Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Дрэвы Гомеля

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Фотографии и видео
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Янв 30, 2013 12:46    Заголовок сообщения: Дрэвы Гомеля Ответить с цитатой



Елка еўрапейская

Залiнейны раён, вулiца Якубава.

Расце на паўночным усходзе Еўропы, у гарах Заходняй Еўропы.

У хрысцiян - сiмвал Дрэва Жыцця, якое Бог пасадзiў пасярод Эдэмскага саду.




Елка калючая

Плошча Працы.

Расце на захадзе ЗША.

Блакiтная госця з Каларада здабыла больш папулярнасцi, чымся яе паласаты зямляк.




Туя заходняя

Залiнейны раён, вулiца Куйбышава.

Расце на паўднёвым усходзе Канады, паўночным усходзе ЗША.

Амерыканскай сваячцы кiпарыса нашы маразы хоць бы што.




Ядловец звычайны

Наваколле раёна Любны, вулiца Леванеўскага.

Расце ў сярэднiм клiмаце Паўночнага паўшар'я.

Старажытныя iндзейцы не ведалi пра фiтанцыды, але ладзiлi ў зараснiку ядлоўцу вiгвамы-санаторыi.




Хвоя звычайная

Залiнейны раён, Рабочы завулак.

Расце ў сярэднiм клiмаце Еўразii.

У горадзе хвоя не мае патрэбы цягнуцца да сонца дзеля выжывання.




Хвоя чорная

Цэнтральны парк.

Расце ў гарах Мiжземнамор'я i Сярэдняй Еўропы.

Заснежаны пагорак над Сажом - клiматычная мяжа для жыхаркi цёплых краёў.




Тсуга канадская

Цэнтральны парк.

Расце на паўночным усходзе ЗША, паўднёвым усходзе Канады.

Звычайнае амерыканскае дрэва, але тсузе цяжка дыхаць гарадскiм паветрам.




Самшыт вечназялёны

Раён Свiсток, Валатаўская вуліца.

Расце на захадзе Еўропы, у Мiжземнамор'i, на Каўказе.

Саджанцы затуляюць адзiн аднаго ад ветру - так жалезнае дрэва выжывае ў палескiм клiмаце.



Последний раз редактировалось: Homel (Пт Апр 19, 2013 11:46), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Фев 28, 2013 11:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Хвоя сiбiрская

Сквер Кiрылы Тураўскага.

Расце ад Урала да Манголii.

У Расii яе традыцыйна называюць кедрам, кедравай хвояй, хоць сапраўдны кедр - субтрапiчнае дрэва.




Хвоя Веймута

Цэнтральны парк.

Расце на паўночным усходзе ЗША, паўднёвым усходзе Канады.

Яе ажурная карона можа падняцца на вышыню дваццацiчатырохпавярховага дома.




Рабiна звычайная

Залiнейны раён, вулiца Ракасоўскага.

Расце ў Еўропе, Заходняй Азii.

У лесе рэдка трапляюцца такiя буйныя рабiны, як у горадзе.




Сумах пушысты

Залiнейны раён, вулiца Ракасоўскага.

Расце на паўднёвым усходзе Канады, паўночным усходзе ЗША.

Малады сумах вельмi падобны да пальмы.




Вярба белая

Любенскае возера.

Расце ў Еўропе, Заходняй Азii, Заходняй Сiбiры.

На гомельскiх вулiцах часцей пракiдаецца дэкаратыўная нiцая форма гэтага дрэва.




Клён ясенелiсты

Залiнейны раён, вулiца Сляпнёва.

Расце ў ЗША, на поўднi Канады.

Экзатычны сваяк нашага клёну хутка асвойтаўся, i стаў пустазеллем лесу нумар адзiн.




Бяроза бародаўчатая

Раён Старая Валатава, вулiца Вiшнёвая.

Расце ў Еўропе, Заходняй Азii, Заходняй Сiбiры.

Галоўны канкурэнт гарадской бярозы - не хвоя, а паветраныя лiнii электраперадачы.




Магнолiя зорчатая

Цэнтральны парк.

Расце ў гарах вострава Хансю.

Калi б не нашы маразы, дрэўца магло б вырасцi вышынёй з вiшню.



Последний раз редактировалось: Homel (Сб Апр 13, 2013 17:25), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
lsd
Форумчанин


Зарегистрирован: 29.01.2010
Сообщения: 199
Откуда: Gopselmash
Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Фев 28, 2013 19:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Не бачна ж нічога, навошта такія маленькія малюнкі?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Мар 01, 2013 17:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пабольшыў прэўю.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Ноя 02, 2013 12:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel писал(а):
"Калі б не нашы маразы, дрэўца магло б вырасці вышынёй з вішню"
Аказалася, што на прысядзібных участках у Гомелі можна ўбачыць нават чатырохметровую магнолію зорчатую, якая добра цвіце. Вось яшчэ некалькі гомельскіх дрэў.



Катальпа бiгнонiепадобная

Навабеліца, вуліца Ільіча.

Расце на ўсходе Паўночнай Амерыкі.

Вылучаецца велізарнымі лісцямі, незвычайнымі буйнымі кветкамі і даўжэзнымі струкамі.




Чаромха звычайная

Залінейны раён.

Расце ў сярэднім клімаце Еўразіі.

Абыходзіцца з чаромхаю трэба асцярожна, каб не нашкодзіць здароўю людзей.




Таполя пірамідальная

Фестывальны мікрараён.

Расце ў Паўночнай Італіі.

Магчыма, ў Італію яна трапіла у глыбокай старажытнасці з Афганістана і Сярэдняй Азіі.




Таполя дрыготкая

Праспект Кастрычніка.

