"Калі б не нашы маразы, дрэўца магло б вырасці вышынёй з вішню"
Аказалася, што на прысядзібных участках у Гомелі можна ўбачыць нават чатырохметровую магнолію зорчатую, якая добра цвіце. Вось яшчэ некалькі гомельскіх дрэў.
Катальпа бiгнонiепадобная
Навабеліца, вуліца Ільіча.
Расце на ўсходе Паўночнай Амерыкі.
Вылучаецца велізарнымі лісцямі, незвычайнымі буйнымі кветкамі і даўжэзнымі струкамі.
Чаромха звычайная
Залінейны раён.
Расце ў сярэднім клімаце Еўразіі.
Абыходзіцца з чаромхаю трэба асцярожна, каб не нашкодзіць здароўю людзей.
Таполя пірамідальная
Фестывальны мікрараён.
Расце ў Паўночнай Італіі.
Магчыма, ў Італію яна трапіла у глыбокай старажытнасці з Афганістана і Сярэдняй Азіі.
Таполя дрыготкая
Праспект Кастрычніка.
Расце ў сярэднім клімаце Еўразіі.
Асіна на праспектах - вялікая рэдкасць.
Яблыня Нядзвецкага
Плошча Леніна.
Расце ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі.
Не пладовая, а дэкаратыўная расліна.
Кізіл звычайны
Залінейны раён.
Расце ў горных лясах Каўказа, Крыма.
Мала якія дрэвы зацвітаюць у нас ужо ў сакавіку.
Сліва растапыраная
Залінейны раён.
Расце ў Сярэдняй Азіі, Турцыі, Іране, Украіне, Малдове, на Каўказе.
Часцей яе называюць алычой або вішняслівай.
Вішня звычайная
Залінейны раён.
Не сустракаецца ў дзікай прыродзе.
Ёсць некалькі версій, адкуль з'явіўся гэты від у культуры.
Последний раз редактировалось: СяБар (Вс Мар 01, 2015 00:05), всего редактировалось 1 раз
Aljonka, найбуйныя лістоўніцы можна ўбачыць у скверах Кірылы Тураўскага і насупраць БелДУТа. Некалькі вельмі старых лістоўніц захавалася на поўдзень ад Лебядзінай сажалкі. А яшчэ раю ўсім звярнуць увагу на катальпу - незвычайнае для Гомеля дрэва. Сёння раніцай я размясціў тут яе фатаграфію. Шкада, што фатаграфія асенняя, і няма кветак. Калі зіма будзе нармальная, і дрэвы зацвітуць, варта з'ездзіць у Навабеліцу, каб паглядзець. Больш за ўсё іх расце ў скверы паміж прыпынкамі "Ленінградская" і "35-ы мікрараён". Іх лёгка адрозніць па велізарных лісцях.
У Гомелі ў глыбіні прыватнага сектара цвіце магнолія зорчатая. Дрэва вырасла метры на чатыры, не менш, чым у Японіі, на сваёй радзіме! Цікава, ці стануць такімі дрэвамі маленькія магноліі, што каля Лебядзінай сажалкі, ці падмерзнуць і стануць кустамі.
Спяшайцеся ўбачыць! У Навабелицы ў скверы паміж прыпынкамі "Ленінградская" і "35-ы мікрараён" цяпер цвітуць катальпы, экзатычныя дрэвы з буйнымі кветкамі, што крыху нагадваюць архідэі, тонкім водарам, і лісцямі шырынёй з футбольны мяч..
Добавлено: Вт Май 23, 2017 13:57 Заголовок сообщения:
Шмат пісалася пра тое, што маладыя белыя акацыі (рабініі) на цэнтральных вуліцах гінуць праз слабую зімаўстойлівасць. Сама па сабе белая акацыя настолькі жывучая, што летась яе ўнеслі ў "чорны спіс" забароненых для інтрадукцыі на тэрыторыі Беларусі раслін як пагрозу нашым лясам. Але стала цікава, колькі канкрэтна градусаў вытрымлівае сорт умбракуліфера - гэта тыя дрэўцы з густой шарападобнай каронай, што пасадзілі ў Цэнтры. Прадаўцы пішуць, што гэтая форма можа расці не толькі ў Мінску і Кіеве, але і ў сярэдняй паласе Расіі, але трапляецца і іншая інфармацыя: гэты сорт прыдатны для шостай кліматычнай зоны (не ніжэй за -23°C). На адных мапах зона 6 знаходзіцца на захад ад лініі Брэст-Львоў, на іншых - аж на поўдні Крыма. Відаць, трэба арыентавацца на больш старыя мапы, бо ў Брэсце бывала і -35°C. Выснова такая: у звычайныя зімы гэты сорт белай акацыі прыдатны для Брэста, а ў экстрэмальную зіму яна не выжыве і там, бо вытрымлівае толькі -23°. Пынамсі, такую інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце.
Добавлено: Вт Май 23, 2017 19:16 Заголовок сообщения:
Антон писал(а):
У меня фото в первом сообщении не открываются(
Амерыканскі гостынг, дзе я захоўваў фота для форуму, стаў платны, там было ўсяго тры дзясяткі маіх фота, таму я адмовіўся ад платнага акаўнту. Пазнейшыя фатаграфіі размешчаныя на адным украінскім гостынгу - ужо гадоў пяць, пакуль без праблем (выявы дпя форуму захоўваюцца на пабочных сэрвэрах). Я хацеў расказаць пра кожны від гомельскіх дрэў - а іх больш за сотню - але гэта ж форум, а не блёг, тут патрэбная дыскусія, а абмяркоўваць тут няма чаго, дык я закінуў тэму.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах