Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Ссылки на старые книги о Беларуси

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Tatyana
Форумчанин


Зарегистрирован: 26.09.2010
Сообщения: 71

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Вс Сен 30, 2012 19:22    Заголовок сообщения: Ссылки на старые книги о Беларуси Ответить с цитатой

Библиотека Ц.С.: 1910. Кароткая гісторыя Беларусі
http://oldbooks.ax3.net/BookLibrary/05000-Vitebskaya-gub/1910.-Karotkaya-gіstoryiya-Belarusі-z-40-ryisunkamі.-Korotkaya-istoriya-Belarussii.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Авг 14, 2013 14:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасылка не дзейнічае, але "Кароткую гісторыю Беларусі" Ластоўскага можна знайсці ў бібліятэках, бо яе перавыдалі ў 1993 годзе накладам 50 тыс. асобнікаў. Толькі трэба ўлічваць, што Ластоўскі пісаў кнігу за сем год да Лютаўскай рэвалюцыі - у атмасферы дагніваючага царызму. Таму аўтар не мог нават узгадаць імя Кастуся Каліноўскага, пісаў з аглядкаю на цэнзуру. Цяпер, калі Расія і Еўрасаюз навязваюць беларусам нацыянальны нігілізм, культ задавальнення фізіялагічных патрэб (каб мы кідалі бацькоў і ехалі працаваць на крамлёўскіх алігархаў і гнілыя еўрапейскія эліты), падобныя кнігі вельмі патрэбныя беларусам. А не серыялы-нашараша-бойка-у-магазіне-галоўная-навіна-дня.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Чт Авг 15, 2013 13:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Было б няблага, калі б павыкладалі сканы кніг прсвечанных Гомелю
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Авг 15, 2013 16:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, калі чалавек чуе фразу "гарадскі пажар", ён уяўляе, як полымя шугае над дахамі, як крычаць маці, што не паспелі выхапіць дзяцей з калысак. А калі чалавек пачытае кнігі пра Гомель, ён пачне бачыць у пажары 1800 года "определённый исторический смысл", як выказаўся Рогалеў. Гораду патрэбная кніга "Беларускі горад Гомель". А такой кнігі няма.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Авг 19, 2013 00:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар, ну так напішыце такую кнігу. Папачытваеш вашыя паведамленні на форуме — складаецца ўражанне, што вы незадаволены абсалютна ўсім. І па сутнасці вы мне не адказалі, а пачалі казаць пра гарадскі пажар, які наогул за рамкамі пазначанай тэмы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Авг 19, 2013 08:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, у Гомелі ёсць гісторыкі, якія маглі б адлюстраваць беларускі погляд на гомельскую гісторыю ў грунтоўнай кнізе. Але пасля леташняга скандалу вакол кнігі "Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада", не выпадае чакаць аналагічную кнігу пра Гомель. Застаецца дзякаваць гомельскім гісторыкам за разрозненыя публікацыі. Кароткі адказ на Ваш пост: патрэбная папулярызацыя беларускага погляду на Гомель, а не проста кніг са словам "Гомель" у тытуле.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Май 05, 2014 15:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У гэтым посце - цытаты пра Гомель з кнігі "Географія Беларусі" Аркадзя Смоліча, навукоўца, нацыянальнага палітыка часоў Беларускай Народнай Рэспублікі, расстралянага бальшавікамі. Кніга выйшла ў 1923 г. у Вільні.
Аркадзь Смоліч пісаў:
"Гомель - найбольшае места паўднёва-ўсходняе Беларусі, шырака раскінуўся на высокім, абрывістым беразе Сожу. У старадаўнія часы было гэта адно са значнейшых местаў у зямлі радзімічаў; вялікага палітычнага значэньня, аднак, Гомель тады не меў. Пачаў ён моцна расьці толькі ў апошнім веку. Гэты час належыў ён да магутных расейскіх вяльможаў (Румянцавых, пасьля Паскевічаў), якія дбалі аб яго дабрабыце. Але асабліва паднялося значэньне Гомелю пасьля таго, як праз яго прайшлі чыгункі. За апошнія дваццаць гадоў Гомель вырас утрая; цяпер ён мае каля 100 тыс. жыхараў. Выгоднае палажэньне (рака, чыгункі, якія разыходзяцца ў 4-х кірунках, і, урэшце, шоса з Магілева на Чарнігаў) робяць з яго вельмі важны гандлёвы пункт. Гомель вядзе бойкі гандаль лесам, пянькою, алеем, салам. Хвабрычная прамысловасьць у Гомелі разьвіваецца. Найбольш заводаў па вырабах з дрэва. Есьць, аднак, некалькі заводаў чыгуновых, цагельняў, маслабойняў, пільняў. А ў прадмесьці Гомеля Новай Беліцы (на другі бок Сожу) ёсьць вялікая хвабрыка сярнічак.
Памятнікаў старасьветчыны ў Гомелі мала. Цікавейшыя будоўлі ды памятнікі адносяцца да пачатку XIX в., калі тут гаспадарылі Румянцавы. Ад іх застаўся прыгожы замак з вялікім раскошным паркам і багатымі гістарычнымі колекцыямі."
Сярод іншага, Аркадзь Смоліч пісаў пра мову жыхароў нашага рэгіена (беларускага лесастэпу): "Мова тутэйшых беларусаў досыць чыстая й харошая, хаця ў ёй і сустракаецца крыху расейскіх слоў."
А вось што Аркадзь Смоліч пісаў пра характар тагачасных беларусаў нашага рэгіёна: "На ўзьмежжах краіны, а часткаю і ў ёй самой, спатыкаюцца тры народы, гэтак блізкіх па мове, а непадобных па характару і звычаям: беларусы, украінцы і маскоўцы. Беларусы тутэйшыя - народ працавіты, спрытны і адважны, ня гледзячы на сваю досіць нізкую ўзросласьць, благое харчаваньне, бедныя грунты. "На тых землях, - піша расейскі географ,- з якіх маскоўцы даўно ўжо паўцякалі ў адыходныя промыслы, беларусы будуюць свае назеі з вялікаю ўпрартасьцяй, энэргіяй і сталасьцяй"* [*) Семеновъ. Живописная Россия.]
"Але ні гаспадарка, ні рамёслы, ні хвабрычная прамысловасьць лесастаповае краіны, - пісаў Аркадзь Смоліч амаль сто год назад пра гомельскі рэгіён Беларусі,- ня могуць прахарчаваць усяго яе насяленьня. Дзеля гэтага вельмі пашыраны тут адыход на зарабаткі ў чужыя краі: у Данецкія капальні, на Кубань і г. д. і перасяленьне ў Сыбір."
Першае выданне кнігі "Географія Беларусі" Аркадзя Смоліча выйшла ў 1919 г., чацьвертае (надрукаванае паводле выдання 1923 г.) - у 1993 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group