СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Сб Май 02, 2020 00:21 Заголовок сообщения: Гомельскі стараста М. Чартарыйскі: дабрадзей ці нягоднік? |
|
|
Дзядзька апошняга караля польскага, апошняга вялікага князя літоўскага, апошні гомельскі стараста Міхал Чартарыйскі жыў у подлую эпоху.
Ужо моцна апалячанае Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае фактычна стала бяспраўным прыдаткам Польшчы. Эліта Рэчы Паспалітай грызлася паміж сабой, уцягнуўшы ў свае ўнутраныя канфлікты Кацярыну Другую. А яе і прасіць не трэба было. Расійскі пасол Рапнін камандаваў у Рэчы Паспалітай нібы кароль; расійскія войскі швэндаліся ў нас, як у сябе дома. Каралём шляхта выбрала Станіслава Панятоўскага, пляменніка гомельскага старасты Міхала Чартарыйскага.
Пакуль будучы кароль са сваімі стрыечнымі братамі скакалі на драўляных коніках у Гомельскім замку, Міхал Чартарыйскі разам са сваімі саратнікамі і супернікамі ўжо актыўна прасір...ў дзяржаву. Рэч Паспалітая дайшла да абсурду: адзін голас супраць - і рашэнне Сейму правальвалася. Гэтым карысталася Расія праз сваю агентуру ў Сейме - Сейм быў паралізаваны. Ва ўнутраных канфліктах Чартарыйскі абапіраўся на Кацярыну.
Але.
42 гады жыцця Міхал Чартарыйскі прысвяціў Гомелю. Тут ён пабудаваў новы замак; за Чартарыйскім Гомель стаў багатым гандлёвым гарадком. Здавалася б, жыві, радуйся і не зважай, што робіцца за гарадской сцяною.
Але.
Немцы падганялі сваю зямлячку Кацярыну. Хоць яна і так нефармальна распараджалася Рэччу Паспалітай. Кароль, з кароны якога Кацярына пазней зрабіла начны гаршчок, нічога не кантраляваў. Але немцам не цярпелася дзяліць з Расіяй чужыя землі. У 1772 годзе пачалося: беларускія землі да Дняпра былі анексаваныя Расіяй.
Такой подласці ад сваёй "покровительницы" стараста Гомеля не чакаў. Апошні яго ўчынак быў дастойны. Міхал Чартарыйскі адмовіўся прысягаць ворагу, пакінуў Гомель і неўзабаве памёр у Польшчы.
Але.
У тым, што гомельскія мяшчане былі аб’яўленыя расійскай уладай "гулящим людом", і сталі бяспраўнымі прыгоннымі сялянамі з "рекрутской повинностью", "подушной податью" і іншымі рэаліямі Расійскай імперыі, ёсць віна і апошняга гомельскага старасты Міхала Чартарыйскага. |
|