Список форумов forum.vseogomele.net Гомельский форум
Добро пожаловать на forum.vseogomele.net
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 
Перейти на сайт vseogomele.net

Наўзбоч прывычных маршрутаў

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Улицы
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Мар 23, 2013 18:14    Заголовок сообщения: Наўзбоч прывычных маршрутаў Ответить с цитатой

Апавядайма пра каларытныя, але не вельмі вядомыя мясціны Гомеля.



Калі міма цябе пранеслася двухколая брычка, на дрэве сядзіць бусел, а да цэнтра Гомеля напрасткі - дзесяць хвілін хады лясною дарогаю, значыць ты - на Палявой вуліцы. Нярэдка адзіным транспартам тут робяцца лодкі, але гэта не рамантыка, а бяда. Адсюль у якім кірунку не пойдзеш, прыйдзеш да вады. Малюсенькі аўтобус збірае пасажыраў на цесных прыпынках, але цераз пешаходны мост да Цэнтра можна дабрацца хутчэй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Мар 27, 2013 22:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Ад тэлевежы да порта цягнецца дагістарычны яр. Яшчэ два стагоддзі назад паміж гэтых схілаў бег ручай. Цяпер проста на дне сям-там стаяць дамкі. Гэта Падгорны завулак. Тут час вымяраецца не стагоддзямі, а метрамі, таму цёмначы можна ўбачыць цені мядзведзяў, аленяў, рысяў, што спускаюцца да вадапою з навакольных лясоў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Ср Апр 03, 2013 20:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Абодва апошнія ледавікі, што парассыпалі па Беларусі скандынаўскае каменне, не дапаўзлі да нашага паўднёвага краю, таму стары брук даўжынёю паўкіламетра на Ляшчынскай вуліцы выглядае экзатычна. Гэты маляўнічы аскепак даўніны - напамін пра часы, калі там праходзіў гасцінец.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
lsd
Форумчанин


Зарегистрирован: 29.01.2010
Сообщения: 199
Откуда: Gopselmash
Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Чт Апр 04, 2013 21:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А чаму вы назвалі Ляшчынскую гасцінцам? Так называлі міжгароднія шляхі?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Апр 05, 2013 08:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Так, прыгадайце, як паводле капрызу расійскага каланізатара сяло Беліца (цяпер - Старая Беліца) дзевяць год было павятовым горадам. Гучыць недарэчна, але гэтая дарога злучала Гомель з павятовым цэнтрам. Забрукавалі яе значна пазней, але яшчэ ў 1780 годзе гэтаю дарогаю чэрці цягнулі карэту Кацярыны II. Кацярына прыехала ў захоплены Гомель адведаць свайго фаварыта, і за адным захадам агледзела Беліцу. Дажджы даўно змылі з Ляшчынскай вуліцы сляды чортавых капытоў, а брук адпаліраваны ботамі нашых дзядоў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Пт Окт 04, 2013 19:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Падгорная вуліца мае пачатак, але не мае канца. Пачынаецца яна каля порта, асобныя часткі вуліцы вядуць у розныя бакі, часам вуліца вядзе сама на сябе. Шыльды з назвай гэтай вуліцы можна ўбачыць і на задворках Старога Аэрадрома, і на пясчаным беразе, і на крутым спуску, дзе цяжка размінуцца двум прахожым. Дзякуй паштальёнам за нялёгкую працу!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
СяБар
Форумчанин


Зарегистрирован: 15.03.2013
Сообщения: 659

Группы: Нет

СообщениеДобавлено: Сб Окт 19, 2013 20:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Унізе блішчыць не вада, а адпаліраваны часам брук на вуліцы Л.Талстоя, што ў Манастырку. Брук тут не горшы, чым у Львове ці Таліне, але гэта Гомель, таму каменне плануюць укачаць асфальтам, і зрабіць магістраль.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.vseogomele.net -> Улицы Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group