Добавлено: Сб Май 16, 2020 19:02 Заголовок сообщения: Тэст. Гісторыя Гомеля
Які прыпынак раней называўся «Дом сувязі»?
1 «Аўтавакзал»
2 «Вуліца Барыкіна»
3 «Завод СтанкаГомель»
Адказ
На тэрыторыі якога раёна ў 1944 годзе размяшчалася кіраўніцтва БССР?
1 Навабеліцкага
2 Цэнтральнага
3 Чыгуначнага
Адказ
Які трунак вырабляў завод на месцы якога за саветамі пабудавалі фабрыку «Спартак»?
1 Віно
2 Гарэлку
3 Піва
Адказ
У XIX стагоддзі архітэктар Ідзкоўскі ўсталяваў на франтоне палаца 6 статуй: пяцярых антычных божышчаў і адной гістарычнай асобы - хто гэта?
1 Атлет
2 Драматург
3 Палкаводзец
Адказ
Куды ў 1841 годзе з Гомельскага маёнтка паўцякалі 700 сялян?
1 На Браншчыну
2 На Берасцейшчыну
3 На Ўкраіну
Адказ
У 1561 годзе ў гарадской фартыфікацыі было чатыры ўязныя брамы: Чачэрская, Магілёўская, Рэчыцкая і ?..
1 Водная
2 Галоўная
3 Кіеўская
Адказ
У гонар каго называлі галоўную царкву Гомельскага замка ва ўсе часы?
1 Святога Архангела Міхаіла
2 Святога Мікалая
3 Святых Пятра і Паўла
Адказ
З якім старабалгарскім дзеясловам горад упершыню ўпамінаецца ў летапісу?
1 «Възя»
2 «Наступи»
3 «Повоева»
Адказ
82 манеты X стагоддзя з якіх краёў адкапалі ў Гомелі ў 1822 годзе?
1 Арабскія
2 Грэцкія
3 Скандынаўскія
Адказ
Апрацаваную чалавекам костку якой жывёлы знайшлі нядаўна перад Гомельскім палацам археолагі з электрыкамі?
1 Льва
2 Насарога
3 Тыгра
Адказ
Добавлено: Пн Май 18, 2020 16:19 Заголовок сообщения:
Што здабывалі ў кар’ерах на Сельмашы, дзе цяпер - азёры?
1 Вапняк
2 Гліну
3 Пясок і жвір
Адказ
Які паэт кватараваў у 1927 годзе ў адным з Рэвалюцыйных завулкаў, што за кандытарскім камбінатам «Спартак»? - а праз 60 гадоў «Песняры» праспявалі яго «Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы».
1 Міхась Чарот
2 Паўлюк Трус
3 Язэп Пушча
Адказ
Як у пачатку XX стагоддзя жыхары Гомеля называлі гарадскія конныя экіпажы (зафіксавана не толькі ў гаворцы старажылаў, але і ў матэрыялах суду)
1 Брычка
2 Пралётка
3 Фаэтон
Адказ
Што з гэтай тэхнікі з’явілася ў Гомелі першым?
1 Кінапраектар
2 Тэлефон
3 Электрычны ліхтар
Адказ
Гэтае прыгожае амерыканскае дрэва ў XIX стагоддзі выпісаў з Парыжу архітэктар Адам Ідзкоўскі для гомельскага парку; цяперашнія беларускія леснікі вядуць з гэтым дрэвам вайну, а яно асвойвае луг за Сажом - якое дрэва?
Вольха чырвоная
Дуб чырвоны
Бяроза чырвоная
Адказ
Якой была планіроўка вуліц Гомеля ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага?
1 Вольная
2 Радыяльная
3 Шахматная
Адказ
На рынкавай плошчы (цяпер - участак парку паміж саборам і палацам) у 1681 годзе ўпамінаецца спецыяльнае сховішча - што ў ім захоўвалі?
1 Гросбух (бухгалтарскую кнігу)
2 Запас лёду
3 Эталонныя гіры
Адказ
Як жыхары Гомеля засцерагалі дубовыя сцены замка ад агню?
1 Бялілі вапнай
2 Тынкавалі глінай
3 Фарбавалі свінцовымі бяліламі
Адказ
Пасля захопу кіеўлянамі грэцкага горада Херсанес у Гомель з хрысціянствам трапілі крымскія нацельныя крыжыкі - з якога матэрыялу?
1 Волава
2 Кіпарыс
3 Мармур
Адказ
Як клікалі кіеўскага ваяводу, які ў 984 годзе разбіў радзімічаў, прашчураў беларусаў Пасожжа?
1 Бычыны Рог
2 Воўчы Хвост
3 Мядзвежы Ікол
Адказ
Добавлено: Ср Май 20, 2020 18:44 Заголовок сообщения:
Калі ў Гомелі паадкрываліся відэасалоны?
1 У 1987 годзе
2 У 1991 годзе
3 У 1995 годзе
Адказ
Які з гэтых будынкаў 1970-ых гадоў пабудаваны паводле індывідуальнага праекта?
1 Гатэль «Гомель»
2 «Дзіпражывмаш»
3 Цырк
Адказ
Які спектакль паказалі гомельскай публіцы ўвясну 1929 года?
1 «Кастусь Каліноўскі»
2 «Смерць палкоўніка» (пра беларускую Жану д’Арк - Эмілію Плятэр, якая ваявала супраць Паскевіча)
3 «Уладзімір Ільіч Ленін»
Адказ
У 1923 годзе ў 3-ю пажарную частку Гомеля быў прыняты на службу нейкі Каўзар, з вопытам службы ў пажарнай справе, - кім ён служыў?
1 Агітатарам
2 Дырыжорам
3 Канём
Адказ
Які грамадскі будынак, акрамя карчмы, гамельчукі пабудавалі на Чачэрскай вуліцы (цяпер - участак парку перад Саборам) пасля атрымання ў 1670 годзе магдэбурскага права?
