Слабая перадача!
Вяртанне да эксплуатацыі радыёактыўных земляў "быццам бы нічога не адбылося" вы назвалі "беларускім падыходам". Можа, гэта падыход вашых сваякоў-беларусаў? Можа, гэта падыход вашых суседзяў-беларусаў? Можа, гэта падыход вашых калег-беларусаў? Пра тое, што новы Чарнобыль у Беларусі будуе Расія нават не узгадалі, затое паказалі мульцік пра нейкага дурненькага у саламяным капялюшы на коніку (зборны вобраз беларусаў у брусэльска-маскоўскай псеўдаапазіцыі), і гэты дурненькі сам ( ! ) скача насустрач пагібелі.
А малюнак, які вы устаўляеце паміж сюжэтамі -цацачны мядзведзік з парашуцікам- проста ганьба. Гэта што, новы сімвал Гомеля?Ці новы сімвал Беларусі замест нашай святой Пагоні? Ці вам весела, што шведскія падонкі-правакатары са сваім самалёцікам падставілі шмат сумленных беларусаў? Вам смешна, што пацярпеў сумленны беларус-вайсковец, які заўважыў самалёт-парушальнік, але пашкадавадаваў шведскіх падонкаў, якія цяпер спакойна п'юць піва і раздаюць інтэрв'ю у сваім маральна загніваючым Еўрасаюзе? Вось такое ўражанне ад перадачы. Сур'ёзныя разважанні пра Чарнобыль у роліку можна пачуць ад ліквідатараў аварыі, і ад простых мінакоў, таму перадачу варта паглядзець, але самі аўтары напоўнілі перадачу тыповымі стэрэатыпамі брусэльска-маскоўскай псеўдаапазіцыі.
Другі выпуск атрымаўся яшчэ слабейшы за папярэдні. Асабліва шакавала сентэнцыя, што калі немец, які не гаворыць па-расійску, трапіць у Гомель, ён, бедны, не здолее знайсці вакзал. А вось пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, якія ў сваёй нацыянальнай дзяржаве гавораць па-беларуску, у перадачы зноў нічога не сказалі. Ці праблемы ёсць толькі ў нямецкіх турыстаў, а беларус можа без праблем знайсці ў Гомелі беларускамоўны дзіцячы садок, школу, можа без праблем выбіраць фільмы і кнігі на беларускай мове, можа без праблем карыстацца роднай мовай не толькі дома, але і на працы? Ці для "демократических СМИ" такой праблемы не існуе?
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах