаю бульбы ў Гомельскім павеце за царскім часам?
1 Крухмал
2 Патака
3 Спірт
Адказ

Якую адметнасць мелі лайбы (грузавыя лодкі на Сажы і Дняпры, якія за царскім часам выраблялі ў Ветцы)?
1 Адзін косы ветразь
2 Два косыя ветразі
3 Прамы ветразь-трапецыя
Адказ

Дзеля чаго (паводле даносу ў гомельскую жандармерыю) у пачатку 1863 года гомельская шляхта сабралася на тайны сход?
Сабралі 20 тысяч рублёў на паўстанне Каліноўскага
Чыталі прывезеную з Гарадзеншчыны газету «Мужыцкая праўда»
Чыталі прывезеную з Лондана газету «Колокол»
Адказ

Калі ў аколіцах Гомеля пачалі будаваць гуты?
1 150 гадоў назад
2 250 гадоў назад
3 350 гадоў назад
Адказ

Як называўся ордэн, чый манастыр з Мікалаеўскай царквой (падказка: царквой, а не касцёлам) стаялі да 1804 года там, дзе цяпер - левае крыло Гомельскага палаца?
1 Базыльяне
2 Бернардынцы
3 Дамініканцы
Адказ

Які з сімвалаў на афіцыйным гербе Гомельскай вобласці быў асновай герба Рэчыцкага павета ВКЛ (і Гомельскага староства як часткі павета)?
1 Арол
2 Рог
3 «Пагоня»
Адказ

Што такое цэра, якая з’явілася ў побыце жыхароў Гомеля адначасова з хрысціянствам?
1 Абрэзак бяросты для аднаразовых запісаў
2 Вошчаная дошчачка для штодзённых запісаў
3 Гліняная таблічка для доўгатэрміновых запісаў
Адказ

Дзе 2500 гадоў назад жыхары горада жалезнага веку, што стаяў на Шведскай Гары, бралі жалеза для вайны і працы?
1 Збіралі самародкавае і метэарытнае жалеза
2 Здабывалі руду на дне балотаў
3 Куплялі магнітны пясок у прычарнаморскіх плямёнаў
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Май 25, 2020 19:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Чаму дзень 26 красавіка 1990 года ў Гомелі ўвайшоў у Энцыклапедыю гісторыі Беларусі? - падказка: улады БССР не хацелі прызнаваць Гомель зонай экалагічнага бедства, і абвінавацілі людзей у радыёфобіі.
1 Жыхары Гомеля адправілі петыцыю ў ЦК КПСС
2 Працоўныя «Гомсельмаша» адправілі ліст у газету «Труд»
3 Спынілі работу: «Гомсельмаш» (усе 30 тыс. чалавек), Завод імя Кірава, Радыёзавод... Калоны пайшлі ў Цэнтр, і там адбыўся агульнагарадскі мітынг
Адказ

Якую спецыялізацыю кінатэатр «Спартак» меў за савецкім часам?
Ваеннае кіно
Дзіцячае кіно
Паўторнае кіно
Адказ

Як улетку 1941 года называлася тэрыторыя каля Гомеля з вялікай канцэнтрацыяй сіл Чырвонай арміі, дзе быў сарваны германскі план маланкавай вайны?
1 Гомельскі балкон
2 Гомельскі выступ
3 Гомельскі клін
Адказ

Паводле выдання «Живописная Россія» (1882 год), «мѣстное [гомельскае] купечество торгуетъ ... льнянымъ и коноплянымъ масломъ, отправляемымъ ...» - куды?
«... въ Кіевъ и Херсонь»
«... въ Москву и Тулу»
«... въ Ригу и Варшаву»
Адказ

Наколькі доўга пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у Гомелі (як горадзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі) яшчэ дзейнічаў Статут (звод законаў) Вялікага Княства Літоўскага?
1 Да 1794 года
2 Да 1831 года
3 Да 1864 года
Адказ

Хто і адкуль прывозіў у старажытны Гомель кухонную соль?
1 Беларускія купцы - з Мазыршчыны
2 Ганзейскія купцы - з Люнебурга
3 Украінскія чумакі - з Крыма
Адказ