1 Аптэку
2 Бальніцу
3 Пошту
Адказ
Як у 1651 годзе казакі хацелі абдурыць капітана Мантгомеры (ён камандаваў абаронай Гомеля), каб выбавіць шатландскіх наёмнікаў за гарадскую браму?
1 Абяцанкамі, быццам казацкі палкоўнік Нябаба адмяніў свой загад «у пень» пасячы мяшчан і спаліць Гомель
2 Блефам, быццам на дапамогу Гомелю набліжаецца літоўска-рускае войска
3 Сімуляцыяй, быццам казакі панапіваліся гарэлкі
Адказ
З чаго жыхары сярэдневяковага Гомеля рабілі печы?
1 Гліна, гліна з кафляй
2 Каменне з глінай
3 Цэгла, цэгла з кафляй
Адказ
Якой агародніны 500 гадоў назад не было ў баршчы гомельскіх гаспадынь?
1 Морквы
2 Фасолі
3 Цыбулі
Адказ
Наколькі даўно (паводле археалагічных знаходак) племя Радзімічаў пакінула прарадзіму славян, пайшло на усход, і асела уздоўж Сажа?
1 Каля 1200 гадоў назад
2 Як і іншыя: каля 1500 гадоў назад
3 Да Нараджэння Хрыстовага
Адказ
Хто (паводле акадэмічнай навукі) былі нашы прашчуры, якія жылі ў лясах над Сажом да прыходу славянаў, а потым былі асіміляваныя радзімічамі?
1 Заходнія угра-фіны
2 Усходнія балты
3 Паўночныя скіфы
Адказ
Добавлено: Пт Май 22, 2020 18:24 Заголовок сообщения:
Як называлася светлавая газета на фасадзе гатэля «Гомель»?
1 «Вячэрні Гомель»
2 «Вячэрняя праўда»
3 «Маяк»
Адказ
У якім годзе зафіксаваны рэкордны для Гомеля мароз -35,1°C?
1 1927
2 1942
3 1970
Адказ
Хто сто гадоў назад «сидел в старинном атласном кресле, с короткой винтовкой» на ўваходзе ў Гомельскі палац - і прапусціў туды пісьменніка Івана Буніна?
1 «...одноглазый еврей»
2 «...одноногий латыш»
3 «...однорукий китаец»
Адказ
Дзе ў Гомелі ў 1909 годзе паказалі першае кіно?
У гатэлі «Савой»
У кінематографе «Тѣатръ художѣствъ»
У чыгуначнай школе
Адказ
Чым адрозніваецца омнібус (гомельская шматмесная конная павозка, што хадзіла ў Новую Беліцу) ад конкі (менская, магілёўская павозкі)?
1 Конку цягнула 4 кані, омнібус - 2
2 Омнібус - бязрэйкавы транспарт, конка - рэйкавы
3 Омнібус - рэйкавы транспарт, конка - бязрэйкавы
Адказ
Што цяпер знаходзіцца на тым месцы, дзе 250 гадоў назад стаяла брама з перакідным мостам адкуль пачынаўся шлях з Гомеля ў Рэчыцу?
1 Аблвыканам
2 Вежа Гомельскага палаца
3 Галоўны ўваход у парк
Адказ
Які аргумент вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары напісаў у лісце гомельскім феадалам, каб тыя абыходзіліся з жыхарамі Гомеля «ласка́ве»?
1 «...иж не повинни врядники простым людям кривды чинити»
2 «...иж тое то годные цнотливые обыватели Гомя»
3 «...иж тот замок на укра́ине есть а людям укра́инным не годиться обтяженья чинити»
Адказ
Што 16 ліпеня 1535 года зрабілі жыхары Гомеля (які 35 гадоў быў пад уладай Маскоўскага княства)?
1 Адчынілі браму літоўска-рускаму войску
2 Перабілі маскоўскі гарнізон
3 Схаваліся і чакалі, хто пераможа
Адказ
З якога мінералу гомельскія майстры выраблялі ў XII стагоддзі пацеркі і пярсцёнкі?
1 Бурштын
2 Кварц
3 Шкло
Адказ
Якой прылады не ведалі жыхары горада, што стаяў на Шведскай Гары 2600 - 2300 гадоў назад?
1 Ганчарны круг
2 Горан
3 Ткацкі станок
Адказ
Добавлено: Вс Май 24, 2020 10:42 Заголовок сообщения:
Як называўся наймаладзейшы кінатэатр горада (1983 год), будынак якога з 1999 года належыць Рускай праваслаўнай царкве?
1 «Космос»
2 «Орбита»
3 «Спутник»
Адказ
Калі ў Гомелі з’явіўся першы планетарый?
1 Тры гады назад
2 За савецкім часам
3 За царскім часам
Адказ
У які прадукт перапрацоўвалі большую частку ўраджаю бульбы ў Гомельскім павеце за царскім часам?
1 Крухмал
2 Патака
3 Спірт
Адказ
Якую адметнасць мелі лайбы (грузавыя лодкі на Сажы і Дняпры, якія за царскім часам выраблялі ў Ветцы)?
1 Адзін косы ветразь
2 Два косыя ветразі
3 Прамы ветразь-трапецыя
Адказ
Дзеля чаго (паводле даносу ў гомельскую жандармерыю) у пачатку 1863 года гомельская шляхта сабралася на тайны сход?
Сабралі 20 тысяч рублёў на паўстанне Каліноўскага
Чыталі прывезеную з Гарадзеншчыны газету «Мужыцкая праўда»
Чыталі прывезеную з Лондана газету «Колокол»
Адказ
Калі ў аколіцах Гомеля пачалі будаваць гуты?
