СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пт Май 08, 2020 20:48 Заголовок сообщения: Жыццё ў Гомелі пад час магдэбурскага права (1670 - 1775) |
|
|
Аднойчы раніцай 1670 года гомельскія мяшчане прачнуліся - а ім ужо не трэба ехаць у Валатаву задарма касіць сена тамтэйшаму феадалу. Хочаце пабудаваць у Гомелі млын ці лазню, мануфактуру ці краму? Цяпер вам не трэба прасіць дазвол у ваяводы і старасты. Хочаш прадаваць цыбулю на рынку, ідзеш у магістрат, плаціш падатак, і гандлюеш цыбуляй. Бо - самакіраванне. Цяпер рашэнні прыймае гарадская рада. А раду вы выбіраеце самі. Цяпер ваш гаспадар - сам манарх, а не мясцовы феадал.
Магдэбурскае права было ўзнагародай Гомелю, які перажыў катастрофу: спачатку казакі Багдана Хмяльніцкага павыразалі паўтары тысячы гараджан і спалілі Гомель; потым у вайне з Масковіяй загінула палова жыхароў беларускіх зямель, а наш прыгранічны рэгіён стаў бязлюднай пустэльняй.
Гомель атрымаў магдэбурскае права позна. Рэчыца і Чачэрск апярэдзілі яго на паўтара стагоддзя. Ужо была дыскрымінацыя беларусаў-літвінаў польскай уладай. Але пачаўся больш-менш мірны перыяд.
Прыйшлі часы матэрыяльнага дабрабыту Гомеля. Ён заставаўся крэпасцю, нават атрымаў новы дубовы замак, але адначасова стаў багатым гандлёвым гарадком. На самай прэстыжнай вуліцы, якая цягнулася па-над цяперашняй Лебядзінай сажалкай, паўсталі асабнякі багатыроў. Небагатыя рамеснікі туліліся уздоўж цяперашняга Кіеўскага спуску, але таксама не гаравалі. Кіпела жыццё на рынку, дзе цяпер - пятачок паміж саборам і палацам. Над рынкавай плошчай гучалі званы новых храмаў і беларуская мова простага люду. Праз плошчу праляталі ў замак карэты. Там, у замку, усё частей гучала не беларуская, а польская мова. У горадзе пахла шкіпінарам ад свежага бярвення новых сасновых дамоў.
Пасля анексіі Гомеля Расіяй (1772 год) Кацярына Другая скасавала тут магдэбурскае права (1775 год), і падарыла горад "для увеселения" свайму фаварыту Румянцаву-Задунайскаму, які зрабіў з вольных гомельских мяшчан ("гулящего люда") прыгонных сялян. |
|