У ВКЛ ваяваць было абавязкам шляхты, а іх было менш за 15%, таму Гомель часта абаранялі наёмнікі: шатландскія, венгерскія і гэтак далей. Лягчэй сказаць, якіх наёмнікаў у Гомелі не было: маскоўскіх і казацкіх... а яшчэ якіх не было?
1 Нямецкіх
2 Татарскіх
3 Швейцарскіх
Адказ

Што ў старажытным Гомелі называлася старабеларускім словам «узводъ»?
1 Вежа над гарадской або замкавай сцяной
2 Пад’ёмны мост праз роў
3 Таемны лёх з замка да вады
Адказ

Пе́рыста і Замглай - што гэта ці хто? - упамінаюцца ў «Географіі Беларусі» Аркадзя Смоліча, Вільня, 1923 год.
1 Чаротавыя балоты паміж Рэчыцкай шашой і ўкраінскай мяжой
2 Летапісныя бацькі Радзіма
3 Паганскія божышчы ў радзімічаў
Адказ

Кім (калі верыць летапісцу) былі разімічы?
«... отъ рода Варяговъ»
«... отъ рода Ляховъ»
«... отъ рода Ятвяговъ»
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Май 27, 2020 11:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Колькі студый гуказапісу існавала ў Гомелі трыццаць гадоў назад?
1 2 студыі
2 4 студыі
3 8 студый
Адказ

Чый лёс звязаны з асабняком на Валатаўской вуліцы, дом 17 (знесены ў 2014 годзе)?
1 Кампазітараў Рыгора Пукста і Аляксея Туранкова
2 Опернага спевака Фёдара Стравінскага
3 Перакладчыка мастацкай літаратуры Ірыны Паскевіч
Адказ

Сто гадоў назад пісьменнік Іван Бунін убачыў «в лесу, на обрыве» (ўскраіна парку за саборам) капліцу з пахавальняй Паскевічаў. Якія гомельскія дрэвы «раскинутые из обрыва в уровень с окнами» ўспаміналіся Буніну ў Прыморскіх Альпах?
1 Бярозы
2 Дубы
3 Сосны
Адказ

Якая прылада захоўвалася ў Гомельскім палацы да вывазу бальшавікамі скарбаў палаца ў Расію?
1 Мабільны рэнтгенаўскі апарат
2 Ручны друкарскі станок
3 Тэлескоп
Адказ

Што можна было купіць 400 гадоў назад на гарадскім рынку за 1 літоўскі грош (мінімальны заробак за 1 дзень некваліфікаванага кухоннага памочніка)?
1 6 яек
2 Адно кураня
3 Два кураняты
Адказ

Колькі віна мог купіць 400 гадоў назад у карчме гарадскі жыхар па цане аднаго літра смятаны? - падказка: шынковы гарнец віна (2,8237 л) каштаваў 16 -35 літоўскіх грошаў.
1 1 л смятаны = 0,03 - 0,06 л віна
2 1 л смятаны = 0,15 - 0,3 л віна
3 1 л смятаны = 0,3 - 0,6 л віна
Адказ

Дзе ў часы ВКЛ стаяла гомельская турма?
1 За горадам (у паўднёвым пасадзе)
2 У горадзе (каля Чачэрскай брамы)
3 У замку (каля брамы)
Адказ

Дзе цывільныя жыхары Гомеля часоў ВКЛ хаваліся, калі пачыналася аблога горада?
1 У замку
2 У першых ярусах гародняў (зрубаў па перыметры гарадской сцяны)
3 У склепах
Адказ

Дзе праходзіла мяжа паміж Чарнігаўскім і Смаленскім княствамі напярэдадні 1142 года, калі вайна паміж імі стала прычынай першага летапіснага ўпамінання Гомеля?
Каля цяперашняй мяжы Гомельскай вобласці з Украінай
Каля цяперашняй мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей
Каля цяперашняй мяжы Магілёўскай вобласці з Расіяй
Адказ

Якая прыродная зона існавала на месцы Гомеля, калі сюды прыйшлі першыя людзі?
1 Лес
2 Стэп
3 Тундра
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
ST@S
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.06.2007
Сообщения: 415
Откуда: Гомель
Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Ср Май 27, 2020 15:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар писал(а):
Чый лёс звязаны з асабняком на Валатаўской вуліцы, дом 17 (знесены ў 2014 годзе)?