1 150 гадоў назад
2 250 гадоў назад
3 350 гадоў назад
Адказ
Як называўся ордэн, чый манастыр з Мікалаеўскай царквой (падказка: царквой, а не касцёлам) стаялі да 1804 года там, дзе цяпер - левае крыло Гомельскага палаца?
1 Базыльяне
2 Бернардынцы
3 Дамініканцы
Адказ
Які з сімвалаў на афіцыйным гербе Гомельскай вобласці быў асновай герба Рэчыцкага павета ВКЛ (і Гомельскага староства як часткі павета)?
1 Арол
2 Рог
3 «Пагоня»
Адказ
Што такое цэра, якая з’явілася ў побыце жыхароў Гомеля адначасова з хрысціянствам?
1 Абрэзак бяросты для аднаразовых запісаў
2 Вошчаная дошчачка для штодзённых запісаў
3 Гліняная таблічка для доўгатэрміновых запісаў
Адказ
Дзе 2500 гадоў назад жыхары горада жалезнага веку, што стаяў на Шведскай Гары, бралі жалеза для вайны і працы?
1 Збіралі самародкавае і метэарытнае жалеза
2 Здабывалі руду на дне балотаў
3 Куплялі магнітны пясок у прычарнаморскіх плямёнаў
Адказ
Добавлено: Пн Май 25, 2020 19:41 Заголовок сообщения:
Чаму дзень 26 красавіка 1990 года ў Гомелі ўвайшоў у Энцыклапедыю гісторыі Беларусі? - падказка: улады БССР не хацелі прызнаваць Гомель зонай экалагічнага бедства, і абвінавацілі людзей у радыёфобіі.
1 Жыхары Гомеля адправілі петыцыю ў ЦК КПСС
2 Працоўныя «Гомсельмаша» адправілі ліст у газету «Труд»
3 Спынілі работу: «Гомсельмаш» (усе 30 тыс. чалавек), Завод імя Кірава, Радыёзавод... Калоны пайшлі ў Цэнтр, і там адбыўся агульнагарадскі мітынг
Адказ
Якую спецыялізацыю кінатэатр «Спартак» меў за савецкім часам?
Ваеннае кіно
Дзіцячае кіно
Паўторнае кіно
Адказ
Як улетку 1941 года называлася тэрыторыя каля Гомеля з вялікай канцэнтрацыяй сіл Чырвонай арміі, дзе быў сарваны германскі план маланкавай вайны?
1 Гомельскі балкон
2 Гомельскі выступ
3 Гомельскі клін
Адказ
Паводле выдання «Живописная Россія» (1882 год), «мѣстное [гомельскае] купечество торгуетъ ... льнянымъ и коноплянымъ масломъ, отправляемымъ ...» - куды?
«... въ Кіевъ и Херсонь»
«... въ Москву и Тулу»
«... въ Ригу и Варшаву»
Адказ
Наколькі доўга пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у Гомелі (як горадзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі) яшчэ дзейнічаў Статут (звод законаў) Вялікага Княства Літоўскага?
1 Да 1794 года
2 Да 1831 года
3 Да 1864 года
Адказ
Хто і адкуль прывозіў у старажытны Гомель кухонную соль?
1 Беларускія купцы - з Мазыршчыны
2 Ганзейскія купцы - з Люнебурга
3 Украінскія чумакі - з Крыма
Адказ
У ВКЛ ваяваць было абавязкам шляхты, а іх было менш за 15%, таму Гомель часта абаранялі наёмнікі: шатландскія, венгерскія і гэтак далей. Лягчэй сказаць, якіх наёмнікаў у Гомелі не было: маскоўскіх і казацкіх... а яшчэ якіх не было?
1 Нямецкіх
2 Татарскіх
3 Швейцарскіх
Адказ
Што ў старажытным Гомелі называлася старабеларускім словам «узводъ»?
1 Вежа над гарадской або замкавай сцяной
2 Пад’ёмны мост праз роў
3 Таемны лёх з замка да вады
Адказ
Пе́рыста і Замглай - што гэта ці хто? - упамінаюцца ў «Географіі Беларусі» Аркадзя Смоліча, Вільня, 1923 год.
1 Чаротавыя балоты паміж Рэчыцкай шашой і ўкраінскай мяжой
2 Летапісныя бацькі Радзіма
3 Паганскія божышчы ў радзімічаў
Адказ
Кім (калі верыць летапісцу) былі разімічы?
«... отъ рода Варяговъ»
«... отъ рода Ляховъ»
«... отъ рода Ятвяговъ»
Адказ
Добавлено: Ср Май 27, 2020 11:51 Заголовок сообщения:
Колькі студый гуказапісу існавала ў Гомелі трыццаць гадоў назад?
1 2 студыі
2 4 студыі
3 8 студый
Адказ
Чый лёс звязаны з асабняком на Валатаўской вуліцы, дом 17 (знесены ў 2014 годзе)?
1 Кампазітараў Рыгора Пукста і Аляксея Туранкова
2 Опернага спевака Фёдара Стравінскага
3 Перакладчыка мастацкай літаратуры Ірыны Паскевіч
Адказ
Сто гадоў назад пісьменнік Іван Бунін убачыў «в лесу, на обрыве» (ўскраіна парку за саборам) капліцу з пахавальняй Паскевічаў. Якія гомельскія дрэвы «раскинутые из обрыва в уровень с окнами» ўспаміналіся Буніну ў Прыморскіх Альпах?
1 Бярозы
2 Дубы
3 Сосны
Адказ
Якая прылада захоўвалася ў Гомельскім палацы да вывазу бальшавікамі скарбаў палаца ў Расію?
1 Мабільны рэнтгенаўскі апарат
2 Ручны друкарскі станок
3 Тэлескоп
Адказ
Што можна было купіць 400 гадоў назад на гарадскім рынку за 1 літоўскі грош (мінімальны заробак за 1 дзень некваліфікаванага кухоннага памочніка)?