Расце ў сярэднім клімаце Еўразіі.

Асіна на праспектах - вялікая рэдкасць.




Яблыня Нядзвецкага

Плошча Леніна.

Расце ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі.

Не пладовая, а дэкаратыўная расліна.




Кізіл звычайны

Залінейны раён.

Расце ў горных лясах Каўказа, Крыма.

Мала якія дрэвы зацвітаюць у нас ужо ў сакавіку.




Сліва растапыраная

Залінейны раён.

Расце ў Сярэдняй Азіі, Турцыі, Іране, Украіне, Малдове, на Каўказе.

Часцей яе называюць алычой або вішняслівай.




Вішня звычайная

Залінейны раён.

Не сустракаецца ў дзікай прыродзе.

Ёсць некалькі версій, адкуль з'явіўся гэты від у культуры.


Последний раз редактировалось: СяБар (Вс Мар 01, 2015 00:05), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
aGIS
Форумчанин


Зарегистрирован: 29.01.2012
Сообщения: 848

Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Сб Ноя 02, 2013 12:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А что это за дерево? :

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Ноя 02, 2013 12:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

aGIS, лістоўніца. Еўрапейская ці сібірская - трэба глядзець на шышкі. Магчыма, японская, але наўрад ці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Aljonka
Форумчанин


Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 1102
Откуда: Гомель. Головацкого старой застр.
Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Сб Ноя 02, 2013 21:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

на Головацкого, напротив "АГРИМАТКО" тоже такая есть, с нее еще иголки рыжие осыпаются на зиму
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Ноя 02, 2013 22:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Aljonka, найбуйныя лістоўніцы можна ўбачыць у скверах Кірылы Тураўскага і насупраць БелДУТа. Некалькі вельмі старых лістоўніц захавалася на поўдзень ад Лебядзінай сажалкі. А яшчэ раю ўсім звярнуць увагу на катальпу - незвычайнае для Гомеля дрэва. Сёння раніцай я размясціў тут яе фатаграфію. Шкада, што фатаграфія асенняя, і няма кветак. Калі зіма будзе нармальная, і дрэвы зацвітуць, варта з'ездзіць у Навабеліцу, каб паглядзець. Больш за ўсё іх расце ў скверы паміж прыпынкамі "Ленінградская" і "35-ы мікрараён". Іх лёгка адрозніць па велізарных лісцях.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Апр 22, 2014 17:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Гомелі ў глыбіні прыватнага сектара цвіце магнолія зорчатая. Дрэва вырасла метры на чатыры, не менш, чым у Японіі, на сваёй радзіме! Цікава, ці стануць такімі дрэвамі маленькія магноліі, што каля Лебядзінай сажалкі, ці падмерзнуць і стануць кустамі.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Июн 09, 2014 22:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Спяшайцеся ўбачыць! У Навабелицы ў скверы паміж прыпынкамі "Ленінградская" і "35-ы мікрараён" цяпер цвітуць катальпы, экзатычныя дрэвы з буйнымі кветкамі, што крыху нагадваюць архідэі, тонкім водарам, і лісцямі шырынёй з футбольны мяч..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Май 23, 2015 12:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



На Працоўнай вулiцы цяпер цвiце глог.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Июл 19, 2015 19:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



У Гомелi (у маiм садзе) цвiце (i зiмуе) субтрапiчнае дрэўца юка нiткаватая. У грамадскiх месцах Гомеля я бачыў юку толькi аднойчы (на цвiнтары).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Май 23, 2017 13:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шмат пісалася пра тое, што маладыя белыя акацыі (рабініі) на цэнтральных вуліцах гінуць праз слабую зімаўстойлівасць. Сама па сабе белая акацыя настолькі жывучая, што летась яе ўнеслі ў "чорны спіс" забароненых для інтрадукцыі на тэрыторыі Беларусі раслін як пагрозу нашым лясам. Але стала цікава, колькі канкрэтна градусаў вытрымлівае сорт умбракуліфера - гэта тыя дрэўцы з густой шарападобнай каронай, што пасадзілі ў Цэнтры. Прадаўцы пішуць, што гэтая форма можа расці не толькі ў Мінску і Кіеве, але і ў сярэдняй паласе Расіі, але трапляецца і іншая інфармацыя: гэты сорт прыдатны для шостай кліматычнай зоны (не ніжэй за -23°C). На адных мапах зона 6 знаходзіцца на захад ад лініі Брэст-Львоў, на іншых - аж на поўдні Крыма. Відаць, трэба арыентавацца на больш старыя мапы, бо ў Брэсце бывала і -35°C. Выснова такая: у звычайныя зімы гэты сорт белай акацыі прыдатны для Брэста, а ў экстрэмальную зіму яна не выжыве і там, бо вытрымлівае толькі -23°. Пынамсі, такую інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Антон
Гость





Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Май 23, 2017 16:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У меня фото в первом сообщении не открываются(
Вернуться к началу
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Май 23, 2017 19:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Антон писал(а):
У меня фото в первом сообщении не открываются(

Амерыканскі гостынг, дзе я захоўваў фота для форуму, стаў платны, там было ўсяго тры дзясяткі маіх фота, таму я адмовіўся ад платнага акаўнту. Пазнейшыя фатаграфіі размешчаныя на адным украінскім гостынгу - ужо гадоў пяць, пакуль без праблем (выявы дпя форуму захоўваюцца на пабочных сэрвэрах). Я хацеў расказаць пра кожны від гомельскіх дрэў - а іх больш за сотню - але гэта ж форум, а не блёг, тут патрэбная дыскусія, а абмяркоўваць тут няма чаго, дык я закінуў тэму.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Фотографии и видео Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group