Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
HK-47 Форумчанин
Зарегистрирован: 23.03.2008 Сообщения: 235 Откуда: Homel Группы:
|
Добавлено: Пн Сен 01, 2008 01:24 Заголовок сообщения: Шерстин |
|
|
Вёска Шарсцін- цэнтр Шарсцінскага сельсавета. Упершыню узгадваецца ў 1560 годзе.
З 1855 года ўзгадваецца як мястэчка з насельніцтвам 800 чалавек.
У 1941 годзе- 1061 жыхар.
У 1997 годзе ў Шарсціне жыло 530 жыхароў.
З архітэктурных помнікау захаваўся адзін:
-панскі фальварак пачатку 20 стагоддзя купца А.В.Пенкіна(на фотаздымку).
|
|
Вернуться к началу |
|
|
HK-47 Форумчанин
Зарегистрирован: 23.03.2008 Сообщения: 235 Откуда: Homel Группы:
|
Добавлено: Пн Сен 01, 2008 01:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Да, забыл добавить что это Ветковский район |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Пн Апр 27, 2020 17:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Лепш прыехаць у Шарсцін вясною. Убачыце дзіва. Абапал галоўнай вуліцы цвітуць не ліпы з клёнамі, а грушы! Грушы - да гарызонту. Пад грушамі спяць авечкі. Таксама непрывычна.
Высока над Сажом - агароды, унізе - шырачэнны луг, коні, быдла. На другім беразе - толькі чаплі. Людзі не жывуць з таго боку Сажа ўжо трыццаць чатыры гады. Ні аднаго дома там ужо не разгледзець. Да гарызонту - лес.
Шмат дзяцей. Шарсцін зусім не тая вёска, дзе апошнія бабулі чакаюць аўталаўку.
Ад панскай сядзібы, што на ўскрайку вёскі, засталіся хіба што белыя акацыі. У Шарсціне яны цвітуць позна, аж у чэрвені. Сцежка паўз акацыі вядзе да крыніцы. Без гумовых ботаў туды бывае нялёгка дабрацца. Над крыніцай - ікона. Людзі з пустымі бутэлькамі едуць нават з Гомеля.
Папраўлю аўтара тэмы. Шарсцін упамінаўся яшчэ ў 1471 годзе як вёска, якой валодаў Ю. Дранішча. Тады вёска знаходзілася ў геаграфічным цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Шарсцін перадае прывітанне некаторым еўрапейскім сталіцам - сваім равеснікам. |
|
Вернуться к началу |
|
|
СяБар Форумчанин
Зарегистрирован: 15.03.2013 Сообщения: 659
Группы: Нет
|
Добавлено: Ср Апр 29, 2020 12:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Дык раскажу і пра суседнія з ім Юркавічы.
На ўездзе - буслянка, насупраць - могілкі. Страшна ўявіць: першых жыхароў Юркавіч хавалі на гэтых могілках аж паўтысячы гадоў назад. Паміж могілкамі і лесам агароджаны лакальны ўчастак. На ўчастку - знак "радыяцыя".
Вуліца людная, але жыхары звяртаюць увагу на незнаёмага чалавека. Бо далей дарогі няма: Сож, а за Сажом - зарослыя лесам пакінутыя вёскі.
Лясная сцежка вядзе да Сажа, і тут - дзіва. Здавалася б, ці мала якую экзотыку паны завезлі ў вёскі. Але цяпер ўздоўж берага ля Юркавіч буяе непраходны зараснік здзічэлага снежнаягадніку.
У посце пра суседні з Юркавічамі Шарсцін я ўпамінаў Юрыя Дранішчу. У 1471 годзе ён валодаў Шарсцінам. Я не Шэрляк Голмз, але Юркавічамі маглі клікаць ягоных дзяцей, унукаў. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|