1 6 яек
2 Адно кураня
3 Два кураняты
Адказ
Колькі віна мог купіць 400 гадоў назад у карчме гарадскі жыхар па цане аднаго літра смятаны? - падказка: шынковы гарнец віна (2,8237 л) каштаваў 16 -35 літоўскіх грошаў.
1 1 л смятаны = 0,03 - 0,06 л віна
2 1 л смятаны = 0,15 - 0,3 л віна
3 1 л смятаны = 0,3 - 0,6 л віна
Адказ
Дзе ў часы ВКЛ стаяла гомельская турма?
1 За горадам (у паўднёвым пасадзе)
2 У горадзе (каля Чачэрскай брамы)
3 У замку (каля брамы)
Адказ
Дзе цывільныя жыхары Гомеля часоў ВКЛ хаваліся, калі пачыналася аблога горада?
1 У замку
2 У першых ярусах гародняў (зрубаў па перыметры гарадской сцяны)
3 У склепах
Адказ
Дзе праходзіла мяжа паміж Чарнігаўскім і Смаленскім княствамі напярэдадні 1142 года, калі вайна паміж імі стала прычынай першага летапіснага ўпамінання Гомеля?
Каля цяперашняй мяжы Гомельскай вобласці з Украінай
Каля цяперашняй мяжы Гомельскай і Магілёўскай абласцей
Каля цяперашняй мяжы Магілёўскай вобласці з Расіяй
Адказ
Якая прыродная зона існавала на месцы Гомеля, калі сюды прыйшлі першыя людзі?
1 Лес
2 Стэп
3 Тундра
Адказ
Добавлено: Ср Май 27, 2020 19:54 Заголовок сообщения:
ST@S,
Ірына Паскевіч правяла апошнія гады жыцця і памёрла ў доме свайго былога кухара Ляшкевіча на вуліцы Карла Маркса.
Я не маю права прадстаўляць у гэтай тэме альтэрнатыўныя варыянты.
________________
Ёсць больш праўдападобны варыянт, які ўскосна пацвярджаецца словамі таго самага Івана Буніна, які гасціў у свайго сябра ў Гомелі неўзабаве пасля рэвалюцыі, пра што пазней пісаў у эміграцыі: «... бывшей княжеской усадьбы,- истинно бывшей, потому что из ее владетелей не осталось в живых ни единого... »
Мяркуйце самі: чыстакроўны імперскі дваранін Іван Бунін, фанат Кацярыны, які недалюбліваў «Московщину», жыве ў Гомелі (яўна не ў рабочых Залінейнага), і не ведае, што побач з паркам дажывае свае дні княгіня са знакамітага расійскага роду?
Будучы нобелеўскі лаўрэат мог памыляцца ў дэталях: пераблытаць архітэктара сабора; яго фантазія магла нешта дамаляваць: банкеты Кацярыны на Лебядзінай сажалцы, створанай ужо пасля смерці імператрыцы. Але яму не маглі не шапнуць: княгіня жывая, яна тут!
Праўдападобна, што княгіня пакінула Гомель разам з нямецкімі войскамі ў першых чыслах студзеня 1919 года.
Альтэрнатыву для яе і іншых дваран апісаў у 1918 годзе чэкіст Мартын Лацыс, які крытыкаваў «плакальщиков и ходатаев» сярод сваіх падначаленых і работнікаў саветаў, і тлумачыў ім, якім мусіць быць «красный террор» - кроў стыне ў жылах нават праз сто гадоў ад тэкстаў Леніна і яго памагатых.
______________
Ці магла жыць княгіня Паскевіч на вуліцы Карла Маркса за бальшавікамі, як пра тое пішуць у газетах? Мяркуйце самі... Яе родны брат Іларыён Варанцоў-Дашкоў уцёк у Італію, а ўнучаты пляменнік княгіні аб’явіўся ў 2014 годзе ў ЗША з прэтэнзіяй на ўкраінскую маёмасць у анексаваным Расіяй Крыме. У любым выпадку гісторыя пра дом на Валатаўской, 17 - фэйк апошняга дзесяцігоддзя.
_____________
У гэтай тэме мне няпроста пазбегнуць памылак, бо я ж вучу гісторыю Гомеля разам з вамі і энцыклапедыямі. Праз пандэмію ў мяне з’явілася шмат вольнага часу. Пішыце абавязкова, калі сумняваецеся ў нечым, каб я пераправерыў. Дый проста ажыўляйце тэму постамі, бо мне няёмка без зваротнай сувязі.
Добавлено: Пт Май 29, 2020 17:06 Заголовок сообщения:
Што стала апошнім буйным збудаваннем савецкай эпохі ў Гомелі?
1 Крыты рынак на вуліцы Карповіча
2 Крыты рынак на праспекце Касманаўтаў
3 Легкаатлетычны манеж на Юбілейнай вуліцы
Адказ
З якога года расце ў Зімовым садзе Гомельскага парку найстарэйшая пальма?
1 1888
2 1928
3 1958
Адказ
Што з гэтых аб’ектаў інфраструктуры з’явілася на цэнтральных вуліцах Гомеля першым?
1 Брук
2 Вадаправод
3 Газавыя ліхтары
Адказ
Якія два храмы (абодва - у гонар Божай Маці) стаялі на рынкавай плошчы Гомеля ў апошні год эпохі ВКЛ (1772)?
1 Касцёл і праваслаўная царква
2 Уніяцкая і праваслаўная цэрквы
3 Уніяцкая царква і касцёл
Адказ
З якога матэрыялу рабілі печы жыхары Гомеля ў эпоху позняга ВКЛ? - увага: аналагічнае пытанне было, але пра сярэдневяковы Гомель.
