Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Абарончыя равы

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Сен 07, 2013 14:10    Заголовок сообщения: Абарончыя равы Ответить с цитатой



Дзеля нагляднасці я апрацаваў у графічным рэдактары фрагмент плана Гомеля 1799 года, на якім яшчэ відаць абарончыя равы. Першы роў ператварыў мыс з замкам у замкавую гару, а другі абараняў увесь горад. Тут нашы продкі баранілі свабоду Гомеля і ўсяго Вялікага Княства Літоўскага, баранілі еўрапейскі лад жыцця, права жыць паводле еўрапейскіх законаў. Нездарма Гомель стаў другой радзімай для габрэяў, якія беглі пад нашу абарону з Заходняй Еўропы, і для рускіх старавераў, якія цэлымі вескамі ўцякалі пад нашу абарону з Маскоўшчыны. Рэшткі абарончых равоў - гэта не проста рэльеф. Гэта напамін пра герояў.



Спуск ад палаца да Лебядзінай сажалкі - гэта рэшткі рова, што аддзяляў замак ад астатняй часткі горада.



Рэчышча Гамеюка абараняла горад з захаду.



Прагін на Пралетарскай вуліцы - след абарончага рова.



Кагальны роў - працяг рэчышча Гамеюка за Пралетарскай вуліцай.



Тут, паміж заводам СтанкаГомель і праспектам, ад рэчышча Гамеюка адгаліноўваўся роў, што ішоў у бок фабрыкі "Палесдрук". Ен абараняў горад з поўначы.



Прагін на праспекце, дзе падчас моцных залеў плаваюць машыны, нагадвае, што тут праходзіў абарончы роў.



Кіеўскі спуск зрабілі на месцы абарончага рова. Далей Гомель абараняла строма Сажа.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Ср Мар 05, 2014 11:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Першы малюнак у вашым посце знік.
Вы не маглі б перазаліць яго?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Мар 05, 2014 23:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

План я рысаваў у фармаце png. Можа, Ваш браўзер мае нейкую асаблівасць, бо ў мяне выяву відаць. Вось яна ў фармаце jpeg. А так равы выглядаюць больш кантрастна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Чт Мар 06, 2014 19:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякую пану! Вельмі цікава.
Я мяркую, што было б вельмі карысна, калі б на мапе былі напісаны назвы тагачасных вуліцаў.

Дарэчы, а як вы стваралі гэты план? На якіх крыніцах зроблена выснова, што равы выглядалі прыблізна так? Я не дакалупваюся, проста цікава :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Мар 06, 2014 23:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, Вы няўважліва прачыталі мой першы пост. Я апрацаваў у графічным рэдактары фрагмент плана 1799 года. Спачатку павярнуў план , каб поўнач была ўверсе, і выразаў гэты фрагмент. Хоць фармат jpeg размывае дэталі, равы добра відаць. Участак ад драмтэатра да "Палесдрука" ў 1799 годзе ўжо засыпалі, але - зірніце на верхнюю частку выявы - яшчэ відаць пакручастыя завулкі, што паўтараюць абрысы рова на гэтым адрэзку. Вы спытаецеся: навошта патрэбная марная праца, калі задоўга да мяне рэканструкцыю старога Гомеля зрабіў прафесіянал Алег Макушнікаў? Рэч у тым, што я шаную аўтарскае права, таму працаваў з планам 1799 года, каб зрабіць для форума сваю выяву. Да таго ж, я зрабіў больш прывычную для нашага часу арыентацыю па баках свету, каб лягчэй было суаднесці тагачасны Гомель з сучасным. А вось назвы тагачасных вуліц я ведаю толькі таму, што чытаў працы Алега Макушнікава. Злева-направа: Рэчыцкая, Дэканаўская (яна ж - Карнілаўская), Спаская, Траецкая, Чачэрская. Перад пад'ёмным мостам - плошча Рынак. Мяркую, Вы гэта і так ведалі, а спыталі дзеля тых, хто "не ў курсе".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пт Мар 07, 2014 00:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар, даруйце мне маю няўважлівасць.
Ведаў так, але хацелася, ды мяркую, што гэта было б цікава ня толькі мне, калі б з'явілася вось гэткая мапа старажытнага Гомеля.

У наш жа час у сеціве любую інфармацыю намагаюцца падаць у форме інфаграфік, а ў гэтым выпадку не зрабіць так - проста грэх.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Мар 08, 2014 13:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, дадаў назвы галоўных вуліц.
↓ Фармат png, 11kB, лепшая якасць.