Хіба не трэці варыянт адказу?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Май 27, 2020 19:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ST@S,
Ірына Паскевіч правяла апошнія гады жыцця і памёрла ў доме свайго былога кухара Ляшкевіча на вуліцы Карла Маркса.
Я не маю права прадстаўляць у гэтай тэме альтэрнатыўныя варыянты.
________________
Ёсць больш праўдападобны варыянт, які ўскосна пацвярджаецца словамі таго самага Івана Буніна, які гасціў у свайго сябра ў Гомелі неўзабаве пасля рэвалюцыі, пра што пазней пісаў у эміграцыі: «... бывшей княжеской усадьбы,- истинно бывшей, потому что из ее владетелей не осталось в живых ни единого... »
Мяркуйце самі: чыстакроўны імперскі дваранін Іван Бунін, фанат Кацярыны, які недалюбліваў «Московщину», жыве ў Гомелі (яўна не ў рабочых Залінейнага), і не ведае, што побач з паркам дажывае свае дні княгіня са знакамітага расійскага роду?
Будучы нобелеўскі лаўрэат мог памыляцца ў дэталях: пераблытаць архітэктара сабора; яго фантазія магла нешта дамаляваць: банкеты Кацярыны на Лебядзінай сажалцы, створанай ужо пасля смерці імператрыцы. Але яму не маглі не шапнуць: княгіня жывая, яна тут!
Праўдападобна, што княгіня пакінула Гомель разам з нямецкімі войскамі ў першых чыслах студзеня 1919 года.
Альтэрнатыву для яе і іншых дваран апісаў у 1918 годзе чэкіст Мартын Лацыс, які крытыкаваў «плакальщиков и ходатаев» сярод сваіх падначаленых і работнікаў саветаў, і тлумачыў ім, якім мусіць быць «красный террор» - кроў стыне ў жылах нават праз сто гадоў ад тэкстаў Леніна і яго памагатых.
______________
Ці магла жыць княгіня Паскевіч на вуліцы Карла Маркса за бальшавікамі, як пра тое пішуць у газетах? Мяркуйце самі... Яе родны брат Іларыён Варанцоў-Дашкоў уцёк у Італію, а ўнучаты пляменнік княгіні аб’явіўся ў 2014 годзе ў ЗША з прэтэнзіяй на ўкраінскую маёмасць у анексаваным Расіяй Крыме. У любым выпадку гісторыя пра дом на Валатаўской, 17 - фэйк апошняга дзесяцігоддзя.
_____________
У гэтай тэме мне няпроста пазбегнуць памылак, бо я ж вучу гісторыю Гомеля разам з вамі і энцыклапедыямі. Праз пандэмію ў мяне з’явілася шмат вольнага часу. Пішыце абавязкова, калі сумняваецеся ў нечым, каб я пераправерыў. Дый проста ажыўляйце тэму постамі, бо мне няёмка без зваротнай сувязі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Май 29, 2020 17:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Што стала апошнім буйным збудаваннем савецкай эпохі ў Гомелі?
1 Крыты рынак на вуліцы Карповіча
2 Крыты рынак на праспекце Касманаўтаў
3 Легкаатлетычны манеж на Юбілейнай вуліцы
Адказ

З якога года расце ў Зімовым садзе Гомельскага парку найстарэйшая пальма?
1 1888
2 1928
3 1958
Адказ

Што з гэтых аб’ектаў інфраструктуры з’явілася на цэнтральных вуліцах Гомеля першым?
1 Брук
2 Вадаправод
3 Газавыя ліхтары
Адказ