1 Гліна - у бедных, гліна з кафляй - у заможных
2 Гліна - у бедных, цэгла з кафляй - у заможных
3 Цэгла - у бедных, цэгла з кафляй - у заможных
Адказ
Якога тыпу былі шэсць млыноў, што забяспечвалі Гомель мукой у 1681 годзе?
1 Вадзяныя
2 Ветракі
3 Паравыя
Адказ
Якія прадукты пасля атрымання Гомелем магдэбурскага права (1670 г.) сталі вырабляць на тэрыторыі замка «nie tylko na swą własną potrzebę [як дазвалялася да магдэбурскага права], ale y na wyszynk»?
1 Каўбасы
2 Сыры
3 Трункі (мёд, піва, віно гарэлае)
Адказ
Чаму імпартны селядзец у Віцебску, Менску эпохі ВКЛ быў прывычнай ежай любога саслоў’я, а ў Гомелі - экзатычнай?
1 Гомельскія феадалы «сажавки будовали» і пастанавілі, што «люди Гомейские мають руськую рыбу ужывати»
2 Кансерватыўныя «люди украинные» самі «сажавки будовали и руськую рыбу ужывали»
3 Купцы вазілі галандскі, нарвежскі селядзец разам з соллю з Балтыкі, а ў Гомель соль вазілі ўкраінцы-чумакі з Крыма
Адказ
Што азначае слова «Рудня» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Прыбыткаўская Рудня, Споніцкая Рудня, Рудня-Марымонава і шмат якіх іншых?
1 Балота з рудаўкай - вадой рудага колеру
2 Невялікі завод, дзе выплаўлялі жалеза і выраблялі з яго розныя рэчы
3 Радовішча балотнай руды
Адказ
Калі быў выкапаны роў па лініі аблвыканкам - фабрыка «Палесдрук», які злучыў яры злева і справа ад горада ў абарончую «падкову»?
1 Да нашэсця манголаў
2 Падчас нашэсця манголаў
3 Пасля нашэсця манголаў
Адказ
Добавлено: Вс Май 31, 2020 12:20 Заголовок сообщения:
Як называлася першая вінілавая пласцінка гомельскага ВІА «Сябры»? - падказка: «Як лілея на Дунаю, Як пралеска ў белым гаю ...»
1 «Алеся»
2 «Кася»
3 «Марыся»
Адказ
У якога з гэтых старасвецкіх трохпавярховых будынкаў трэці паверх надбудавалі за савецкім часам (1935 год)?
1 Будынак Віленскага камерцыйнага банка (на рагу Савецкай і Сялянскай вуліц, бледна-зялёны будынак з залаціста-аліўкавым першым паверхам)
2 «Гарадскі дом» (фабрыка «Палесдрук»)
3 Прыбытковы дом Маянца (дом з поштай насупраць Старога Ўнівермага)
Адказ
Што нарысаванае на мапе Гомеля 1838 года на правым беразе Сажа, роўна на тым месцы, праз якое ў 1874 годзе пройдзе першы цягнік на Бахмач?
1 «Мѣсто для смотра войскъ Корпуса»
2 «Паромъ»
3 «Старообрядскій Дѣвичій Монастырь»
Адказ
Якая транспартная сувязь паміж Гомелем і левым берагам Сажа ўпаміналася ў 1681 годзе?
1 Драўляны арачны мост
2 Лодачная пераправа
3 Паромная пераправа
Адказ
Паводле якога прававога рэжыму літоўска-беларускія феадалы валодалі сялом Во́латава (цяпер - мікрараён Старая Валатава)? - падказка: яны валодалі Во́латавам незалежна ад «ласки господарское».
1 «Вотчина»
2 «Выслуга»
3 «Держание»
Адказ
Як называлася праваслаўная мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату, да якой належаў Гомель (існавала да Брэсцкай уніі 1596 года, потым была скасаваная праз стварэнне ў ВКЛ уніяцкай царквы)?
1 Кіеўская мітраполія
2 Літоўская мітраполія
3 Мінская мітраполія
Адказ
Чаму ў 1406 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт адабраў удзел (разам з Гомелем) у князя старадубскага Аляксандра Патрыкеевіча?
1 Бо западозрыў яго ў прамаскоўскай арыентацыі
2 Бо западозрыў, што той не з роду Гедзімінавічаў
3 Бо той не захацеў жаніцца з Соф’яй Вітаўтаўнай
Адказ
Што з гэтых імпартных візантыйскіх рэчаў (паводле знаходак археолагаў) меў нехта з жыхароў Гомеля напачатку 1-га тысячагоддзя?
1 Амфары
2 Талеркі
3 Шахматы (затрыкиён)
Адказ
Якое кляймо выбітае на наканечніку стралы, што прыляцела ў Гомель 900 гадоў назад (а археолагі адкапалі)?
1 Двухгаловы арол
2 Двухзубец
3 Трызубец
Адказ
Як выглядала жытло VI - VII стагоддзяў (да прыходу на Сож радзімічаў), астаткі якога археолагі знайшлі на тэрыторыі Гомельскага парку?
1 Зямлянка без ацяплення
2 Квадратная паўзямлянка з агмянём пасярэдзіне
3 Квадратная паўзямлянка з печкай-каменкай у куце
Адказ
Якога бара ніколі не было ў Гомелі?
1 Вітамінны
2 Малочны
3 Шакаладны
Адказ
Што ў сярэдзіне 1950-ых гадоў было на месцы Старога Ўнівермага?
1 Закансерваваныя руіны даваеннага будынка
2 Летні кінатэатр
3 Сквер
Адказ
Хто заснаваў рабочы пасёлак Касцюкоўка?
1 Рабочыя крупадрабілкі
2 Рабочыя торфаздабычы
3 Рабочыя чыгункі
Адказ
У 1856 годзе Гомель атрымаў герб з выявай навабеліцкай рысі. А чаго не было ў 1856 годзе?