↓ Фармат jpeg, 25kB, горшая якасць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 11:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Не ўтрымаўся і запосціў вашую карту ў сваем блоге на СН - http://odsgomel.org/blogs/ognevit/44
Безумоўна спаслаўшыся і на вас і на форум :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 14:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит,
толькі адна найстойлівая просьба. У Вашым блогу я выглядаю прэтэнцыёзным тыпам, таму да сказу: "По словам "картографа", свою карту он прорисовывал с плана 1799 года, на котором ещё видны оборонительные рвы" прашу дадаць фразу: "... чтобы не использовать в теме чужие иллюстрации."
Бо інакш незразумелая мая мэта. Для мяне гэта прынцыпова важна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 15:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар, ўсе выправіў. Даруйце, калі пакрыўдзіў вас тым, што няправільная пабудаваў сказ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 15:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, дзякуй. На Вялікае Княства Літоўскае прыпадае роўна палова вядомай гісторыі Гомеля. Але калі зірнуць на пано з датамі гомельскай гісторыі, што на Савецкай вуліцы, можна падумаць, што паміж 1142 годам і эпохай Румянцавых-Паскевічаў Гомеля не існавала.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 15:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар, калі я правільна ўсё разумею, то пано на Савецкай з'явілася за савецкімі часамі, таму анічога дзіўнага ў такім поглядзе на гісторыю нашага горада няма.
Крыўдна тое, што зараз у часы хацяб адноснай незалежнасці, гэтыя старонкі нашай гісторыі цікавяць толькі краязнаўцаў.
Упэўнены, што гэты бок нашай спадчыны трэба актулізоваўць і папулярызоўваць.
Буду гэта рабіць хаця б у сваім блогу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 16:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, за савецкім часам там, на Савецкай, была дошка гонару с фатаграфіямі. А першае постсавецкае пано 1992 года, прысвечанае гісторыі Гомеля, на доме №5а па вул.Ланге (каля медунівірсітэта) зафарбавалі. Апошні раз я яго бачыў у 2004 годзе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 16:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ці ёсць здымкі пано з Ланге?
Дзіўна, што калі пано на савецкай рабілі пасля развалу саўка, то навошта ляпілі туды 1917 год?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 17:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, фатаграфіі няма - дакараю сябе. Тады, у эпоху папяровых газет і папяровых фатаграфій, я нават пісаў пра гэтае пано ў газеце, а фота для гісторыі не зрабіў - пано мела добры стан, не думаў, што твор мастацтва могуць знішчыць. Пано займала ўвесь тарцавы мур пяціпавярховага дома, мела вертыкальную кампазіцыю, знайшлося там месца і для "ожела бялого", і для "двухголового", але вянчала пано Пагоня. Што да малюнка на Савецкай, дык у нас жа з 1995 года зноў святкуюць 7-е лістапада.

Последний раз редактировалось: СяБар (Чт Янв 27, 2022 15:18), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Огневит
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.11.2009
Сообщения: 228
Откуда: Sialmasz
Группы: 
[ Гомельчане ]
[ Команда сайта ]

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 18:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

СяБар, шкада :(
Магчыма недзе ў архивах НН захаваўся здымак?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пн Мар 10, 2014 19:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Огневит, я дасылаў ім ліст без фота.

Последний раз редактировалось: СяБар (Чт Янв 27, 2022 15:15), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
JuSik
Форумчанин


Зарегистрирован: 11.06.2011
Сообщения: 181

Группы: 
[ Гомельчане ]

СообщениеДобавлено: Пт Апр 25, 2014 13:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вот тут уже до нас историки нарисовали :)

Вот источник: http://ggcbs.gomel.by/index.php?do=static&page=l_of_history&query=3&id=16
Картинки конечно мааленькие .. но видимо в книге:
«Военные страницы гомельской истории» Выпуск 1. «Военная история Гомеля с древнейших времен до конца XVIII в.» Автор:А.С.Кузьмич
их можно рассмотреть получше ..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Апр 25, 2014 19:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сябар писал(а):
Вы спытаецеся: навошта патрэбная марная праца, калі задоўга да мяне рэканструкцыю старога Гомеля зрабіў прафесіянал Алег Макушнікаў? Рэч у тым, што я шаную аўтарскае права, таму працаваў з планам 1799 года, каб зрабіць для форума сваю выяву. Да таго ж, я зрабіў больш прывычную для нашага часу арыентацыю па баках свету, каб лягчэй было суаднесці тагачасны Гомель з сучасным. А вось назвы тагачасных вуліц я ведаю толькі таму, што чытаў працы Алега Макушнікава.

JuSik, рэч у тым, Закон РБ "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" забараняе проста так публікаваць чужы рысунак. Таму прыйшлося браць арыгінальны план 1799 года, і прарысоўваць контуры равоў і вуліц, якія там яшчэ відаць, дзеля ілюстрацыі тэмы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> История Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group