Якія два храмы (абодва - у гонар Божай Маці) стаялі на рынкавай плошчы Гомеля ў апошні год эпохі ВКЛ (1772)?
1 Касцёл і праваслаўная царква
2 Уніяцкая і праваслаўная цэрквы
3 Уніяцкая царква і касцёл
Адказ

З якога матэрыялу рабілі печы жыхары Гомеля ў эпоху позняга ВКЛ? - увага: аналагічнае пытанне было, але пра сярэдневяковы Гомель.
1 Гліна - у бедных, гліна з кафляй - у заможных
2 Гліна - у бедных, цэгла з кафляй - у заможных
3 Цэгла - у бедных, цэгла з кафляй - у заможных
Адказ

Якога тыпу былі шэсць млыноў, што забяспечвалі Гомель мукой у 1681 годзе?
1 Вадзяныя
2 Ветракі
3 Паравыя
Адказ

Якія прадукты пасля атрымання Гомелем магдэбурскага права (1670 г.) сталі вырабляць на тэрыторыі замка «nie tylko na swą własną potrzebę [як дазвалялася да магдэбурскага права], ale y na wyszynk»?
1 Каўбасы
2 Сыры
3 Трункі (мёд, піва, віно гарэлае)
Адказ

Чаму імпартны селядзец у Віцебску, Менску эпохі ВКЛ быў прывычнай ежай любога саслоў’я, а ў Гомелі - экзатычнай?
1 Гомельскія феадалы «сажавки будовали» і пастанавілі, што «люди Гомейские мають руськую рыбу ужывати»
2 Кансерватыўныя «люди украинные» самі «сажавки будовали и руськую рыбу ужывали»
3 Купцы вазілі галандскі, нарвежскі селядзец разам з соллю з Балтыкі, а ў Гомель соль вазілі ўкраінцы-чумакі з Крыма
Адказ

Што азначае слова «Рудня» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Прыбыткаўская Рудня, Споніцкая Рудня, Рудня-Марымонава і шмат якіх іншых?
1 Балота з рудаўкай - вадой рудага колеру
2 Невялікі завод, дзе выплаўлялі жалеза і выраблялі з яго розныя рэчы
3 Радовішча балотнай руды
Адказ

Калі быў выкапаны роў па лініі аблвыканкам - фабрыка «Палесдрук», які злучыў яры злева і справа ад горада ў абарончую «падкову»?
1 Да нашэсця манголаў
2 Падчас нашэсця манголаў
3 Пасля нашэсця манголаў
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Май 31, 2020 12:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як называлася першая вінілавая пласцінка гомельскага ВІА «Сябры»? - падказка: «Як лілея на Дунаю, Як пралеска ў белым гаю ...»
1 «Алеся»
2 «Кася»
3 «Марыся»
Адказ

У якога з гэтых старасвецкіх трохпавярховых будынкаў трэці паверх надбудавалі за савецкім часам (1935 год)?
1 Будынак Віленскага камерцыйнага банка (на рагу Савецкай і Сялянскай вуліц, бледна-зялёны будынак з залаціста-аліўкавым першым паверхам)
2 «Гарадскі дом» (фабрыка «Палесдрук»)
3 Прыбытковы дом Маянца (дом з поштай насупраць Старога Ўнівермага)
Адказ


Што нарысаванае на мапе Гомеля 1838 года на правым беразе Сажа, роўна на тым месцы, праз якое ў 1874 годзе пройдзе першы цягнік на Бахмач?
1 «Мѣсто для смотра войскъ Корпуса»
2 «Паромъ»
3 «Старообрядскій Дѣвичій Монастырь»
Адказ

Якая транспартная сувязь паміж Гомелем і левым берагам Сажа ўпаміналася ў 1681 годзе?
1 Драўляны арачны мост
2 Лодачная пераправа
3 Паромная пераправа
Адказ

Паводле якога прававога рэжыму літоўска-беларускія феадалы валодалі сялом Во́латава (цяпер - мікрараён Старая Валатава)? - падказка: яны валодалі Во́латавам незалежна ад «ласки господарское».
1 «Вотчина»
2 «Выслуга»
3 «Держание»
Адказ