1 Згарэла палова Гомеля (540 дамоў)
2 Трыццаць тысяч сялян Гомельскага маёнтка аплаквалі смерць генерал-фельдмаршала Паскевіча
3 Чатыры роты магілёўскага і чарнігаўскага батальёнаў задушылі ў Гомельскім маёнтку сялянскі бунт супраць прыгону
Адказ
Што азначае слова «Буда» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Жгунская Буда, Новая Буда і шмат якіх іншых?
1 Прадпрыемства на рацэ
2 Прадпрыемства пасярод сяла
3 Прадпрыемства ў лесе
Адказ
Які часовы статус улады ВКЛ надавалі сёлам Гомельскага староства (і ўсяго Падняпроўя) пасля вайны 1654-1667 гадоў з Масковіяй, каб заахвоціць пасяленцаў і тых, хто выжыў, адраджаць разбураныя сёлы?
1 Вольніца
2 Камуна
3 Слабада
Адказ
Куды вёў з замка патайны лёх, які знайшлі і знішчылі казакі Хмяльніцкага?
1 Да вады
2 У акольны горад
3 У раён цяперашняй фабрыкі «Камінтэрн»
Адказ
Якую шырыню меў роў Гомельскага замка (сляды гэтага рова - спуск ад вежы палаца да Лебядзінай сажалкі)?
1 10 - 20 метраў
2 20 - 30 метраў
3 больш за 30 метраў
Адказ
Для чаго вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары ў 1535 годзе адправіў у Гомель не толькі свінец, але і гатовыя кулі: «... вси потребы салетру и порох и кули и свинец»?
1 Для аркебуз, бо кулі для іх імпартавалі з Іспаніі
2 Для гармат, бо слова «куля» - шар; Жыгімонт мог бы напісаць: «кули для армат»
3 Для ўзору, бо за 35 гадоў пад уладай Масквы тутэйшыя майстры-ліцейшчыкі памёрлі
Адказ
Дзе размяшчаўся навакольны горад?
1 Ад замкавага рова да гарадской сцяны
2 Далёка за гарадской сцяной, за пасадамі
3 Прымыкаў да гарадской сцяны звонку
Адказ
Калі пабываў у Гомелі расійскі савецкі пісьменнік Васілій Гросман? - падказка ёсць у цытаце: «Гомель! Какая-то грусть есть в этом тихом, зелёном городке, в этих тенистых скверах, этих стариках, сидящих на скамейках, у молодых девушек, гуляющих по улицам».
1 Лістапад 1917 г.
2 Жнівень 1941 г.
3 Май 1986 г.
Адказ
Што зрабіў у 1917 годзе гарадскі галава Гомеля Фен-Раеўскі пасля таго, як жыхарам горада стала вядома пра перамогу Лютаўскай рэвалюцыі?
1 Адправіўся ў Магілёў абараняць скінутага цара
2 Застрэліўся (бо падчас рэвалюцыі 1905一07 гадоў служыў паліцмайстарам)
3 Прыйшоў на рэвалюцыйны мітынг з чырвоным бантам на грудзях
Адказ
Як называлася прафесія жыхароў Гомеля, якія з пачатку XIX стагоддзя і да канца 1960-х гадоў штовясну рызыкавалі жыццём, каб даставіць лес да Херсона?
1 Плытавод
2 Плытагон
3 Плытаход
Адказ
Што азначае слова «Гута» ў назвах вёсак навокал Гомеля: Сцюдзёная Гута, Новая Гута?
1 Завод, дзе вырабляюць цэглу
2 Завод, дзе вырабляюць шкло
3 Лесапільны завод
Адказ
Які прывод мелі горны на руднях у Маркавічах і Старых Юркавічах, якія забяспечвалі Гомель жалезам 350 гадоў назад?
1 Вадзяное кола
2 Вятрак
3 Ручная сіла
Адказ
Які папулярны ў гомельскіх мяшчан і шляхты напой перасталі піць у Гомельскім замку пасля з’яўлення там польскай і апалячанай знаці?
1 Адвар ліпавага квецця
2 Бярозавік
3 Квас
Адказ
Хто жыў навокал Гомеля ў мясцінах, побач з якімі (паводле Статута ВКЛ 1529 года) няможна было ні араць зямлю, ні касіць траву (а трэба было «кий кинути», і куды кій даляціць, там працаваць)?
1 Бабры
2 Памежная варта
3 Пустэльнікі
Адказ
Як (паводле археолагаў, бо летапісных звестак пра нашэсце манголаў у Гомель няма) горад выглядаў у 1335 годзе, калі быў далучаны да ВКЛ?
1 Быў бязлюдным пажарышчам
2 Збольшага захаваўся
3 Згарэў, але людзі не пакінулі яго
Адказ
Астаткі якога аб’екта ХІІІ стагоддзя (ці не найбуйнейшая знаходка сярод аналагічных аб’ектаў ва Ўсходняй Еўропе) археолагі знайшлі ў Гомельскім парку там, дзе знаходзіўся кінатэатр імя Ісачанкі?
1 Збройная майстэрня
2 Лядоўня
3 Скрыпторый (майстэрня рукапісных кніг)
Адказ
Якую тэрыторыю 1000 гадоў назад (паводле археолагаў, бо летапісцы тады яшчэ не ўпаміналі Гомель) займаў паўднёвы пасад («прыгарад» па-за межамі гарадской фартыфікацыі), што пачынаўся за цяперашняй Лебядзінай сажалкай?
1 Да цяперашняга Зімовага саду
2 Да цяперашняй бальніцы
3 Да цяперашняй драўлянай царквы
Адказ
Калі быў паўторна апаганены Патрапаўлаўскі сабор (першы раз апаганены ў 1935 годзе, вернуты хрысціянам у 1941 годзе)?
1 1952 г.
2 1962 г.
3 1972 г.
