Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Не занатаваныя факты гомельскай мiнуўшчыны
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Авг 20, 2012 03:33    Заголовок сообщения: Не занатаваныя факты гомельскай мiнуўшчыны Ответить с цитатой

Шмат якiя цiкавыя факты гомельскай мiнуўшчыны адлюстраваныя толькi ў людскай памяцi. Ужо адыходзяць людзi, якiя памятаюць, як на фоне тралейбусаў конь цягаў калёсы з дэталямi крою ад фабрыкi "Камiнтэрн" да фiлiяла на вулiцы Савецкай, цi кур'ёзны выпадак, як на фасадзе будынка, што стаяў на месцы цяперашняга "Гiпражыўмаша", загарэлiся ад кароткага замыкання партрэты кiраўнiкоў камунiстычнай партыi. Зразумела, што некаторыя тэмы старыя людзi баялiся закранаць (рэпрэсii, разбурэнне цэнтра Гомеля ўвосень 1943 года). Але колькi цiкавых успамiнаў нашы продкi забралi з сабой у iншы свет толькi таму, што iх успамiны нiхто не пачуў, не занатаваў! Хто ведае такiя не занатаваныя ўспамiны, цi сам нешта такое памятае? Нават калi гэта проста каларытны лакальны эпiзод.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Авг 21, 2012 16:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Чаму Быхаўская вулiца пасля прымыкання да яе вулiцы Гомельскай рэзка збочвае ўлева насуперак арыентацыi суседнiх вулiц? Аджа на самой Быхаўскай старыя дамы маюць арыентацыю не паралельную праезнай частцы, а паралельную дамам суседнiх вулiц. Што прымусiла пасяленцаў адхiлiцца ад прамой? Чаму ўтварыўся трохвугольнiк, у якiм утульна размясцiлiся дамы Пiнскага завулка?
Прыкладна ў 1980 годзе школьная настаўнiца папрасiла мяне занесцi нейкую паперу на Пiнскую вулiцу. Недалёка ад пачатку вулiцы я ўбачыў масток, а злева-рэшткi балота. Цяпер гэтая мясцiна выглядае iнакш.
Я даведаўся ад знаёмага, што ягоная бабка, якая жыла недзе там, расказвала пра возера i лодкi. Але цi бачыла яна возера, цi ваду з таго возера маманты выхлебталi, ён не ведае. Прынамсi, калi б не тое балота цi азярышча, Быхаўская не збочыла б, i на месцы праспекта Кастрычнiка, якi некалi быў яе часткай, хрушчоўкi стаялi б у iншым парадку.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Авг 23, 2012 07:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Роўна 21 год назад на плошчы Ленiна, падчас шматтысячнага мiтынгу, што сабраўся пасля падаўлення ГКЧП, адбыўся выпадак, якi сам па сабе быў нязначным, але шмат гаворыць пра атмасферу тых дзён. На iмправiзаванай трыбуне (справа ад пустой гранiтнай трыбуны) сабралося столькi людзей, што цяжка было разгледзець, хто з iх кiраўнiкi Гомеля, а хто проста жадае сказаць некалькi словаў. Раптам на трыбуну працiснуўся нейкi хлопец з расiйскiм трыкалорам, i спрабаваў узняць свой сцяг над трыбунай. Дык на вачах тысяч гамельчукоў гэтага хлопца выштурхалi прэч. Тады яшчэ нiхто не ведаў, што праз два днi, 25 жнiўня 1991 года а 20-й гадзiне 12-й хвiлiне, Беларусь стане незалежнай дзяржавай. Тады была рэальная небяспека стаць пасля распаду СССР Заходнiм краем Расii. Вось чаму мне так запомнiўся той выпадак на плошчы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Вт Авг 28, 2012 01:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel,
Вы не маглі б пазначыць на мапе месца з балотам і мастком?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вт Авг 28, 2012 14:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит,
да вулiцы Пiнскай з поўдня прымыкае Т-падобны Пiнскi завулак. Рэшткi балота я бачыў каля павароту туды. Цяпер там насыпаны грунт, i стаiць вялiкi прыватны дом. А масток злучаў часткi Пiнскай вулiцы. Пасяленцы Быхаўскай вулiцы сапраўды маглi плаваць там на лодках, бо яшчэ ў другой палове XIX стагоддзя навокал быў лес. Высеклi лес-парушыўся водны баланс возера, i ўжо пасля другой сусветнай вайны на азярышчы з'явiўся Пiнскi завулак. Але паштальёны яшчэ доўга называлi гэтую мясцiну пiнскiмi балотамi, a зацягнутая раскаю лужына, з якой тырчалi ржавыя пасудзiны, была апошнiм напамiнам пра лясное возера.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Ср Авг 29, 2012 05:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel, па рознаму мапу круціў - усё роўна не магу знайсці дакладна месца. Калі вам не цяжка - зрабіце прынтскрын і схематычна пазначце балота.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Авг 29, 2012 16:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит,
пра адсталасць сайту я дакляраваў не пiсаць, а азнаямленне з файлаабменнiкамi здаецца больш марудным заняткам, чым пошук названага пункта на плане Гомеля. Пагатоў гэты план заўжды ёсць у кнiгарнях. Ён часта зручнейшы за мапу. Мясцiну, пра якую я пiсаў, трэба шукаць памiж Любенскiм мiкрараёнам i вулiцай Барыкiна.
Наогул жа змяненне без яўнай прычыны кiрунку вулiц-вартая ўвагi рэч. Не Гаўдзi забудоўваў Гомель, а практычныя былыя сяляне. Збочылi-была прычына.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Ср Авг 29, 2012 19:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я знайшоў і вуліцу Пінскую, і Быхаўскую. Але канкрэтна зразумець не магу кропку знаходжання балота.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Авг 30, 2012 19:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит,
а на поўдзень ад вулiцы Пiнскай ёсць паралельны ёй Пiнскi завулак. На мапе google яго не прарысавалi, але ў спадарожнiкавым рэжыме яго добра вiдаць па ценю ад штыкетнiкаў. Вiдаць яго i на мапе yandex. Памiж вулiцай Пiнскай i Пiнскiм завулкам на спадарожнiкавых мапах добра вiдаць дахi двух вялiкiх новых прыватных дамоў, а справа i злева-невялiкiя праезды. Гэтыя дамы пабудаваныя там, дзе у 1980 годзе яшчэ заставалiся рэшткi балота.
А калi зiрнуць на гэтую частку Пiнскай вулiцы з Кастрычнiцкага праезда, вiдаць нiзiну, што пачынаецца метраў за 50 ад скрыжавання-немалое было возера. Акрамя Пiнскага завулка i ўсходняй часткi Пiнскай вулiцы на азярышчы стаiць шмат складоў i вытворчых будынкаў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пт Авг 31, 2012 08:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel,
нарэшце зразумеў. Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Сен 15, 2012 13:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На пачатку Рэчыцкай шашы i на пачатку вулiцы Беларускай стаяць дзве малюсенькiя будынiны. Адна абшаляваная сайдынгам, у ёй прадаюць прысмакi; другая цяпер пустая, а на даху растуць бярозкi. Некалi ў абедзвюх прадавалi газу. У вызначаны час каля газавых крам збiралiся жыхары, а прадавачка разлiвала газу коўшам i лейкай па iхнiх канiстрах i бiтонах.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Вс Сен 16, 2012 18:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel, вы б пазначылі, што газа гэта "керосин". А то нават мне беларускамоўнаму прыйшлося лезці ў слоўнік :) Спецыфічнае і рэдкае слова, ня ўсе могуць ведаць яго.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Сен 17, 2012 01:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит,
я не дзiкун з джунгляў, а карыстальнiкi форуму не экiпаж заморскага карабля, таму я патлумачу, што такое газа, словамi з "Вянка" Багдановiча: "Ноч. Газнiца гарыць, чырванее..."
___________
Знаёмы расказаў пра недарэчны, але характэрны для Гомеля выпадак. У 1970-х цi напачатку 1980-х на двары фабрыкi "Камiнтэрн" рабочыя займалiся грaбарскiмi работамi, натрапiлi на мур, i знайшлi лёху. Нават навукоўцаў выклiкалi. Наколькi я разумею, гэта была дажджавая каналiзацыя, што адводзiць ваду ў Лебядзiную сажалку, але знаёмы не хоча ў гэта верыць, i цвердзiць, што лёху зрабiў цi то Румянцаў, цi то Паскевiч. Не хочуць гамельчукi з наiўнай легендай расставацца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Сен 17, 2012 17:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel, добрая лягенда, чаго з ёю раставацца? У Гомелі ня так шмат нейкіх такіх агульнавядомых гарадскіх мемаў.
Хутчэй за ўсё гэта была ліўнеўка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Окт 20, 2012 18:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як я купляў туфлi.
За Брэжневым не было слова "купiць"-незнаёмыя людзi падыходзiлi адзiн да аднаго на вулiцы з прывычным пытаннем: "Дзе вы гэта дасталi?!" За Гарбачовым увялi карткi - колькi чаго табе дазваляецца з'есцi i адзець, але тавараў бракавала нават па картках, таму хто не меў "блата", мусiў заслужыць у працоўным калектыве права адзецца i абуцца. Калi ва ўнiвермаг завезлi мужчынскiя туфлi, я "заслужыў" на iх права, бо працаваў у жаночым калектыве. Прыйшоў у магазiн, а там маё прозвiшча няправiльна напiсанае. Трэ было вяртацца на працу па даведку. Прывез даведку, а ў мяне 45-ы памер абутку, а тыя туфлi цесныя. Ледзь нацягнуў iх набасанож (шкарпэткi парвалiся, а мужчына меў права купiць толькi дзве пары шкарпэтак за год). Хутка пальцы на нагах сталi квадратныя, але навучыўся хадзiць не кульгаючы. А што? Гэта не гiсторыя?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Ssvet
Форумчанин


Зарегистрирован: 16.03.2012
Сообщения: 244

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Окт 20, 2012 21:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Очень познавательно! А я могу рассказать как покупала туфли, трусы, носки, бюстики..... кастрюли, мебель, ковры.....ПРОДОЛЖАТЬ?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Окт 20, 2012 23:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятаю вандроўны атракцыён, што прыязджаў у Гомель, калi стацыянарнага цырка яшчэ не было. На пляцоўцы памiж вулiцамi Гагарына i Чырвонаармейскай паставiлi высачэзны цылiндр, унiзе - трэк, угары збiралiся гледачы. Артысты-рызыканты на матацыклах разганялiся да велiзарнай хуткасцi, заязджалi на вертыкальную сцяну i лёталi па коле.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
aGIS
Форумчанин


Зарегистрирован: 29.01.2012
Сообщения: 848

Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Вс Окт 21, 2012 13:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Homel писал(а):
паставiлi высачэзны цылiндр, унiзе - трэк, угары збiралiся гледачы. Артысты-рызыканты на матацыклах разганялiся да велiзарнай хуткасцi, заязджалi на вертыкальную сцяну i лёталi па коле.

тоже самое помню было в 90х (точно год не помню); место перед крытым рынком - http://n.maps.yandex.ru/?oid=16367004
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Homel
Форумчанин


Зарегистрирован: 03.05.2012
Сообщения: 202

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Окт 21, 2012 14:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

aGIS,
чуў ад старажыла, што прыязджала яшчэ шапiто.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
aGIS
Форумчанин


Зарегистрирован: 29.01.2012
Сообщения: 848

Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Вс Окт 21, 2012 15:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

расскажите, кто помнит, про давку на пешеходном мосту через Сож на масленицу
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Ноя 22, 2013 17:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Навабеліцкі старажыл расказаў мне выпадак з гісторыі Самаволкі (гэта мясціна ў раёне цяперашняй вул.Будзёнага). Паводле яго слоў, у пачатку 1950-ых гадоў начальнікі вырашылі афіцыйна зарэгістраваць тыя ўчасткі, на якіх ужо стаялі самавольныя пабудовы, дык нейкі чалавек за адну ноч пабудаваў на пустым участку комін.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Июл 22, 2015 20:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сетка дарожак у Пiянерскiм скверы была спраектаваная так, каб асфальтавыя дарожкi праходзiлi на месцы сцежак.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Авг 12, 2015 11:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Трагiчная старонка гомельскай мiнуўшчыны. Пахаванне ахвяр авiякатастрофы 1976 года. Пра авiякатастрофы савецкiя СМI не паведамлялi, але ўвосень 1976 года ўвесь Гомель ведаў, што разбiўся гомельскi пасажырскi самалёт (ён сутыкнуўся над Чорным морам з другiм пасажырскiм самалётам). У самалёце было шмат жыхароў Гомеля. У тыя часы ў нас была традыцыя: пахавальная працэсiя праходзiла вулiцай, дзе жыў нябожчык. А на пахаванне ахвяр авiякатастрофы выйшаў увесь горад. Сярод загiнулых была сям'я з вулiцы Барыкiна - бацькi i двое дзяцей. У раёне 3-й школы сабралiся тысячы людзей, уладам давялося перакрыць аўтамабiльны рух на вулiцы Барыкiна, i працэсiя прайшла вулiцай ў бок могiлак. Пахавальныя працэсii прайшлi i iншымi вулiцамi горада.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Мар 04, 2017 01:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Роўна 40 год назад, 4 сакавіка 1977 г. здарыўся наймацнейшы за апошнія сто год гомельскай гісторыі землятрус. Мне тады яшчэ не было і 10-ці год, але добра памятаю, як гэта было. Быў позні вечар. Драўляны прыватны дом. Раптам ложак пада мной рэзка ўзняўся, і апусціўся; калацілася шафа, люстра гайдалася, як сабачы хвост, рыпела бярвенне ў сценах. Хутка ўсё супакоілася. Жыхарам шматпавярховых дамоў дасталося больш; казалі, што некаторыя людзі загортвалі дзяцей у коўдры, і выбягалі вонкі; казалі, што бачылі на дварэ людзей у адной бялізне. Землятрус 1977 году разбурыў Бухарэст, а для Гомеля ўсё абышлося без наступстваў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Дек 02, 2017 12:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У 1950-я - 1970-я гады абапал бульвара на вул. Перамогі дрэвы раслі ў такім парадку: тры калонападобныя таполі, адна ніцая вярба, і так - праз увесь бульвар, у памяць пра кожнага чацвертага жыхара Беларусі, які загінуў у час другой сусветнай вайны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group