Як называлася праваслаўная мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату, да якой належаў Гомель (існавала да Брэсцкай уніі 1596 года, потым была скасаваная праз стварэнне ў ВКЛ уніяцкай царквы)?
1 Кіеўская мітраполія
2 Літоўская мітраполія
3 Мінская мітраполія
Адказ


Чаму ў 1406 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт адабраў удзел (разам з Гомелем) у князя старадубскага Аляксандра Патрыкеевіча?
1 Бо западозрыў яго ў прамаскоўскай арыентацыі
2 Бо западозрыў, што той не з роду Гедзімінавічаў
3 Бо той не захацеў жаніцца з Соф’яй Вітаўтаўнай
Адказ

Што з гэтых імпартных візантыйскіх рэчаў (паводле знаходак археолагаў) меў нехта з жыхароў Гомеля напачатку 1-га тысячагоддзя?
1 Амфары
2 Талеркі
3 Шахматы (затрыкиён)
Адказ

Якое кляймо выбітае на наканечніку стралы, што прыляцела ў Гомель 900 гадоў назад (а археолагі адкапалі)?
1 Двухгаловы арол
2 Двухзубец
3 Трызубец
Адказ

Як выглядала жытло VI - VII стагоддзяў (да прыходу на Сож радзімічаў), астаткі якога археолагі знайшлі на тэрыторыі Гомельскага парку?
1 Зямлянка без ацяплення
2 Квадратная паўзямлянка з агмянём пасярэдзіне
3 Квадратная паўзямлянка з печкай-каменкай у куце
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Июн 02, 2020 07:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Якога бара ніколі не было ў Гомелі?
1 Вітамінны
2 Малочны
3 Шакаладны
Адказ

Што ў сярэдзіне 1950-ых гадоў было на месцы Старога Ўнівермага?
1 Закансерваваныя руіны даваеннага будынка
2 Летні кінатэатр
3 Сквер
Адказ

Хто заснаваў рабочы пасёлак Касцюкоўка?
1 Рабочыя крупадрабілкі
2 Рабочыя торфаздабычы
3 Рабочыя чыгункі
Адказ

У 1856 годзе Гомель атрымаў герб з выявай навабеліцкай рысі. А чаго не было ў 1856 годзе?
1 Згарэла палова Гомеля (540 дамоў)
2 Трыццаць тысяч сялян Гомельскага маёнтка аплаквалі смерць генерал-фельдмаршала Паскевіча
3 Чатыры роты магілёўскага і чарнігаўскага батальёнаў задушылі ў Гомельскім маёнтку сялянскі бунт супраць прыгону
Адказ

Што азначае слова «Буда» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Жгунская Буда, Новая Буда і шмат якіх іншых?
1 Прадпрыемства на рацэ
2 Прадпрыемства пасярод сяла
3 Прадпрыемства ў лесе
Адказ

Які часовы статус улады ВКЛ надавалі сёлам Гомельскага староства (і ўсяго Падняпроўя) пасля вайны 1654-1667 гадоў з Масковіяй, каб заахвоціць пасяленцаў і тых, хто выжыў, адраджаць разбураныя сёлы?
1 Вольніца
2 Камуна
3 Слабада
Адказ

Куды вёў з замка патайны лёх, які знайшлі і знішчылі казакі Хмяльніцкага?
1 Да вады
2 У акольны горад
3 У раён цяперашняй фабрыкі «Камінтэрн»
Адказ

Якую шырыню меў роў Гомельскага замка (сляды гэтага рова - спуск ад вежы палаца да Лебядзінай сажалкі)?
1 10 - 20 метраў
2 20 - 30 метраў
3 больш за 30 метраў
Адказ

Для чаго вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары ў 1535 годзе адправіў у Гомель не толькі свінец, але і гатовыя кулі: «... вси потребы салетру и порох и кули и свинец»?
1 Для аркебуз, бо кулі для іх імпартавалі з Іспаніі
2 Для гармат, бо слова «куля» - шар; Жыгімонт мог бы напісаць: «кули для армат»
3 Для ўзору, бо за 35 гадоў пад уладай Масквы тутэйшыя майстры-ліцейшчыкі памёрлі
Адказ