Адказ
Якое прыватнае прадпрыемства з назвай «Геркулес» было пабудаванае сто гадоў назад каля Мохава пераезда (і праз год нацыяналізаванае)?
1 Арцель грузчыкаў
2 Кузня
3 Паравы млын
Адказ
Якой фразай канчаецца сентэнцыя пра Гомель расійскага савецкага пісьменніка Іллі Эрэнбурга, выказаная яго літаратурным героем: «Вы что думаете, если глядеть на Гомель издали, это не красота? Можно выпустить тоже восторженные вздохи. Потому что издали виден крутой берег, и могучие деревья, и парк Паскевича со всеми драгоценными беседками. Счастье видно за сто верст ...»
1 «... а горе видно только вблизи»
2 «... а горе нужно уметь разнюхать»
3 «... а горе прячется от взглядов»
Адказ
Калі адбыўся першы ў Гомелі (і ў гісторыі Беларусі) футбольны матч (гулялі Гомель супраць Чонак)?
1 1891 г.
2 1901 г.
3 1911 г.
Адказ
Які архітэктар стварыў неакласічнае аблічча Гомеля першай чвэрці XIXстагоддзя?
1 Адам Ідзкоўскі
2 Джон Кларк
3 Іван Дзячкоў
Адказ
Хто i калі перайначыў гістарычную форму назвы «Гомей» - у «Гомель»?
1 Беларусы-літвіны - 600—700 гадоў назад
2 Палякі - 300—400 гадоў назад
3 Расіяне - 200—250 гадоў назад
Адказ
Што ў 1654 годзе «люди Гомейские» «гордо и сурово отписали» казацкаму палкоўніку Залатарэнку ў адказ на заклік да капітуляцыі (паводле данясення Залатарэнкі маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу)?
1 «... не зичат соби господаря такого в своей земли яко ваша царская велможност»
2 «... не хотят служить наяснийшему велможному и преславному цару московскому»
3 «... песиими губами своими достоинство вашего царского величества нарушали»
Адказ
Як у 1535 годзе адрэагавала віленскае «рыцерство слухаючи новины» пра вызваленне Гомеля ад маскоўскіх войскаў (паводле ліста віленскага ваяводы А. Гаштольда ў Гомель гетману Ю. Радзівілу)?
1 «... взнялися и спевали Богородицу»
2 «... дяковали стоечи»
3 «... от радости праве плакали»
Адказ
Якую плошчу (паводле археолагаў) займаў горад разам з паўднёвым і паўночным пасадамі ў 1142 годзе, калі Гомель упершыню ўпамінаецца ў летапісу?
1 10 га = 1 тыс. сотак
2 20 га = 2 тыс. сотак
3 40 га = 4 тыс. сотак
Адказ
Нават паводле першага ўпамінання (1142 год) Гомель старэйшы за Маскву, Варшаву і Берлін; а якая з наступных еўрапейскіх сталіц такі старэйшая за Гомель?
1 Амстэрдам
2 Лондан
3 Стакгольм
Адказ
Нельга ведаць тое, чаго не было. Яна там магла жыць усяго некалькі месяцаў, да таго, як у 1918 годзе немцы вярнулі ёй палац - і ўцякла з імі ў першых чыслах 1919 года. Але прапагандыстам далі заданне: прычапіць серп і молат да царскага арла.
ST@S писал(а):
А дзе былі малочны і вітамінны бары?
Малочны - вул. Ланге, 21; вітамінны - пр. Леніна, 34.
Калі вёска Валатава (цяпер - мікрараён Старая Валатава) увайшла ў гарадскую рысу?
1 1954 год
2 1964 год
3 1974 год
Адказ
Як называўся адзін з параходаў, што хадзіў у 1910 годзе паміж Гомелем і Прапойскам?
1 «Іѣрусалимъ»
2 «Чикаго»
3 «Шанхай»
Адказ
У якім кірунку адышоў з Гомеля першы цягнік (1876 год)?
1 На Бахмач
2 На Брэст
3 На Менск
Адказ
Хто наведаў Гомель разам з Кацярынай II праз восем гадоў пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай?
1 Ёзэф II Габсбург
2 Луі-Філіп I
3 Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі
Адказ
У 1765 годзе ў Гомельскім старостве ВКЛ упаміналіся тры воласці: Перадсожская, Засожская і?..
1 Гомельская
2 Заіпуцкая
3 Сожская
Адказ
З якога матэрыялу (дзеля эканоміі свінцу) зробленае ядро, якое казакі выпусцілі з лёгкай гарматы, а археолагі знайшлі пад атракцыёнам у Гомельскім парку?
1 Камень
2 Кераміка
3 Шкло
Адказ
Прысядзібныя ўчасткі якой плошчы мелі жыхары Гомеля эпохі ВКЛ?
1 150 - 300 m²
2 300 - 450 m²
3 450 - 600 m²
Адказ
Калі (паводле археолагаў) гомельскія збройнікі ўжо мелі заточны станок?
1 У эпоху Вялікага Княства Літоўскага
2 У эпоху Чарнігаўскага княства
3 У дадзяржаўную, племянную эпоху
Адказ
Што такое фібула?- паўтары тысячы гадоў назад яе згубіў на месцы будучага Гомеля мясцовы жыхар, а знайшлі археолагі.
1 Архаічная зашпілька для вопраткі
2 Бронзавае люстра
3 Керамічная біклага
Адказ
Калі (паводле археолагаў) на пагорку над сутокамі Сажа і Гамеюка з’явілася першае пасяленне з абарончым ровам і земляным валам?
1 1200 гадоў назад
2 1900 гадоў назад
3 2700 гадоў назад
Адказ
Які радыяцыйны фон (натуральны - да 15 µR/h) быў у гомельскім рэгіёне на 1 мая 1986 года, калі савецкія кіраўнікі вывелі людзей з дзецьмі на дэманстрацыі?
1 Да 500 µR/h
2 Да 1000 µR/h
3 Да 2000 µR/h
Адказ
Які з гэтых магазінаў найстарэйшы?
1 «Глобус»
2 «Дары природы»
3 «Рубин»
Адказ
Які з сучасных беларускіх часопісаў быў заснаваны ў Гомелі ў 1941 годзе як агітплакат «Раздавим фашистскую гадину»?
1 «Бярозка»
2 «Вожык»
3 «Вясёлка»
Адказ
Што (паводле выдання «Словарь бѣлорусскаго наречія» І. Насовіча, 1870 г.) азначала дыялектнае беларускае слова «пруд», ад якога 300 гадоў назад, імаверна, утварылася назва вёскі Прудок (цяпер - мікрараён Гомеля)?
1 Млын («мельница»)
2 Млынар («мельник»)
3 Млынарышча («место, на которомъ стояла мельница»)
Адказ
Якую мясцовую спрэчку ў 1690 годзе не здолеў вырашыць нават Трыбунал ВКЛ (вышэйшы апеляцыйны суд), пасля чаго каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму давялося прызначаць спецыяльную камісію?
1 Кампенсацыя жыхарам сяла Во́латава за патраву пасеваў гомельскімі феадаламі пад час палявання
2 Падзел маёмасці паміж гомельскім старостам і яго былой жонкай
3 Размежаванне Гомельскага староства і маёнтка Хальч
Адказ
Куды летам 1654 года (пасля ўварванняя маскоўскага войска ў Рэч Паспалітую) казакі Хмяльніцкага зацягнулі лёгкую гармату, каб спаліць Гомельскі замак распаленымі ядрамі?
1 На дуб
2 На карчму
3 На царкву
Адказ
Жыхары палескага рэгіёна ВКЛ першыя ў Еўропе навучыліся лавіць качароў на падсадную качку, а які спосаб кансервацыі тушак быў у нашых продкаў асноўны?
1 Вэнджанне
2 Вяленне
3 Засол
Адказ
Якое стыхійнае бедства ўлетку 1592 года знішчыла ў Гомельскім старостве амаль усе пасевы збожжа?
1 Бура
2 Засуха
3 Саранча
Адказ
Які матэрыял гамельчукі эпохі Чарнігаўскага княства імпартавалі з горада Оўруч (цяпер - Жытомірская вобласць, Украіна)?.
1 Бурштын
2 Свінец (для гандлёвых пломб і пячатак)
3 Шыфер (мяккі камень, вырабы з якога выкарыстоўваліся ў архаічных тэхналогіях)
Адказ
Апошняе ўпамінанне радзімічаў у летапісу - пад якім годам?
1 1239 год
2 1169 год
3 1099 год
Адказ
Якую прадукцыю Гомельскі восказавод (знесены пад час пашырэння вул. Барыкіна) выпускаў за савецкім часам для фабрыкі «Спартак»?
1 Алавяную фольгу
2 Вошчаную паперу
3 Драўляныя скрыні
Адказ
У 1920-я гады гомельскае радыё было чуваць у радыюсе 1500 кіламетраў на лямпавы прыёмнік ... а на дэтэктарны? - які працуе без электрасілкавання.
1 30 кіламетраў
2 150 кіламетраў
3 300 кіламетраў
Адказ
Скончыце фразу нейкага А. Сігава ў артыкуле «Замок князя Паскевича в Гомелѣ» («Историческій вѣстник», 1915 год): «Обстановка дворца тоже старинная, богатая, великолѣпная, пышная и аристократическая. Такъ и вѣетъ на васъ отовсюду знатной ...»
1 «... венгерской стариной прошлаго времени»
2 «... польской стариной прошлаго времени»
3 «... турецкой стариной прошлаго времени»
Адказ
Якая з гэтых камяніц з першага дня была камяніцай, а не зрубам?
1 Гарадскі асабняк, 1820 год (вул. Пушкіна, 32)
2 Гомельскі палац, 1777—96 гады
3 Летні дом, 1799 год (вул. Білецкага, 11)
Адказ
Колькі складоў з таварамі было ў 1765 годзе на плошчы Рынак у Гомелі?- цяпер гэта ўчастак парку насупраць філіяла Веткаўскага музея.
1 2
2 4
3 16
Адказ
Якая вуліца Гомеля 350 - 220 гадоў назад была найбагацейшай?- там жылі купцы, ліхвяры, «особы урядовые» і г. д.
1 Рэчыцкая (уздоўж яра, дзе цяпер - Лебядзіная сажалка і Кагальны роў)
2 Траецкая (сярэдняя частка горада)
3 Чачэрская (уздоўж яра, дзе цяпер - Кіеўскі спуск)
Адказ
Якую суму сяляне Гомельскага староства ў 1560 г. мусілі плаціць у скарб за 1 воз скошанага сена?
1 4 пенязі ≈ цана 0,4 літра смятаны
2 2 грошы ≈ цана 2 літраў смятаны
3 4 грошы ≈ цана 4 літраў смятаны
Адказ
У якім годзе Жыгімонт II Аўгуст падараваў Гомелю «печать местьскую з гербом Крыжа ... яко и у в ынъшых местах нашых Великого Князства Литовъского»?
1 1360 г.
2 1460 г.
3 1560 г.
Адказ
Што, акрамя віна, гомельскія феадалы маглі імпартаваць з Бізантыі ў амфары, чарапкі ад якой праляжалі ў пласце навакольнага горада з часоў Чарнігаўскага княства?
1 Алей
2 Зерне кавы
3 Табаку (нюхальны тытунь)
Адказ
Што такое була, адна з якіх праляжала тысячу год там, дзе цяпер - сабор, а другую вымыў з Сажа земснарад?
1 Арабская срэбная манета
2 Свінцовая пячатка на дакуменце
3 Ударная халодная зброя
Адказ
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах