СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Янв 30, 2017 00:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Дакладна пра фота Дошкі гонару Чыгуначнага раёна можна сказаць наступнае:
1. Фота зробленае не пазней за 1962 год, бо на барэльефе ўверсе відаць профіль Сталіна, а ліквідацыя помнікаў і іншых выяў Сталіна ў СССР пачалася ў канцы 1961 г., і да канца 1962 г. іх практычна не засталося.
2. Фота зробленае не раней за канец 1944 г., бо хоць Чыгуначны раён і быў заснаваны яшчэ 19 ліпеня 1940 г., але на фота відаць, што перад дошкай гонару ўжо паспелі павырастаць і пазамярзаць гваздыкі, а з дрэваў ужо паападала лісце - гэта не 1940 і не 1941 год.
Можна меркаваць, што дошку знеслі па адной з наступных прычын:
1. У 1948 г. быў скасаваны падзел Гомеля на раёны (у 1951 г. раёны зноў з’явіліся).
2. Дошка гонару магла быць знесеная ў 1973 г., бо яна, мяркуючы па прыватнай забудове на фота, магла стаяць у Залінейным раёне, а пасля вылучэння ў 1973 г. новага Савецкага раёна з Чыгуначнага, цэнтрам новага раёна стаў Фестывальны мікрараён.
3. Яна магла быць знесеная ў сувязі з разрастаннем завода "Гомсельмаш".
P.S. Наўрад ці яна магла стаяць у раёне пр. Перамогі - Вакзала, бо там падчас вайны ўсё згарэла, а на фота відаць прыватныя дамкі і нават нейкі вялікі шыферны дах. |
|