Дзе размяшчаўся навакольны горад?
1 Ад замкавага рова да гарадской сцяны
2 Далёка за гарадской сцяной, за пасадамі
3 Прымыкаў да гарадской сцяны звонку
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Июн 04, 2020 14:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калі пабываў у Гомелі расійскі савецкі пісьменнік Васілій Гросман? - падказка ёсць у цытаце: «Гомель! Какая-то грусть есть в этом тихом, зелёном городке, в этих тенистых скверах, этих стариках, сидящих на скамейках, у молодых девушек, гуляющих по улицам».
1 Лістапад 1917 г.
2 Жнівень 1941 г.
3 Май 1986 г.
Адказ

Што зрабіў у 1917 годзе гарадскі галава Гомеля Фен-Раеўскі пасля таго, як жыхарам горада стала вядома пра перамогу Лютаўскай рэвалюцыі?
1 Адправіўся ў Магілёў абараняць скінутага цара
2 Застрэліўся (бо падчас рэвалюцыі 1905一07 гадоў служыў паліцмайстарам)
3 Прыйшоў на рэвалюцыйны мітынг з чырвоным бантам на грудзях
Адказ

Як называлася прафесія жыхароў Гомеля, якія з пачатку XIX стагоддзя і да канца 1960-х гадоў штовясну рызыкавалі жыццём, каб даставіць лес да Херсона?
1 Плытавод
2 Плытагон
3 Плытаход
Адказ

Што азначае слова «Гута» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Сцюдзёная Гута, Новая Гута?
1 Завод, дзе вырабляюць цэглу
2 Завод, дзе вырабляюць шкло
3 Лесапільны завод
Адказ


Які прывод мелі горны на руднях у Маркавічах і Старых Юркавічах, якія забяспечвалі Гомель жалезам 350 гадоў назад?
1 Вадзяное кола
2 Вятрак
3 Ручная сіла
Адказ

Які папулярны ў гомельскіх мяшчан і шляхты напой перасталі піць у Гомельскім замку пасля з’яўлення там польскай і апалячанай знаці?
1 Адвар ліпавага квецця
2 Бярозавік
3 Квас
Адказ

Хто жыў навокал Гомеля ў мясцінах, побач з якімі (паводле Статута ВКЛ 1529 года) няможна было ні араць зямлю, ні касіць траву (а трэба было «кий кинути», і куды кій даляціць, там працаваць)?
1 Бабры
2 Памежная варта
3 Пустэльнікі
Адказ

Як (паводле археолагаў, бо летапісных звестак пра нашэсце манголаў у Гомель няма) горад выглядаў у 1335 годзе, калі быў далучаны да ВКЛ?
1 Быў бязлюдным пажарышчам
2 Збольшага захаваўся
3 Згарэў, але людзі не пакінулі яго
Адказ

Астаткі якога аб’екта ХІІІ стагоддзя (ці не найбуйнейшая знаходка сярод аналагічных аб’ектаў ва Ўсходняй Еўропе) археолагі знайшлі ў Гомельскім парку там, дзе знаходзіўся кінатэатр імя Ісачанкі?
1 Збройная майстэрня
2 Лядоўня
3 Скрыпторый (майстэрня рукапісных кніг)
Адказ

Якую тэрыторыю 1000 гадоў назад (паводле археолагаў, бо летапісцы тады яшчэ не ўпаміналі Гомель) займаў паўднёвы пасад («прыгарад» па-за межамі гарадской фартыфікацыі), што пачынаўся за цяперашняй Лебядзінай сажалкай?
1 Да цяперашняга Зімовага саду
2 Да цяперашняй бальніцы
3 Да цяперашняй драўлянай царквы
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Июн 06, 2020 08:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калі быў паўторна апаганены Патрапаўлаўскі сабор (першы раз апаганены ў 1935 годзе, вернуты хрысціянам у 1941 годзе)?
1 1952 г.
2 1962 г.
3 1972 г.
Адказ

