Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Мясцовы ландшафт 1000 год назад

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Май 02, 2020 18:21    Заголовок сообщения: Мясцовы ландшафт 1000 год назад Ответить с цитатой

Ліставы лес
Рос на высокім беразе Сажа ад Старой Валатавы да Манастырка. Знаходкі марэнавага дубу ў Сажы, легкасць з якой дуб перамагае канкурэнтаў на воставе ва ўрочышчы Мельнікаў луг, сведчаць што на месцы Цэнтра расла дуброва: дуб, ясень, ліпа, клён, арэшнік, брызгліна. Астачу гэтага лесу застала нават мая прабабка (нарадзілася на Садовай вуліцы ў 1893 годзе).
Балоцісты змяшаны лес, які цяпер адступіў у бок Каранёўкі, займаў левую частку Навабеліцы. Тут спадарожніцамі дуба былі (апрача сасны) алешына і асіна.
Хвойны лес
Займаў большую частку цяперашняга Гомеля: паўднёвую частку Залінейнага раёна, Фестывальны, праспект Кастрычніка, Сонечны, Заходні, Сельмаш; на месцы Навабеліцы бліжэй да Сажа змяшаны лес пераходзіў у хвойны.
Рэкі і азёры
Рэчкі ў ярах. 1000 гадоў назад Сельмаш, Касцюкоўка, Буда-Кашалёўскі раён - усё гэта быў лес. Лес назапашвае вільгаць. У Сож тады цяклі не ручаі, як у летапісныя часы, а сапраўдныя рэчкі. Паўнацэннай рэчкай быў і цяперашні ручай Масцішча, што ў Навабеліцы, а каля Сеўрукоў ён ужо станавіўся шырокай ракою. Цераз будучы Сельмаш у бок Шведскай Горкі цякла рака Мільча.
Возера Клін (Любенскае возера) тады было не возерам (як пяцьдзясят год назад), і не залівам Сажа (як цяпер), а самім Сажом. Мне давялося гуляць па дне Кліна, калі земснарад адпампаваў з яго ваду - Клін вельмі-вельмі глыбокі. Рэчышчам Сажа быў і ланцужок азёр ля Якубоўкі. За 1000 год Сож паспеў моцна падмыць высокі бераг і прасунуўся на сотні метраў у бок цяперашняга парку. Рэчышчам Сажа былі цяперашняя пратока Валатава і возера Шапар у Навабеліцы. На вялікай плошчы вакол цяперашняга чыгуначнага вакзала было абкружанае балотам возера.
Шмат якіх рукатворных вадаёмаў не было: Сельмашаўскіх азёр, вялікіх азёр каля Мельнікава Луга, Вяслярнага канала.
Балоты
Самае вялікае з іх было, бадай, балота на месцы цяперашняга Прудка і часткі Валатавы. Цягнулася яно далёка за цяперашні Гомель, у бок Пакалюбіч. Балоты на месцы цяперашняга Залінейнага, Вакзала і праспекта Перамогі пачыналіся аж ад цяперашняй вуліцы Барыкіна. Магутны пласт торфу ля Давыдаўкі - напамін пра яшчэ адно балота.
Лугі
Заліўныя лугі на месцы цяперашніх мікрараёнаў - ад Любенскага да Мельнікава Луга - бачыла яшчэ маё пакаленне. За 1000 год яны амаль не змяніліся, пакуль не былі пахаваныя пад пластом пяску.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group