Якое прыватнае прадпрыемства з назвай «Геркулес» было пабудаванае сто гадоў назад каля Мохава пераезда (і праз год нацыяналізаванае)?
1 Арцель грузчыкаў
2 Кузня
3 Паравы млын
Адказ

Якой фразай канчаецца сентэнцыя пра Гомель расійскага савецкага пісьменніка Іллі Эрэнбурга, выказаная яго літаратурным героем: «Вы что думаете, если глядеть на Гомель издали, это не красота? Можно выпустить тоже восторженные вздохи. Потому что издали виден крутой берег, и могучие деревья, и парк Паскевича со всеми драгоценными беседками. Счастье видно за сто верст ...»
1 «... а горе видно только вблизи»
2 «... а горе нужно уметь разнюхать»
3 «... а горе прячется от взглядов»
Адказ

Калі адбыўся першы ў Гомелі (і ў гісторыі Беларусі) футбольны матч (гулялі Гомель супраць Чонак)?
1 1891 г.
2 1901 г.
3 1911 г.
Адказ

Які архітэктар стварыў неакласічнае аблічча Гомеля першай чвэрці XIXстагоддзя?
1 Адам Ідзкоўскі
2 Джон Кларк
3 Іван Дзячкоў
Адказ

Хто i калі перайначыў гістарычную форму назвы «Гомей» - у «Гомель»?
1 Беларусы-літвіны - 600—700 гадоў назад
2 Палякі - 300—400 гадоў назад
3 Расіяне - 200—250 гадоў назад
Адказ

Што ў 1654 годзе «люди Гомейские» «гордо и сурово отписали» казацкаму палкоўніку Залатарэнку ў адказ на заклік да капітуляцыі (паводле данясення Залатарэнкі маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу)?
1 «... не зичат соби господаря такого в своей земли яко ваша царская велможност»
2 «... не хотят служить наяснийшему велможному и преславному цару московскому»
3 «... песиими губами своими достоинство вашего царского величества нарушали»
Адказ

Як у 1535 годзе адрэагавала віленскае «рыцерство слухаючи новины» пра вызваленне Гомеля ад маскоўскіх войскаў (паводле ліста віленскага ваяводы А. Гаштольда ў Гомель гетману Ю. Радзівілу)?
1 «... взнялися и спевали Богородицу»
2 «... дяковали стоечи»
3 «... от радости праве плакали»
Адказ

Якую плошчу (паводле археолагаў) займаў горад разам з паўднёвым і паўночным пасадамі ў 1142 годзе, калі Гомель упершыню ўпамінаецца ў летапісу?
1 10 га = 1 тыс. сотак
2 20 га = 2 тыс. сотак
3 40 га = 4 тыс. сотак
Адказ

Нават паводле першага ўпамінання (1142 год) Гомель старэйшы за Маскву, Варшаву і Берлін; а якая з наступных еўрапейскіх сталіц такі старэйшая за Гомель?
1 Амстэрдам
2 Лондан
3 Стакгольм
Адказ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
ST@S
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.06.2007
Сообщения: 415
Откуда: Гомель
Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Пт Июн 12, 2020 13:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар писал(а):
Ірына Паскевіч правяла апошнія гады жыцця і памёрла ў доме свайго былога кухара Ляшкевіча на вуліцы Карла Маркса.

Дзякуй! Не ведаў.

СяБар писал(а):
Якога бара ніколі не было ў Гомелі?
1 Вітамінны
2 Малочны

А дзе былі малочны і вітамінны бары?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 661

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Июн 13, 2020 19:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ST@S писал(а):
Дзякуй! Не ведаў.

Нельга ведаць тое, чаго не было. Яна там магла жыць усяго некалькі месяцаў, да таго, як у 1918 годзе немцы вярнулі ёй палац - і ўцякла з імі ў першых чыслах 1919 года. Але прапагандыстам далі заданне: прычапіць серп і молат да царскага арла.
ST@S писал(а):
А дзе былі малочны і вітамінны бары?

Малочны - вул. Ланге, 21; вітамінны - пр. Леніна, 34.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group